СПРА­ВА ЖЫЦЦЯ ЯК ЧАСТКА ГIСТОРЫI

рад­кі лё­су аляк­сандра ула­са­ва – рэ­дак­та­ра-вы­даў­ца «на­шай нi­вы»

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

у ліста­пад­зе ад­зна­ча­ец­ца 110-годдзе га­зе­ты «на­ша нi­ва». Гэта гра­мад­ска-палiтыч­нае, наву­ко­ва­а­свет­нае i лiта­ра­тур­на-ма­стац­кае вы­данне на­цы­я­наль­на-адра­дж­эн­ска­га кірун­ку ста­ла зна­ка­вай з’явай у гiсторыi i куль­ту­ры бе­ла­русi, хо­ць вы­ход­зі­ла толь­кі дзе­вя­ць га­доў, да жніў­ня 1915-га. больш за сем з іх рэ­дак­та­рам-вы­даў­цом што­тыд­нёвіка быў аляк­сандр ула­саў – асо­ба неар­ды­нар­ная і вель­мі знач­ная. Гэты ча­ла­век умеў раз­глед­зе­ць і пад­т­ры­ма­ць та­лен­ты.

Утой час «На­ша нi­ва», як пі­са­ла­ся на пер­шай яе па­ла­се – «Пер­шая Беларуская Газ­эта з Ры­сун­ка­мі. Вы­ход­зі­ць што тыд­зень рус­кі­мі і поль­скі­мі літ­эра­мі», бы­ла ад­зi­най ле­галь­най га­зе­тай на бе­ла­рус­кай мо­ве. На­га­да­ем, што пер­шай даз­во­ле­най цар­скі­мі ўла­да­мі бе­ла­рус­ка­моў­най га­зе­тай, якая так­са­ма вы­ход­зі­ла ў Віль­ні, ста­ла «На­ша до­ля» – «Пер­шая бе­ло­рус­кая газ­эта для вё­с­ко­ва­го і ме­сто­ва­го ра­бо­ча­го на­ро­ду». Яна вы­да­ва­ла­ся з ве­рас­ня па сне­жань 1906 го­да кіры­лі­цай і ла­цін­кай. Лёс га­зе­ты склаў­ся дра­ма­тыч­на: з шас­ці ну­ма­роў ча­ты­ры бы­лі кан­фіс­ка­ва­ны, і ўр­эш­це вы­данне «На­шай долі» бы­ло за­ба­ро­не­на [1, с. 313]. Як трап­на за­ў­ва­жыў даслед­чык А. Слу­ка, «На­ша до­ля» і «На­ша нi­ва» «бы­лі ства­раль­ні­ка­мі но­ва­га кірун­ку развіц­ця гра­мад­ска­палітыч­най, на­род­на­дэ­мак­ра­тыч­най дум­кі, якая ад­люстроў­ва­ла імкненне ўся­го на­ро­да да глы­бін­ных эка­на­міч­ных і палітыч­ных змен» [2, с. 78].

У нема­лой сту­пе­ні гэта за­слу­га і Аляк­сандра Мiкiтавi­ча Ула­са­ва. Ён удзель­ні­чаў у пад­рых­тоў­цы «На­шай долі», а шы­ро­кую вя­до­мас­ць і па­пу­ляр­на­сць ат­ры­маў як рэ­дак­тар­вы­да­вец «На­шай нi­вы». На гэтай па­сад­зе ён пра­ца­ваў са снеж­ня 1906 го­да, г.зн з 5­га ну­ма­ра (пер­шыя ча­ты­ры ну­ма­ры рэ­да­га­ваў Зыг­мунт Воль­скі), да са­кавіка 1914 го­да. По­тым рэ­дак­тар­скі рэй «На­шай нi­вы» пе­ра­даў Ян­ку Ку­па­лу, а сам за­няў­ся ін­шы­мі вы­да­вец­кі­мі пра­ек­та­мі. Знач­ную да­па­мо­гу ў вы­пус­ку «На­шай ні­вы» аказ­валі бра­ты Ан­тон і іван Луц­кевічы, Вац­лаў Ластоўскі, Яз­эп Драз­до­віч, мно­гія ін­шыя. Вы­данне што­тыд­нёвіка бы­ло спы­не­на ў су­вязі з на­б­лі­ж­эн­нем да Віль­ні фрон­ту Пер­шай су­свет­най вай­ны.

«На­ша нi­ва» ары­ен­та­ва­ла­ся на аба­ро­ну сва­бод пра­цоў­на­га на­ро­да, ад­стой­ва­ла пра­вы бе­ла­ру­саў на са­ма­стой­нае на­цы­я­наль­на­гiста­рыч­нае развiц­цё. Га­зе­та бы­ла цэн­трам лiта­ра­тур­на­га жыцця Бе­ла­русi: на яе ста­рон­ках упер­шы­ню па­ба­чы­лi свет мно­гiя творы Ян­кі Ку­па­лы, Яку­ба Ко­ла­са, Максіма Баг­да­но­вi­ча, Цёт­кi, Змітра­ка Бя­дулi, Ядві­гі­на Ш., Ціш­кі Гарт­на­га, Максіма Гар­эц­ка­га, Кан­стан­цыі Буй­ло, Але­ся Га­ру­на, Брані­сла­ва Та­раш­кеві­ча… Уво­гу­ле ка­ля ста аўта­раў над­ру­ка­валі­ся ў «На­шай

Тац­ця­на ПАДАЛЯК, канды­дат філа­ла­гіч­ных навук, да­ц­энт

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.