РОДНЫ КУТ

Янка Брыль пра су­стр­эчы з Яку­бам Ко­ла­сам

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

Янка Брыль пра су­стр­эчы з Яку­бам Ко­ла­сам

«Га­во­ры­ць Мiнск! За­пра­ша­ем вас пас­лу­ха­ць на­тат­кi Ян­кi Бры­ля кут“, пры­све­ча­ныя 90-годдзю з дня на­ра­дж­эн­ня Яку­ба Ко­ла­са. Пе­рад мiкра­фо­нам – аўтар», – ме­навіта з гэтых слоў а па­ло­ве вось­май гад­зі­ны ве­ча­ра 19 ве­рас­ня 1972 го­да па­чаў­ся эфір пер­шай пра­гра­мы бе­ла­рус­ка­га ра­дыё. Аддзел про­зы і пуб­лі­цы­сты­кі літа­ра­тур­най рэ­дак­цыі Дзяр­жаў­на­га ка­міт­эта Са­ве­та Міністраў БССР па тэле­ба­чан­ні і ра­ды­ё­вяш­чан­ні ад­вёў для су­стр­эчы з вя­до­мым бе­ла­рус­кім пісь­мен­ні­кам не больш за 20 хвілін. Ад­нак і гэ­та­га невя­ліка­га ча­су ака­за­ла­ся цал­кам дастат­ко­ва, каб пе­ра­да­ць асаб­лі­вае стаў­ленне Я. Бры­ля да асо­бы на­род­на­га па­эта Бе­ла­русі і яго твор­час­ці. Праз 45 гадоў, на­пяр­э­дад­ні чар­го­ва­га юбілею Яку­ба Ко­ла­са рэ­дак­цыя ча­со­пі­са «Бе­ла­рус­кая дум­ка» зна­ё­мі­ць сваіх чы­та­чоў з ар­хіў­ным за­пі­сам гэ­та­га ма­ла­вя­до­ма­га ра­ды­ё­эфі­ру.

–Пра­жы­та, зда­ец­ца, ма­ла, а ўжо так пры­ем­на бы­вае вяр­тац­ца дум­кай да вы­то­каў не над­та лёг­ка за­роб­ле­най ста­лас­цi.

Быў час, калi ад ха­раства жыц­ця патра­ба­ва­ла­ся ням­но­га. Каб со­лад­ка раз­ма­рыц­ца, вяс­ко­ва­му хлап­чы­ня­цi дастат­ко­ва бы­ло пры­ціх­нуть ка­ля пло­та, ута­ро­пiц­ца ў дзiвос­ныя ўзо­ры сiво­га мо­ху на шта­ке­цiне… Калi ж зда­раў­ся ча­сам вы­па­дак та­кой незвы­чай­най важ­на­сцi, што на тра­ву зваль­ваў­ся з гняз­да толь­кi што апе­ра­ны ве­ра­бей­чык, – шчас­це не ме­ла гранiц!

На­во­кал быў зусiм невя­лiкi свет жы­вых iстот i рэ­чаў, якiя я ўмеў на­з­ва­ць. Кож­ны но­вы прад­мет, но­вы го­лас жы­вой iсто­ты – про­ста жыц­цё, яко­му i за ме­жа­мi май­го да­лягля­ду, як ад­чу­ваў я пад­свя­до­ма, не бы­ло нi кан­ца нi краю. Ад­туль у кру­жок мае жыц­цё­вай прас­то­ры без­у­пын­на прых­од­зi­ла нешта но­вае, што з ча­сам ад­кры­ва­ла сваё iмя.

Ра­зам з кож­най но­вай птуш­кай цi квет­кай прых­од­зi­ла но­вая пес­ня цi каз­ка.

Ся­род мно­ства пры­го­жых прый­ш­ла i та­кая, дзе мой вяс­ко­вы ад­на­го­дак збiраў­ся пер­шы раз у шко­лу, а ба­ць­ка на­каз­ваў яму бы­ць ста­ран­ным.

Не то каз­ка яна, не то пес­ня. Прый­ш­ла – са слоў стар­эй­ша­га бра­та – i адра­зу знай­ш­ла ў маiм сэр­цы ўтуль­нае мес­ца.

А неў­за­ба­ве i я па­весіў на пля­чо ша­рач­ко­вую тор­бач­ку з бук­ва­ром i гры­фель­най до­шкай. Ба­ць­кі, якi тым ча­сам вы­пля­таў бы на ка­лод­цы ла­па­ць, ужо не бы­ло. Ма­цi са­ма да­ла на­каз бы­ць не гор­шым, чым дзе­цi ў доб­рых люд­зей… Рэ­шту ска­за­ла каз­ка:

А ста­ран­ны буд­зеш,

Да наву­кi здат­ны –

Я пра­дам ка­роўку

I ка­жух астат­нi...

У тым, што гэта да­ты­чы­ла мяне, не маг­ло бы­ць сум­нен­ня, няг­лед­зячы на­ват i на тое, што хлоп­чык з каз­кi на­зы­ваў­ся Iг­на­там. Не мог жа той, хто пус­цiў гэтую каз­ку ў жыц­цё, прад­ба­чы­ць, што я бу­ду на­зы­вац­ца iнакш… Ды не, гэта ўжо не тая, не дзi­ця­чая дум­ка! Та­ды я не ду­маў, чыя яна, гэтая каз­ка. Яна про­ста жы­ла, про­ста са­бе прый­ш­ла да мяне з та­го цу­доў­на­га «нi кан­ца нi краю» i знай­ш­ла ў маiм сэр­цы якраз тое са­мае, што ад­чу­ва­ю­ць на па­ро­зе шко­лы ўсе ма­лыя. Яна ста­ла ма­ёй шмат ра­ней, чым ад­кры­ла i мне свой зы­ход­ны ад­рас. Гэта прый­шло паз­ней, калi да на­ка­зу ава­лод­ва­ць све­там да­лучы­лi­ся iн­шыя каз­кi i пес­нi, род­ныя па прас­та­це i це­п­лы­нi гу­чан­ня.

Жур­бот­на шу­мя­ць за сця­ною ста­рыя лi­пы. Ху­ды конiк упяў­ся за плу­гам пад крык ара­та­га. Рас­цвiў­шай гр­эч­кай пахне родны край у час май­го ма­лен­ства i юнацтва – прыг­не­ча­нае, бун­тар­нае

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.