РАЗ КАЛАСОК, ДВА КАЛАСОК... ........................... 10

Агіта­цый­ныя пла­ка­ты сель­ска­га­спа­дар­чых кам­паній

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

Агіта­цый­ныя пла­ка­ты сель­ска­га­спа­дар­чых кам­паній

Каб рас­тлу­ма­чы­ць су­час­ным ма­ладым люд­зям, што та­кое са­вец­кі агіта­цый­ны пла­кат, без апе­ля­ван­ня да па­няц­ця «рэк­ла­ма» наўрад ці абыд­зеш­ся. І ўсё роў­на па­раў­нанне гэта буд­зе неда­клад­ным. Хі­ба што блі­ж­эй да ра­зу­мен­ня во­бра­за пла­ка­та ця­пе­раш­няя са­цы­яль­ная рэк­ла­ма. Але і яна да­лё­кая ад вы­ка­нан­ня той ролі, якая на­ле­жа­ла пла­ка­ту ў СССР, а ме­навіта – бы­ць срод­кам агіта­цыі і пра­па­ган­ды, «узд­зей­ні­ча­ць на свя­до­мас­ць і на­строй люд­зей у мэтах сты­му­ля­ван­ня іх да палітыч­най або ін­шай дзей­на­сці». Мастацтва пла­ка­та бы­ло даступ­на шы­ро­кім ма­сам, та­му што грун­та­ва­ла­ся на зра­зу­ме­лых кож­на­му во­бра­зах. Доб­ра за­па­мі­наў­ся і ка­рот­кі тэкст, які су­пра­ва­д­жаў вы­я­ву або ма­лю­нак. Час­цей за ўсё гэта быў за­клік да дзе­ян­ня, але маг­ло бы­ць і па­ву­чанне або пе­рас­ця­ро­га. Агіта­цый­ны пла­кат у СССР мож­на бы­ло су­стр­эць усю­ды. У рэс­пуб­лі­ках – час­цей на на­цы­я­наль­ных мо­вах. Пла­ка­та­мі ма­ста­кі ад­гу­калі­ся на ўсе знач­ныя пад­зеі ў жыц­ці са­вец­ка­га на­ро­да. Бы­ла за­патра­ба­ва­на пла­кат­ная агіта­цыя і ў час ма­штаб­ных бу­доў­ляў, у ход­зе вы­бар­чых і сель­ска­га­спа­дар­чых кам­паній. Ва ўбор­ку, на­прыклад, пла­ка­ты ма­глі на­гляд­на вучы­ць тэхні­цы бяс­пе­кі, за­кліка­ць бе­раж­лі­ва ставіц­ца да кож­на­га ка­лас­ка, пра­па­ган­да­ва­ць во­пыт пе­ра­давікоў...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.