АХОВА ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКі ў РУ­КАХ РАБОЧЫХ

Belaruskaya Dumka - - ЗМЕСТ -

ба­ра­ць­ба са зла­чын­на­сцю ў мін­ску ў 1917 год­зе

Праб­ле­ма ўза­е­маў­плы­ву рэ­ва­лю­цыі і кры­мі­на­ген­най сіту­а­цыі ў ай­чын­най гіста­ры­я­гра­фіі па­куль што не вы­ву­ча­на. Між тым гэтая тэ­ма вар­тая рас­пра­цоўкі, бо лю­быя эка­на­міч­ныя, палітыч­ныя і са­цы­я­куль­тур­ныя зрухі змя­ня­ю­ць стан і ха­рак­тар зла­чын­на­сці ў гра­мад­стве. У рэ­ва­лю­цый­ны час, калі ад­на ўла­да зні­кае, а но­вая на яе мес­цы яш­чэ толь­кі фар­міру­ец­ца, кры­мі­наль­ная ак­ты­ў­на­сць да­ся­гае свай­го апа­гея. Дэст­рук­туры­за­цыя гра­мад­ства з'яў­ля­ец­ца важ­ным, але не ад­зі­ным фак­та­рам яго кры­мі­налі­за­цыі. Спад жыц­цё­ва­га ўз­роў­ню, збяд­ненне знач­най част­кі на­сель­ніцтва так­са­ма ўплы­ва­ю­ць на па­веліч­энне кры­мі­налі­за­цыі гра­мад­ства.

Учас пе­ра­да­чы 7 са­кавіка 1917 го­да ўлад­ных паў­на­моцтваў гу­бер­на­та­рам У.А. Друц­кім-Са­калін­скім гу­бернс­ка­му ка­мі­са­ру, стар­шы­ні Мін­с­кай гу­берн­с­кай зем­скай упра­вы, ка­д­эту Б.М. Са­мой­лен­ку ў Мін­ску ўжо дзей­ні­ча­ла га­рад­ская мілі­цыя. Яна бы­ла ство­ра­на ў ад­па­вед­на­сці з дэк­ла­ра­цы­яй Ча­со­ва­га ўра­да ад 3 са­кавіка та­го ж го­да, дзе меў­ся пункт аб «…за­мене палі­цыі на­род­най мілі­цы­яй з вы­бар­ным на­чаль­ствам, пад­па­рад­ка­ва­ным мяс­цо­ва­му са­ма­кіра­ван­ню» [1, с. 13–15] (Тут і да­лей пе­рак­лад аўта­ра. – Рэ­дак­цыя).

Вы­кон­ва­ю­чы па­ла­ж­эн­ні дэк­ла­ра­цыі, 4 са­кавіка та­го ж го­да спе­цы­яль­ная ка­місія пад кіраўніцтвам чле­на мін­с­кай га­рад­ской ду­мы, ка­д­эта В.В. Ян­ч­эўска­га рас­па­ча­ла пра­цу па ствар­эн­ні ў бу­ду­чай бе­ла­рус­кай сталі­цы мілі­цыі. На пер­шым па­сяд­ж­эн­ні ка­місіі аб­мяр­коў­ваў­ся пра­ект, ад­па­вед­на яко­му ў Мін­ску, як і ва ўсёй краіне, у пад­му­рак ар­гані­за­цый­най струк­ту­ры мілі­цыі быў па­клад­зе­ны прын­цып дэц­эн­тралі­за­цыі і аўта­но­міі. Са­цы­яль­ны склад мілі­цы­я­не­раў у пра­ек­це ніяк не аб­мя­жоў­ваў­ся. Аса­бі­сты, кла­са­вы погляд на кад­ра­вы састаў но­ва­га ор­га­на ахо­вы па­рад­ку меў на­чаль­нік га­рад­ской мілі­цыі М.А. Мі­хай­лаў. Вы­сту­па­ю­чы 5 са­кавіка на сход­зе Мін­ска­га Са­ве­та рабочых дэпу­та­таў, ён за­явіў, што «ахова грамадскай бяспекі павін­на зна­ход­зіц­ца ў ру­ках рабочых» і за­клікаў іх ак­ты­ў­на за­пі­с­вац­ца ў мілі­цыю [2, с. 1].

Пад про­звіш­чам М.А. Мі­хай­ла­ва на па­сад­зе ста­ты­сты­ка ў ка­міт­эце За­ход­ня­га фрон­ту Усе­расій­ска­га зем­ска­га са­ю­за з 1916 го­да ха­ваў­ся збег­лы з па­жыц­цё­вай сібір­скай ссыл­кі М.В. Фрун­зэ. На­ват пры ўліку та­го, што Мі­хай­лаў-Фрун­зэ ўтаіў ад мін­ска­га гу­берн­ска­га ка­мі­са­ра ўлас­ную пар­тый­ную пры­на­леж­на­сць, а так­са­ма ста­тус асуд­жа­на­га ссыль­на­га ка­тарж­ніка (за за­мах на за­бой­ства палі­ц­эй­ска­га), факт на­зна­ч­эн­ня Б.М. Са­мой­лен­кам зем­ска­га ста­ты­сты­ка без апе­ра­ты­ў­на­га і ар­гані­за­цый­на­га во­пы-

Аляк­сандр ГУЖАЛОўСКІ, док­тар гіста­рыч­ных навук, пра­фе­сар

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.