НАДРУКАВАНАЕ ЗАСТАНЕЦЦА… ........................

Пра Фран­цы­ска ска­ры­ну, дзень пісь­мен­ства, здаб­ыт­кі су­час­ных кні­га­вы­даў­цоў і не толь­кі пра гэта

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

пра Фран­цы­ска ска­ры­ну, дзень пісь­мен­ства, здаб­ыт­кі су­час­ных кні­га­вы­даў­цоў і не толь­кі пра гэта

Сё­лет­ні год для бе­ла­рус­кай гісто­рыі над­звы­чай ад­мет­ны. Мы ад­зна­ча­ем паўты­сячы гадоў з та­го ча­су, як наш су­ай­чын­нік Фран­цыск Ска­ры­на вы­даў пер­шую кні­гу. Але 500-годдзе на­цы­я­наль­на­га кні­гад­ру­ка­ван­ня – гэта знач­ная да­та не толь­кі для Бе­ла­русі, яна з’яў­ля­ец­ца зна­ка­вай пад­зе­яй для ўсіх усход­ніх сла­вян. А са­ма дзей­на­сць Ф. Ска­ры­ны – гэта, апроч ін­ша­га, і гісто­рыя су­свет­най кніж­най куль­ту­ры. Аб гіста­рыч­ных шля­хах бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня, су­час­ных да­сяг­нен­нях ай­чын­най вы­да­вец­кай галі­ны і ме­ра­пры­ем­ствах, якія пра­вод­зяц­ца з на­го­ды зна­мя­наль­най да­ты, агля­даль­нік «Бе­ла­рус­кай дум­кі» па­прасіў рас­ка­за­ць мініст­ра ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лікі Беларусь Лілію АНАНІЧ.

– Лілія Стані­сла­ваў­на, 500-годдзе бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня – да­та слаў­ная ў мно­гіх ад­но­сі­нах. Для пад­рых­тоўкі і пра­вяд­зен­ня ме­ра­пры­ем­стваў, звя­за­ных з яе свя­тка­ван­нем, у па­чат­ку гэ­та­га го­да быў ство­ра­ны ар­гані­за­цый­ны ка­міт­эт. Вы і міністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў з’яў­ля­е­це­ся яго су­стар­шы­ня­мі. А якіх пры­ярыт­этаў у сва­ёй дзей­на­сці пры­трым­лі­ва­ец­ца арг­ка­міт­эт?

– Уліч­ва­ю­чы вя­лікую знач­на­сць у гра­мад­ска-куль­тур­ным жыц­ці краі­ны 500-га­до­ва­га юбілею бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня і неаб­ход­на­сць ка­ар­ды­на­цыі на дзяр­жаў­ным уз­роўні ра­бо­ты па на­леж­ным яго пра­вяд­зен­ні, 24 студ­зе­ня 2017 го­да пр­эм’ер-міністрам Рэс­пуб­лікі Беларусь бы­ло пад­пі­са­на рас­па­ра­дж­энне «Аб ствар­эн­ні рэс­пуб­лі­кан­ска­га ар­гані­за­цый­на­га ка­міт­эта па пад­рых­тоў­цы і свя­тка­ван­ні 500-годдзя бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня». Ужо на пер­шым па­сяд­ж­эн­ні арг­ка­міт­эт у якас­ці пры­ярыт­эту сва­ёй дзей­на­сці пас­та­навіў скіра­ва­ць на­ма­ган­ні на тое, каб па­ка­за­ць шы­ро­кай гра­мад­с­кас­ці, у тым ліку і за­меж­най, ро­лю і зна­ч­энне на­шай дзяр­жа­вы ў ствар­эн­ні і прым­на­ж­эн­ні су­свет­най куль­тур­най спад­чы­ны, ад­люстра­ва­ць гіста­рыч­нае зна­ч­энне асвет­ніц­кай дзей­на­сці на­ша­га пер­шад­ру­ка­ра Фран­цы­ска Ска­ры­ны для развіц­ця еўра­пей­с­кай цы­вілі­за­цыі, а так­са­ма азна­чы­ць уклад су­час­най Бе­ла­русі ва ўма­ца­ванне мі­ру і ўза­е­ма­ад­но­сін па­між на­ро­да­мі ў мэтах сц­вяр­дж­эн­ня вы­со­кіх ід­эа­лаў даб­ра і спра­вяд­лі­вас­ці.

Вар­та ска­за­ць, што зна­мя­наль­ная для бе­ла­ру­саў пад­зея мае і вя­лі­кае

Лілія АНАНіч, міністр ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лікі Беларусь

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.