ЭЛЕКТРОННЫ ўРАД ЯК СіСТЭМА КіРАВАННЯ іНФАРМАЦЫЙНЫМі АКТЫВАМі

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

У эпо­ху iн­фар­ма­цый­ных тэхна­ло­гiй пы­тан­нi, на вы­ра­ш­энне якiх тра­ціла­ся шмат ча­су, зна­ход­зя­ць ад­каз у ад­зiн камп'ютар­ны клiк. Гэта шлях да змян­ш­эн­ня коль­кас­ці бю­ра­кра­тыч­ных апе­ра­цый пры ўза­е­мад­зе­ян­ні на афi­цый­ным уз­роўнi. І з'яў­ленне элек­трон­на­га ўра­да – не данi­на мод­зе XXI ста­годдзя, а ла­гiч­нае i неаб­ход­нае па­шы­р­энне маг­чы­мас­цей дзяр­жа­вы. Сён­ня гэта са­праў­ды са­мы эфек­ты­ў­ны спо­саб да­ве­дац­ца пра патр­э­бы гра­мад­зян i да­па­маг­чы iм з вы­ра­ш­эн­нем над­зён­ных праб­лем.

Ас­но­ву элек­трон­на­га ўра­да скла­дае ліч­ба­вая экасіст­э­ма кіравання, што ўклю­чае ў ся­бе дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, няўра­да­выя ар­гані­за­цыі, біз­нес, гра­мад­скія аб’яд­нан­ні, пры­ват­ных асоб, якія ўд­зель­ні­ча­ю­ць у ат­ры­ман­ні і ге­не­ры­ра­ван­ні да­ных, пас­луг і ін­ша­га кант­эн­ту праз уза­е­мад­зе­янне з ор­га­на­мі ўла­ды. У су­час­най трак­тоў­цы па­няц­це элек­трон­на­га ўра­да як дзяр­жаў­най пас­лу­гі, аса­цы­іру­ец­ца ўсё больш па сут­на­сці і фор­ме з ін­фар­ма­цый­ным кант­эн­там, які фак­тыч­на вы­зна­чае пра­ц­эс ліч­ба­вай транс­фар­ма­цыі ў сек­та­ры дзяр­жаў­на­га кіравання і ў цэ­лым у гра­мад­стве.

Пас­лу­гі элек­трон­на­га ўра­да не з’яў­ля­юц­ца, як ра­ней, пр­эра­га­ты­вай ор­га­наў ула­ды, а пра­ду­г­ле­дж­ва­ю­ць роз­ных удзель­нікаў у фар­міра­ван­ні і ака­зан­ні гэтых пас­луг. Гра­мад­зяне ста­но­вяц­ца не толь­кі кліен­та­мі (ка­ры­сталь­ні­ка­мі), але і раў­на­праў­ны­мі ства­раль­ні­ка­мі, улас­ні­ка­мі (ула­даль­ні­ка­мі) но­ва­га ты­пу ін­фар­ма­цый­ных ак­ты­ваў, па­клад­зе­ных у ас­но­ву пас­луг элек­трон­на­га ўра­да.

Па­бу­до­ву са­цы­ят­эхніч­най сіст­эмы пад на­звай «электронны ўрад» мож­на раз­гля­да­ць у агуль­ных рам­ках ма­д­эр­ні­за­цый­ных і гла­балі­за­цый­ных пра­ц­э­с­аў XXI ста­годдзя ў якас­ці іма­нент­на­га ат­ры­бу­та эфек­ты­ў­най і дэ­мак­ра­тыч­най дзяр­жа­вы. Электронны ўрад – гэта но­вая ма­д­эль ар­гані­за­цыі, функ­цы­я­на­ван­ня, транс­фар­ма­цыі і развіц­ця дзяр­жаў­на­га кіравання ў су­час­ным гра­мад­стве ве­даў, дзе дзяр­жа­ва (як палітыч­ны ін­сты­тут) дэ­ман­струе дэлі­бе­ра­ты­ў­на­сць, вы­клі­ка­ю­чы тым са­мым да­вер гра­мад­зян, а яны, ў сваю чар­гу, з’яў­ля­юц­ца парт­нё­ра­мі і саўд­зель­ні­ка­мі рас­пра­цоўкі палітыч­на­га кур­су і спа­жы­вец­кіх пас­луг. Пры гэтым ліч­ба­вая ін­фар­ма­цыя вы­сту­пае ас­ноў­ным ак­ты­вам дад­зе­най сіст­эмы.

У цэ­лым кан­ц­эп­цыя раз­гля­ду ін­фар­ма­цыі як ты­пу немат­э­ры­яль­ных ак­ты­ваў ар­гані­за­цыі (на­роўні з аб’ек­та­мі інт­элек­ту­аль­най уласна­сці), што ўплы­ва­ю­ць на эфек­ты­ў­на­сць яе дзей­на­сці, па­ча­ла рас­пра­цоў­вац­ца за­меж­ны­мі наву­коў­ца­мі і прак­ты­ка­мі ўжо ў 1990-я га­ды [1]. У шы­ро­кім сэн­се пад «інфармацыйнымі актывамі» ра­зу­ме­ю­ць ін­фар­ма­цыю, якая да­ку­мен­таль­на за­фік­са­ва­на лю­бым спо­са­бам, уяў­ляе каш­тоў­на­сць (для ар­гані­за­цыі

Ган­на ШМАГУН, ас­пірант

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.