ГЛЫБОКАЯ ПЛЫНЬ іНіЦЫЯТЫў

Прад­п­ры­маль­ніцтва як ас­но­ва развіц­ця са­ма­быт­на­га рэ­гіё­на

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

прад­п­ры­маль­ніцтва як ас­но­ва развіц­ця са­ма­быт­на­га рэ­гіё­на

Ёс­ць у Бе­ла­русі мяс­ці­ны, якія адра­зу ж кра­на­ю­ць ду­шу сва­ёй непаўтор­най пры­га­жос­цю і ўнікаль­на­сцю. Ад­на з та­кіх – Глы­боц­кі ра­ён Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Рэ­гіён яш­чэ з сівой даўні­ны зна­ход­зіц­ца на пе­ра­кры­жа­ван­ні ганд­лё­вых шля­хоў, та­му тут­эй­шыя люд­зі спрад­ве­ку мелі цес­ныя кан­так­ты з ін­ша­зем­ца­мі, вучы­лі­ся ў іх кем­лі­вас­ці і спрак­ты­ка­ва­на­сці. Гэтыя здоль­на­сці пе­ра­да­валі­ся з па­ка­лен­ня ў па­ка­ленне і та­му сён­ня жы­ха­ры Глы­боч­чы­ны сла­вяц­ца не толь­кі ўвіш­на­сцю ў пра­цы, але і прад­п­ры­маль­на­сцю. Нез­дар­ма ра­ён вый­шаў пе­ра­мож­цам Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Леп­шы го­рад (ра­ён) для біз­не­су ў Бе­ла­русі-2017», які пра­вод­зіц­ца Рэс­пуб­лі­кан­с­кай кан­фед­эра­цы­яй прад­п­ры­маль­ніцтва су­мес­на з Мініст­эр­ствам эка­но­мікі Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. Ад­на дэталь: на 18 ты­сяч жы­ха­роў Глы­бо­ка­га – ад­на ты­ся­ча прад­п­ры­маль­нікаў, па­вя­ліч­ва­ец­ца іх коль­кас­ць і ў ра­ёне.

ЗСад жа­дан­няў

вок­наў яго до­ма, што стаі­ць на ўс­край­ку агра­га­рад­ка Ка­ра­бы 2, ад­кры­ва­ец­ца кра­явід, які ра­дуе во­ка ў лю­бую па­ру го­да. Вяс­ной – гэта цу­доў­ная бе­лая прас­ці­на яб­лы­не­ва-гру­ша­вых кве­так, во­сен­ню – чы­рво­на-жоўты ды­ван са­кавітых пла­доў, зі­мою – зі­хат­лі­вая на сон­цы коўд­ра сне­гу, якая ахутвае ма­ла­дыя са­д­жан­цы.

Гэта яго са­мы лю­бі­мы пей­заж, кар­ці­на, на­пі­са­ная ім, ма­ста­ком-пра­ца­ўніком, які жа­даў ба­чы­ць яе кож­ны дзень. і гэтае жа­данне зд­зейс­ніла­ся.

Гэта яго, Дз­міт­рыя Ша­ра­бай­кі, сад, што стаў плё­нам жыц­ця яго, а так­са­ма жон­кі і дзя­цей.

Сця­жын­ка ў гэты сад пры­вя­ла Дз­міт­рыя не адра­зу. У Ві­цеб­скай вет­э­ры­нар­най ака­д­эміі ён ат­ры­маў пра­фесію, звя­за­ную з жы­вё­ла­га­доў­ляй. Па на­кіра­ван­ні пра­ца­ваў па спе­цы­яль­на­сці ў сель­ска­га­спа­дар­чым прад­пры­ем­стве. і калі на Глы­боч­чыне паў­сюд­на люд­зі па­чалі зай­мац­ца пры­ват­ным біз­не­сам, за­ду­маў­ся аб та­кой пер­спек­ты­ве і Дз­міт­рый. Прось­бу выд­зелі­ць зям­лю по­бач са сваім до­мам у рай­вы­кан­ка­ме за­да­волілі. Так ат­ры­маў у па­жыц­цё­вае ва­ло­данне 43 гек­та­ры ба­ло­цістай гле­бы з дзіка­рос­лы­мі ку­ста­мі. Пры­вёў усё ў на­леж­ны па­ра­дак сваі­мі сіла­мі і за свае гро­шы.

– Ёс­ць дзяр­жаў­ная пра­гра­ма па за­клад­цы са­доў, але, на жаль, я пад яе не патра­піў, – га­во­ры­ць Дз­міт­рый.

Па­сад­зіў на шас­ці гек­та­рах сад. Астат­нія плош­чы ад­вёў пад збож­жа­выя куль­ту­ры. На вы­ру­ча­ныя ад про­да­жу збож­жа гро­шы разві­ваў сваю гас­па­дар­ку да­лей. По­тым з’явіў­ся га­да­валь­нік са­д­жан­цаў.

– іх вы­ка­ры­стоў­ваю для да­лей­ша­га па­шы­р­эн­ня плош­чы са­ду, а так­са­ма рэалі­зую на­сель­ніцтву. Дар­эчы, ура­джаю яб­лы­каў тр­э­ба ча­ка­ць 5–6 га­доў, а са­д­жан­цы пры­но­ся­ць гро­шы ўжо на дру­гі год, – раз­ва­жае гас­па­дар.

Дз­міт­рый вяд­зе сваю спра­ву не наўз­да­гад: па­сад­зіў др­эў­ца – і ча­кай, што ат­ры­ма­ец­ца. Др­э­вы гас­па­дар вы­рош­ч­вае па на­ву­цы. Не­ад­на­ра­зо­ва бы­ваў у Польш­чы і Гер­маніі. Прый­шоў да выс­но­вы: лепш за ўсё зай­мац­ца ніз­ка­рос­лы­мі др­э­ва­мі. Каб не тра­ці­ць срод­кі на па­са­дач­ны мат­э­ры­ял, сам вы­рош­ч­вае дзіч­кі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.