ВЯДОМЫ і НЕВЯДОМЫ ЯКУБ КО­ЛАС

Воб­раз на­род­на­га па­эта ў фо­та­здым­ках БЕЛТА

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

Воб­раз на­род­на­га па­эта ў фо­та­здым­ках БЕЛТА

Гіста­рыч­ная па­мя­ць на­ша­га на­ро­да заха­ва­ла шмат во­бра­заў вы­дат­на­га дзе­я­ча бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры Яку­ба Ко­ла­са. Яго ры­сы ад­люстра­ва­ны на шэра­гу ма­стац­кіх па­лот­наў, вы­се­ча­ны ў грані­це і мар­му­ры, вы­літы ў брон­зе. Сён­ня тво­ры ма­стацтва, звя­за­ныя з яго імем, шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны ў му­зей­ных экс­пазі­цы­ях, а пом­нікі ў го­нар пес­ня­ра дастой­на ўпры­гож­ва­ю­ць прас­то­ру га­ра­доў. Тым не менш ма­ста­кі і скульп­та­ры пра­па­на­валі нам ня­хай і добра пазна­валь­ны, але ўсё ж ма­ю­чы твор­чую трак­тоўку воб­раз на­род­на­га па­эта Бе­ла­русі. У су­вязі з гэтым шчы­рую ці­ка­вас­ць вы­клі­ка­ю­ць непа­ср­эд­ныя да­ку­мен­таль­ныя свед­чан­ні той гіста­рыч­най эпо­хі, якія най­больш да­клад­на рас­кры­ва­ю­ць ха­рак­тар і асо­бу Яку­ба Ко­ла­са. Ся­род іх асаб­лі­ва тр­э­ба вы­лучы­ць яго парт­р­эт­ныя і сю­ж­эт­ныя фо­та­здым­кі, дзе ён прад­стаў­ле­ны ў роз­ныя адр­эз­кі ча­су і ў роз­ных жыц­цё­вых сіту­а­цы­ях. У ар­хіве фо­тахронікі Бе­ла­рус­ка­га тэле­граф­на­га агенцтва заха­ва­ла­ся ўнікаль­ная і ма­ла­вя­до­мая пад­бор­ка та­кіх здым­каў. З імі мы і зна­ё­мім на­шых чы­та­чоў.

Якуб Ко­лас, Янка Купала і Аляк­сей Тал­стой. Мас­ква, 1940 год Якуб Ко­лас у 1926 год­зе На­род­ны па­эт Бе­ла­русі Я. Ко­лас. 1952 год

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.