«САБАЧЫ ХЛЕБ» НёМАНСКіХ ПЛЫТAГОНАў

На пад­ста­ве ча­го Якуб Ко­лас ства­раў свой верш «Плыт­нікі»?

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

На пад­ста­ве ча­го Якуб Ко­лас ства­раў свой верш «Плыт­нікі»?

Твор­час­ць Яку­ба Ко­ла­са, як ад­зна­ча­ю­ць даслед­чы­кі літа­ра­тур­най спад­чы­ны, у мно­гім мае вы­раз­ны бія­гра­фіч­ны ха­рак­тар. Яго па­этыч­ныя во­бра­зы – гэта ма­люн­кі, пад­гле­джа­ныя ў жыц­ці, уз­ру­ш­эн­ні, пе­ра­жы­тыя са­мім ці бліз­кі­мі яму люд­зь­мі, свет, ім уба­ча­ны і па­чу­ты… Шчодрае вы­ка­ры­станне пісь­мен­ні­кам пра­пуш­ча­ных праз сэр­ца жыц­цё­вых тэм, зва­рот да по­бы­ту люд­зей пра­цы з іх штод­зён­ны­мі праб­ле­ма­мі і кло­па­та­мі, як і да асоб­ных лё­саў, спры­я­ла шы­ро­кай вя­до­мас­ці Ко­ла­са­вых тво­раў. «Во­бра­зы мілыя род­на­га краю», яго «сму­так і ра­дас­ць» яс­кра­ва пра­соч­ва­юц­ца і ў мно­гіх ран­ніх літа­ра­тур­ных пра­цах па­эта, хра­на­ла­гіч­на ак­р­эс­ле­ных так зва­ным на­шаніўскім пе­ры­я­дам. У іх ліку і верш «Плыт­нікі». Яго гіста­рыч­ны падт­экст вы­ні­кае з ад­мет­на­га пра­цоў­на­га про­мыс­лу – плы­та­гон­ства, якім спрад­ве­ку зай­малі­ся зем­ля­кі Я. Ко­ла­са, жы­ха­ры пры­нё­ман­скіх вё­сак су­час­най Стаўб­цоўш­чы­ны, у тым ліку і яго бліз­кія сва­я­кі.

Мі­хал Мі­цкевіч – ба­ць­ка бу­ду­ча­га на­род­на­га пес­ня­ра – на пер­шым ча­се свай­го са­ма­стой­на­га ся­мей­на­га жыц­ця па пры­чыне ўлас­на­га ма­ла­зя­мел­ля мусіў шу­ка­ць са­бе са­мы роз­ны за­ня­так і вы­кон­ва­ць лю­бую ра­бо­ту, якую толь­кі ўда­ва­ла­ся зна­ход­зі­ць. Як да­вод­зі­ць Я. Ко­лас у сва­ёй ма­штаб­най па­эме «Но­вая зям­ля»,

Мі­хал як толь­кі ажаніў­ся, Та­ды ж ад ба­ць­кі аддзя­ліў­ся, Бо ста­ла цес­на. З той пры­чы­ны Хад­зіў на сплаў ён, на ві­ці­ны...

інакш ка­жучы, ба­ць­ка па­эта, па­куль яму не «аб­рыд­ла гэта спра­ва...», га­няў па Нё­мане плы­ты ды на спе­цы­яль­ных пла­с­ка­дон­ных ка­раб­лях-ві­ці­нах сплаў­ляў у раз­меш­ча­ныя ў ніж­нім цяч­эн­ні ра­кі буй­ныя пра­мыс­ло­выя га­ра­ды Грод­на, Коў­на (Каў­нас) і Кру­ля­вец (су­час­ны расій­скі Kалінін­град) роз­ны сель­ска­га­спа­дар­чы скарб: збож­жа, лён, пянь­ку…

Уво­гу­ле ж, плыт­ніц­кі про­мы­сел на пра­ця­гу не ад­на­го ста­годдзя быў спра­вай не толь­кі муж­чын­с­кай па­ло­вы Міка­ла­еўш­чы­ны, але прак­тыч­на і ўсіх вё­сак і мя­ст­э­чак стаўб­цоўска­га Пры­ня­мон­ня. Сплаў да­ваў ім маг­чы­мас­ць за­ра­бі­ць «жы­вую ка­пей­ку», з якой ін­шым ра­зам толь­кі і кар­міла­ся сям’я.

Ад­нак у гэтай спра­вы быў, так бы мо­ві­ць, і ад­ва­рот­ны бок. Плыт­ніц­кі за­ня­так лічы­ў­ся вель­мі пра­ца­ём­кім, патра­ба­ваў вы­но­с­лі­вас­ці і вя­ліка­га спры­ту. Каб плыт пас­пя­хо­ва дай­шоў да мес­ца прызна­ч­эн­ня, ім неаб­ход­на бы­ло ўме­ла кіра­ва­ць. Гэтым і зай­малі­ся ад­важ­ныя люд­зі – плы­та­го­ны ці плыт­нікі, аль­бо сплаўш­чы­кі, якім ак­ра­мя моц­най фізіч­най сі­лы ды спры­ту тр­э­ба бы­ло ва­ло­да­ць яш­чэ і спе­цы­яль­ны­мі ве­да­мі, асаб­лі­ва ты­мі, што мелі да­чы­ненне да фар­ва­та­ра Нё­ма­на. Доб­ры плыт­нік мусіў зна­ць усе небяс­печ­ныя ўчаст­кі на ра­цэ: неча­ка­ныя па­ва­ро­ты, мел­ка­воддзі, па­ро­гі аль­бо па-ін­ша­му ра­пы – мес­цы, дзе ра­ка бы­ла асаб­лі­ва хут­кай, а яе дно па­кры­валі буй­ныя ка­мяні.

У пэў­най сту­пе­ні сплаў нёс у са­бе на­ват небяс­пе­ку для жыц­ця плы­та­го­наў, бо на мок­рым бярвен­ні лёг­ка бы­ло па­каўз­нуц­ца і, зваліў­шы­ся ў ва­ду, тра­пі­ць пад плыт, ад­куль вы­ныр­ну­ць уда­ва­ла-

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.