«И ВСЯКОМУ ЧЕЛОВЕКУ ПОТРЕБНА ЧЕСТИ, ПОНЕЖЕ ЕСТ ЗЕРЦАЛО ЖИТИЯ НАШЕГО» ........

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

Як на по­лы­мя, на віру­ю­чую ці спа­кой­ную ра­ку ды на ня­стом­ныя аб­ло­кі ў вы­со­кім небе, гэтак жа бяс­кон­ца доў­га мож­на гляд­зе­ць на ста­ра­жыт­ныя ру­ка­пі­сы, пер­шыя дру­ка­ва­ныя вы­данні і ўнікаль­ныя эк­з­эм­пля­ры кніг, якія за­хоў­ва­юц­ца ў фон­дах На­цы­я­наль­най біб­ліят­экі Бе­ла­русі. Ка­лек­цыя ру­ка­пі­саў, ста­рад­ру­каў і рэд­кіх кніг біб­ліят­экі – больш за 90 ты­сяч ад­зі­нак. Цал­кам асвоі­ць гэты ма­гут­ны пласт куль­тур­на-гіста­рыч­най спад­чы­ны наўрад ці рэаль­на для звы­чай­на­га на­вед­валь­ніка. І ўсё ж ад­кры­ць для ся­бе са­кр­эты кніж­на­га скар­бу маг­чы­ма кож­на­му, хто па­бы­вае ў Му­зеі кні­гі, ство­ра­ным у На­цы­я­наль­най біб­ліят­э­цы. На­го­дай для на­вед­ван­ня кар­эс­пан­д­эн­там свя­тая свя­тых На­цы­я­наль­най біб­ліят­экі ста­ла 500-годдзе вы­хаду ў свет пер­шай бе­ла­рус­кай дру­ка­ва­най кні­гі. З гэтай тэмы, зра­зу­ме­ла, і па­ча­ла апо­вед Тац­ця­на САПЕГА – за­гад­чык сек­та­ра наву­ко­ва-пра­ект­най ра­бо­ты наву­ко­ва-даслед­ча­га аддзе­ла кні­га­з­наўства На­цы­я­наль­най біб­ліят­экі Бе­ла­русі:

–Юбілей, які ад­зна­ча­ец­ца сё­ле­та, – 500-годдзе бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня – уз­няў хва­лю вя­лі­кай за­цікаў­ле­на­сці шы­ро­кай гра­мад­с­кас­ці да кніж­най куль­ту­ры, ас­эн­са­ван­ня фе­но­ме­на Фран­цы­ска Ска­ры­ны і яго кніж­най спад­чы­ны. Бе­ла­ру­сы ве­да­ю­ць да­клад­ную да­ту вы­дан­ня пер­шай дру­ка­ва­най кні­гі – 6 жніў­ня 1517 го­да. Гэтую да­ту Ф. Ска­ры­на пазна­чыў у пас­ляс­лоўі да «Псал­ты­ра», які з’яў­ля­ец­ца пер­шай кні­гай, вы­дад­зе­най асвет­ні­кам у Пра­зе. Кож­ны на­вед­валь­нік На­цы­я­наль­най біб­ліят­экі Бе­ла­русі мо­жа пер­шад­рукі ўба­чы­ць на ўлас­ныя вочы ў Му­зеі кні­гі. Сён­ня ў біб­ліят­э­цы за­хоў­ва­юц­ца 10 кніг бе­ла­рус­ка­га пер­шад­ру­ка­ра. Вы­дад­зе­ны яны ў Пра­зе ў 1517–1518 га­дах.

– Ці ёс­ць маг­чы­мас­ць кні­гі Ска­ры­ны не толь­кі па­гляд­зе­ць, але і па­чы­та­ць?

– Ду­маю, што ад­ной з най­леп­шых кніг для зна­ём­ства з тэкс­та­мі пер­шад­ру­ка­ра з’яў­ля­ец­ца фак­сі­міль­нае вы­данне «Кніж­ная спад­чы­на Фран­цы­ска Ска­ры­ны». У ім упер­шы­ню са­бра­ны поў­ны рэестр кніг, што бы­лі над­ру­ка­ва­ны Фран­цыс­кам Ска­ры­нам у Пра­зе (1517–1519) і Віль­ні (1522–1525). Важ­на, што кож­ная з кніг вы­дад­зе­на ў су­пра­ва­д­ж­эн­ні наву­ко­вых ар­ты­ку­лаў, а так­са­ма з пе­рак­ла­да­мі прад­моў і пас­ляс­лоўяў Ска­ры­ны на су­час­ныя бе­ла­рус­кую, рус­кую і ан­глій­скую мо­вы. Ас­ноў­ны­мі іні­цы­я­та­ра­мі і вы­ка­наў­ца­мі вы­да­вец­ка­га пра­ек­та сталі На­цы­я­наль­ная біб­ліят­эка Бе­ла­русі і Банк БелВЭБ. Ён рэалі­за­ва­ны дзя­ку­ю­чы су­пра­цоўніцтву з за­меж­ны­мі біб­ліят­э­ка­мі і му­зе­я­мі, у збо­рах якіх за­хоў­ва­юц­ца вы­данні бе­ла­рус­ка­га пер­шад­ру­ка­ра. У ас­но­ву па­клад­зе­ны элек­трон­ныя ко­піі кніг Ска­ры­ны, што за­раз зна­ход­зяц­ца ў біб­ліят­э­ках і му­зе­ях Бе­ла­русі, Расіі, Украі­ны, Гер­маніі і ін­шых краін. Фак­сі­міль­нае вы­данне «Кніж­ная

▼ Кні­га «Пра­муд­рас­ць Бо­жая» Фран­цы­ска Ска­ры­ны (1518) у экс­пазі­цыі Му­зея кні­гі На­цы­я­наль­най біб­ліят­экі Бе­ла­русі. 2017 год

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.