У ВіЛЬНі ЧАСОў СКАРЫНЫ

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

Літоў­цы ня­даў­на пад­лічы­лі, што га­лоў­ны­мі гас­ця­мі іх сталі­цы з'яў­ля­ем­ся мы, жы­ха­ры Бе­ла­русі. У Віль­нюс на­шых су­ай­чын­нікаў пры­вод­зя­ць са­мыя роз­ныя мэты. Ня­ма­ла ся­род іх зна­ход­зіц­ца і тых, хто вы­праў­ля­ец­ца ў гэты го­рад дзе­ля зна­ём­ства з... бе­ла­рус­кай мі­нуўш­чы­най. Так, у гісто­рыі Віль­ню­са, а най­перш сяр­эд­не­вя­ко­вай і да­ва­ен­най Вільні, ма­ец­ца шмат яр­кіх фак­таў і пад­зей, якія ў свой час пра­д­вы­зна­чалі са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае і куль­тур­нае развіц­цё бе­ла­рус­кіх зя­мель. Ся­род тых, хто на па­чат­ку XVI cта­годдзя «ка­ваў і гар­та­ваў» у Вільні на­шу на­цы­я­наль­ную спра­ву, быў і ўс­ход­не­сла­вян­скі пер­шад­ру­кар, бе­ла­рус­кі асвет­нік-гу­маніст, пе­рак­лад­чык, пісь­мен­нік, гра­мад­скі дзе­яч, ву­чо­ны-ме­дык і прад­п­ры­маль­нік Фран­цыск Ска­ры­на. Та­му, каб больш дэта­лё­ва да­ве­дац­ца пра яго жыц­цё і дзей­на­сць у коліш­няй сталі­цы Вя­ліка­га Княст­ва Літоўска­га, мы на­кіра­валі­ся ў сталі­цу су­час­най Літоўс­кай Рэс­пуб­лікі.

Калі кан­кр­эт­на бе­ла­рус­кі асвет­нік упер­шы­ню тра­піў у Віль­ню? Ска­ры­на­знаў­цы на­конт гэ­та­га вы­каз­ва­ю­ць роз­ныя мер­ка­ван­ні, з нека­то­ры­мі з іх мож­на і па­гад­зіц­ца. Вя­до­ма, што ба­ць­ка бу­ду­ча­га пер­шад­ру­ка­ра Лу­ка Ска­ры­на быў за­мож­ным куп­цом, які зай­маў­ся ганд­лем ску­ра­мі і вы­ра­ба­мі з фут­ра. На­прыклад, ён да­волі пас­пя­хо­ва ганд­ля­ваў з Мас­ко­віяй, пас­таў­ляў свой та­вар па Дзвіне ў Ры­гу, меў склад у Познані. Зра­зу­ме­ла, што пры та­кім шы­ро­кім ды­я­па­зоне сва­ёй дзей­на­сці, ён аніяк не мог аб­мі­ну­ць Віль­ню, сталі­цу та­га­час­най ма­гут­най еўра­пей­с­кай дзяр­жа­вы – Вя­ліка­га Княст­ва Літоўска­га. Як свед­ча­ць гіста­рыч­ныя кры­ні­цы, Лу­ка Ска­ры­на меў там улас­ны ганд­лё­вы склад, які, па ўсім ві­да­ць, не мог не ка­ры­стац­ца по­спе­хам у мяс­цо­вых куш­не­раў і ві­лен­скіх мод­ніц.

Цал­кам за­кан­амер­на, што ў ча­стыя па­езд­кі з По­лац­ка ў сталі­цу ба­ць­ка браў з са­бой свай­го ўлю­бён­ца, мен­ша­га сы­на Фран­цы­ска. Калі пры­трым­лі­вац­ца гэтай гі­пот­э­зы, то Віль­ня ўпер­шы­ню ўвай­ш­ла ў жыц­цё ма­ло­га Фран­ціш­ка, які, як пры­ня­та лічы­ць, на­рад­зіў­ся па­між 1485 і 1490 га­да­мі, ужо нед­зе ў сяр­эд­зіне 1490-х га­доў.

Мог пазна­ё­міц­ца са сталі­цай ён і крыху паз­ней, прыклад­на ка­ля 1500 го­да. Ві­да­воч­на, што без пад­рых­тоўкі і на­леж­ных ве­даў Ф. Ска­ры­на не здо­леў бы ў 1504 год­зе пас­ту­пі­ць у Кра­каўскі ўнівер­сіт­эт. Праў­да, тут ма­глі адыг­ра­ць сваю ро­лю гро­шы ба­ць­кі, але гэта – яў­на не той вы­па­дак. У га­лоў­ную на той час ВНУ Польш­чы пры­малі аду­ка­ва­ных, з шы­ро­кім кру­га­гля­дам і аба­вяз­ко­вым ве­дан­нем ла­цін­с­кай мо­вы юна­коў. Універ­сіт­эты не бралі са студ­эн­таў пла­ту за на­ву­чанне. У нека­то­рых вы­пад­ках тр­э­ба бы­ло ўнес­ці толь­кі невя­лікі ўступ­ны ўз­нос: на­прыклад, Ф. Ска­ры­на за­пла­ціў у скар­бон­ку Кра­каўска­га ўнівер­сіт­эта тры літоўскія гро­шы. Ад­нак зды­ма­ць жыл­лё і хар­ча­вац­ца студ­эн­там тр­э­ба бы­ло за ўлас­ны ко­шт. А гэта бы­ло не тан­на, але сям’я бу­ду­ча­га бе­ла­рус­ка­га пер­шад­ру­ка­ра на гэта срод­кі ме­ла. Уво­гу­ле ж, калі б Фран­цыск не ад­па­вя­даў вы­со­кім крыт­э­ры­ям абіту­ры­ен­та, то наўрад ці ака­за­ў­ся

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.