«Звязд­зе» – 100!

У да­лёкім 1917 год­зе 9 жніў­ня вый­шаў пер­шы ну­мар га­зе­ты «Звяз­да». Пройдзе­ны доў­гі і ці­ка­вы шлях, га­зе­та іс­нуе і сён­ня, у ХХІ ста­годдзі. На­пяр­э­дад­ні слаў­на­га юбілею наш кар­эс­пан­д­энт су­стр­эў­ся з пер­шым на­мес­ні­кам ды­р­эк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» Але­най Л

Belorusskaya Voyennaya Gazeta - - ТИТУЛЬНЫЙ ЛИСТ - Вя­ла гу­тар­ку Галі­на Ба­равіц­кая, фо­та аўта­ра і Над­зеі Бу­жан

— З які­мі на­быт­ка­мі вы су­стра­ка­е­це 100-годдзе га­зе­ты?

— Перш за ўсё гэта тое, што нам не со­рам­на пе­рад ты­мі па­ка­лен­ня­мі жур­налістаў, якія пра­ца­валі да нас. Пры­нам­сі, мы заха­валі бе­ла­рус­ка­моў­на­сць вы­дан­ня, мы заха­валі на­кіра­ва­на­сць «Звяз­ды» як га­зе­ты, якая ў пер­шую чар­гу пі­ша пра люд­зей, пра іх праб­ле­мы. І гэта, ба­дай што, са­мае важ­нае.

На сён­ня «Звяз­да» — ад­зі­ная дзяр­жаў­ная што- дзён­ная бе­ла­рус­ка­моў­ная га­зе­та, пар­ла­менц­кае і ўра­да­вае вы­данне. Га­зе­та бы­ла і за­ста­ец­ца люст­эр­кам пад­зей, якія ад­бы­ва­юц­ца ў гра­мад­стве. Мы ра­зу­ме­ем, што дру­ка­ва­нае сло­ва ў па­пя­ро­вым ва­ры­ян­це састу­пае элек­трон­ным СМІ, стра­ч­вае свай­го чы­та­ча. Але тыя люд­зі, якія нас вы­пі­сва­ю­ць, яны вель­мі ад­да­ныя, га­зе­та няр­эд­ка з’яў­ля­ец­ца лю­бі­май га­зе­тай некаль­кіх па­ка­лен­няў. Да несум­нен­ных на­быт­каў мож­на ад­нес­ці і тое, што мы за­хоў­ва­ем жы­вое бе­ла­рус­кае сло­ва. «Звяз­да», без пе­ра­боль­шван­ня, стаі­ць на вар­це чы­с­ціні літа­ра­тур­най бе­ла­рус­кай мо­вы.

Ха­чу звяр­ну­ць ува­гу на на­шыя пер­шыя па­ло- сы: ні ў ко­га ня­ма та­кіх пер­шых па­лос, бо мы змяш­ча­ем ту­ды фо­та­здым­кі про­стых, звы­чай­ных люд­зей, на­сель­нікаў роз­ных ку­точ­каў Бе­ла­русі.

На­быт­кам я лі­чу і той факт, што ў нас ма­ла­ды ка­лек­тыў, як ка­жу­ць, «ма­ла­дая кроў». Гэта люд­зі з ак­ты­ў­най жыц­цё­вай пазі­цы­яй, і гэта да­з­ва­ляе нам крочы­ць на­пе- рад, вы­ка­ры­стоў­ва­ць су­час­ныя тэхна­ло­гіі, рас­ці і разві­вац­ца.

— У гісто­рыі га­зе­ты бы­лі і ге­раіч­ныя ста­рон­кі. Рас­ка­жы­це пад­ра­бяз­ней пра іх.

— Но­вых чле­наў на­ша­га ка­лек­ты­ву я за­ў­се­ды пра­шу азна­ё­міц­ца з гісто­ры­яй га­зе­ты, па­чы­та­ць пра лёс яе су­пра­цоўнікаў. Вы­данне «Звяз­ды» каш­та­ва­ла ў пэў­ныя ча­сы на­ват жыц­ця. І ме­навіта рэ­дак­тар пад­поль­най га­зе­ты «Звяз­да» Улад­зі­мір Аме­лья­нюк быў пасмя­рот­на ўга­на­ра­ва­ны зван­нем Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, гэта вы­ключ­ны вы­па­дак.

На­шай га­зе­це на­род пас­тавіў ча­ты­ры пом­нікі: на вулі­цы Куль­ман, на бу­дын­ку До­ма дру­ку, ля Чы­рво­на­га кас­цё­ла ў сталі­цы, на Зы­сла­ве, дзе мес­ціла­ся пар­ты­зан­ская ба­за і дзе пад­час фа­шы­сц­кай аку­па­цыі вый­ш­ла ка­ля ста ну­ма­роў «Звяз­ды».

Так, гісто­рыя на­шай га­зе­ты ня­про­стая, як і гісто­рыя са­мой Бе­ла­русі за апош­нія 100 год. Нез­дар­ма кні­гу, якую мы рых­ту­ем да свя­тка­ван­ня юбілею, мы на­звалі «Звяз­да»: гісто­рыя га­зе­ты, гісто­рыя краі­ны»…

— Якія пра­ек­ты вя­дуц­ца ў «Звязд­зе»?

— Перш за ўсё ха­чу ад­зна­чы­ць да­д­а­так «Мяс­цо­вае са­ма­кіра­ванне». Ён раз­лі­ча­ны

«Звязд­зе» – 100!

вы­ход­зі­ць ён у ча­цвер, раз у два тыд­ні. І па­доб­на­га пра­ек­та, упэў­не­на, ні ў ко­га ня­ма, та­му што «Ся­мей­ная га­зе­та» па­са­праўд­на­му бе­ла­рус­кая, гэта на­дае ары­гі­наль­на­сць.

Яш­чэ вар­та спы­ніц­ца на да­дат­ку «Чы­рво­ная зме­на». У скла­да­ны для гэ­та­га вы­дан­ня час «Звяз­да» пад­ставі­ла пля­чо і не даз­волі­ла яму знік­ну­ць з га­зет­най ар­біты. «Чы­рво­ная зме­на» мае даў­нюю слын­ную гісто­рыю, вы­да­ец­ца з 1921 го­да. Гэта ма­лад­зёж­нае вы­данне на дад­зе­ны мо­мант заха­ва­ла ўсе ат­ры­бу­ты на мяс­цо­выя Са­ве­ты, на дэпу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў і вы­барш­чы­каў, вяс­ко­вы ак­тыў, на неа­бы­я­ка­вых люд­зей. Пра­ект стаў пля­цоў­кай для аб­ме­ну во­пы­там, ге­не­ры­ра­ван­ня ід­эй. Гэтым пра­ек­там апя­ку­ец­ца Са­вет Рэс­пуб­лікі, у пры­ват­на­сці — стар­шы­ня Паста­ян­най ка­місіі па рэ­гія­наль­най паліты­цы і мяс­цо­ва­му са­ма­кіра­ван­ню Аляк­сандр Ан­др­эевіч Пап­коў. Дзя­ку­ю­чы яго да­па­мо­зе і пад­каз­кам пра­ект на­быў но­вае жыц­цё, вы­ход­зі­ць што­тыд­нё­ва, на ме­ла­ва­най па­пе­ры, вель­мі пр­э­зен­та­бель­на вы­гля­дае.

Вы­дат­нае су­пра­цоўніцтва на­ла­д­жа­на з Мініст­эр­ствам аба­ро­ны, пра­ект на­зы­ва­ец­ца «Плац­дарм». Яго мэта — ствар­энне пазіты­ў­на­га імід­жа на­шай ар­міі. Вы­ход­зі­ць ён што­ме­сяц. Мы рас­каз­ва­ем чы­та­чам пра но­вую тэхніку, но­вае ўз­бра­енне, не за­бы­ва­ем пра на­шу гісто­рыю. Шмат мес­ца вы­пус­ку мы пры­свя­ча­ем па­мя­ці пра вай­ну, да­па­ма­га­ем збе­раг­чы гэту па­мя­ць. На­прыклад, пад руб­ры­кай «Абеліскі па­ра­не­най зям­лі» раз­мяш­ча­юц­ца мат­э­ры­я­лы, якія рас­каз­ва­ю­ць пра мяс­цо­выя пом­нікі мі­ну­лай вай­ны. Ва­ен­ка­ма­ты апя­ку­юц­ца іх до­браў­па­рад­ка­ван­нем і заха­ван­нем, і мы ім да­па­ма­га­ем у гэтым.

Су­пра­цоўні­ча­ем мы і з Мініст­эр­ствам унут­ра­ных спраў. Наш су­мес­ны вы­пуск на­зы­ва­ец­ца «Фар­пост спа­кою». Мэта — за­свед­чы­ць ста­ноўчы імідж ча­ла­ве­ка, які ахоў­вае пра­ва­па­ра­дак. І гэта не за ву­шы пры­цяг­ну­тыя гісто­рыі, а гісто­рыі, за­сна­ва­ныя на рэаль­ных фак­тах. І ста­ноўчых прыкла­даў на­шмат больш, чым ад­моў­ных. На­леж­ная ўва­га на­да­ец­ца і та­ко­му нема­ла­важ­на­му ас­пек­ту, як пра­філак­ты­ка пра­ва­па­ру­ш­эн­няў.

З той жа мэтай — па­пяр­эд­жан­ня праблем­ных сіту­а­цый — мы пра­цу­ем і з Мініст­эр­ствам па над­звы­чай­ных сіту­а­цы­ях. Пра­ект на­зы­ва­ец­ца «Жы­ві­це ў бя­спе­цы», вы­пуск — раз у два тыд­ні.

Га­на­рым­ся мы і пра­ек­там «Ся­мей­ная га­зе­та», яго мож­на лічы­ць га­зе­тай у га­зе­це, гэта во­сем па­лос фар­ма­та А3, га­зе­ты: і «шап­ку», і вы­хад­ныя дад­зе­ныя, і рэ­гістра­цый­ны ну­мар. Мае і сваю мэта­вую аўды­то­рыю.

Яш­чэ ў нас ес­ць вель­мі ці­ка­вы рус­ка­моў­ны да­д­а­так «Со­юз Евра­зия». Гэты да­д­а­так раз­лі­ча­ны на чы­та­чоў Бе­ла­русі, Расіі, Ка­зах­ста­на, Кыр­гыз­ста­на і Ар­меніі. Трап­ляе ён на тыя тэ­ры­то­рыі праз на­шы ды­п­місіі. Ён за­ду­ма­ны ў пер­шую чар­гу як эка­на­міч­ны вы­пуск. Мы па­каз­ва­ем бе­ла­рус­кі пункт гле­джан­ня на тую ці ін­шую праб­ле­му, рас­каз­ва­ем пра бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ст­вы. У нас моц­ны аддзел паліты­кі і эка­но­мікі, якія пра­цуе над вы­пус­кам да­дат­ку, так­са­ма ў якас­ці су­раз­моў­цаў мы за­пра­ша­ем экс­пер­таў у той ці ін­шай галіне. Вы­ход­зі­ць ён з 2014 го­да і з та­го ча­су ўжо два ра­зы быў лаўр­эа­там кон­кур­су «За­ла­тая Лі­це­ра» як леп­шае вы­данне эка­на­міч­на­га кштал­ту.

Не аб­мі­ну ўва­гай і на­шу куль­ту­ра­ла­гіч­ную на­кіра­ва­на­сць, бо, несум­нен­на, бе­ла­рус­ка­моў­на­сць га­зе­ты вы­ма­гае пра­яў­ля­ць ці­ка­вас­ць да кра­яз­наўства, гісто­рыі… Ад­па­вед­на, іс­ну­ю­ць тэ­ма­тыч­ныя ці­ка­выя ста­рон­кі. На­прыклад, «Ігу­мен­скі тракт» — кра­яз­наў­чая. У гэ­та­га вы­пус­ку да­волі вя­лікая рэ­дак­цый­ная по­шта, бо тэ­ма ма­лень­кай рад­зі­мы — вель­мі важ­ная тэ­ма, і яна мае пра­ва бы­ць ад­люстра­ва­най на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты.

Уво­гу­ле пра тое, што робім сён­ня, мож­на га­ва­ры­ць яш­чэ шмат, бо штод­зён­ная га­зе­та — гэта перш за ўсё ма­біль­на­сць і здоль­на­сць мя­няц­ца і не ба­яц­ца но­ва­га.

— Ці мо­жа­це вы па­хваліц­ца тым, што ма­е­це ўсе ну­ма­ры за сто год?

— На жаль, па­хваліц­ца тым, што ў нас за­хоў­ва­юц­ца ўсе ну­ма­ры га­зе­ты, мы не мо­жам. Ды, ба­дай, не мо­жа па­хваліц­ца ніх­то, на­ват На­цы­я­наль­ная біб­ліят­эка. Шмат ка­та­кліз­маў пе­ра­жы­ло на­ша гра­мад­ства за гэты час. Вось за­раз мы пра­цу­ем над кні­гай — і скла­да­на­сці ўз­ні­ка­ю­ць, ёс­ць бе­лыя пля­мы ў на­шай гісто­рыі. Хто ра­та­ваў, на­прыклад, пад­шы­ўкі га­зет, калі па­ча­ла­ся Вя­лікая Ай­чын­ная вай­на? Ра­та­ва­ць не пас­пя­валі на­ват больш каш­тоў­ныя рэчы. Да та­го ж па­пе­ра вель­мі лёг­ка га­ры­ць…

— Якую су­венір­ную пра­дук­цыю вы вы­пус­цілі да 100-годдзя?

— Ка­лян­дар, паштоўку, зна­чок, магніт. Як ка­жу­ць, сціп­ла, але з гу­стам. Мы не лю­бім вы­хва­ляц­ца са­бою. Ня­даў­на Бел­по­шта вы­пус­ці­ла юбілей­ны кан­верт.

— З тых ча­соў, як вы сталі Вы­да­вец­кім до­мам, вам ста­ла ця­ж­эй пра­ца­ва­ць, ці, на­а­д­ва­рот, з’явіла­ся больш маг­чы­мас­цей?

— Для «Звяз­ды» гэта быў важ­ны мо­мант, бо мы заха­валі ты­туль­ную на­зву. Але ра­зам з тым гэта і вя­лікая ад­каз­на­сць. «Звяз­да» за­ста­ец­ца ла­ка­ма­ты­вам уся­го цягніка — а гэта дзе­вя­ць «ва­го­наў» — ін­шых вы­дан­няў. І ў фі­нан­са­вым плане, і ў ар­гані­за­цый­ным мы — ла­ка­ма­тыў. Калі добра ла­ка­ма­ты­ву — добра ўсім. Свя­ты мы ад­зна­ча­ем ра­зам, жы­вём ад­ным ка­лек­ты­вам. На­ту­раль­на, ка­ры­ста­ем­ся маг­чы­мас­ця­мі ін­шых рэ­дак­цый на­ша­га Вы­да­вец­ка­га до­ма. Так, фі­нан­са­выя вы­дат­кі пэў­ныя ёс­ць, скла­да­на бы­вае ар­гані­за­цый­на, але мы прыд­балі кад­ра­вы пат­эн­цы­ял — экс­пер­таў у роз­ных галі­нах.

— Ці робі­це вы пе­ра­вод па­пя­ро­ва­га ар­хіву ў ліч­ба­вы фар­мат?

— Мы ве­да­ем, што гэтым зай­ма­ец­ца На­цы­я­наль­ная біб­ліят­эка. І яны, вя­до­ма, пад­зе­ляц­ца з на­мі гі­пер­спа­сыл­кай. Пра­ца няспеш­ная, патра­буе пэў­ных фі­нан­са­вых вы­дат­каў.

— З яко­га ча­су вы ў Інт­эр­нэце?

— Ста­ла мы там ужо з 2000 го­да, ня­даў­на аб­навілі сайт, пра­ца з ар­хі­вам па­пяр­эд­нім яш­чэ вяд­зец­ца. Ары­гі­наль­ных на­вед­валь­нікаў сай­та — ка­ля двух — двух з па­ло­вай ты­сяч у дзень.

— Коль­кі вы ма­е­це ўз­на­га­род?

— У са­вец­кі час мы ат­ры­малі два ор­д­э­ны, пры­чым ад­зін з іх — Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а «За­ла­тыя Лі­це­ры» на­ват цяж­ка і злічы­ць. Кож­ны год мы ат­ры­моў­ва­ем узна­га­ро­ду. Апош­нюю ўз­на­га­ро­ду сё­ле­та ат­ры­ма­ла на­ша «Чы­рво­ная зме­на» як леп­шае вы­данне для мо­лад­зі.

— З якім на­стро­ем вы су­стра­ка­е­це 100-годдзе га­зе­ты? Як ац­э­нь­ва­е­це зроб­ле­нае?

— На кож­най ля­туч­цы зран­ку мы робім агляд мат­э­ры­я­лаў, ад­зна­ча­ем леп­шыя, хвалім аўта­раў. Ад­зна­ча­ем хі­бы. Мы імкнем­ся да ўдас­ка­на­лен­ня. У пла­нах — да­лей­шае асва­енне інт­эр­нэт­прас­то­ры, развіц­цё сай­та, але ад­на­ча­со­ва і развіц­цё па­пя­ро­вай вер­сіі.

Швей­цар­скія ву­чо­ныя ня­даў­на пра­вя­лі дасле­да­ванне. Люд­зям, якія пра­цу­ю­ць у офі­сах, пра­па­ноў­валі ва­ры­ян­ты ад­ка­заў на пы­танне, што та­кое шчас­це. І боль­шас­ць вы­бра­ла ва­ры­янт, што шчас­це — гэта стан «плы­ні», калі ты мо­жаш аб­ст­ра­га­вац­ца ад рэаль­на­сці штод­зён­най, цал­кам паг­лы­біў­шы­ся ў нешта ці­ка­вае.

Са­цы­ё­ла­гі зра­білі выс­но­ву, што Інт­эр­нэт гэ­та­га ста­ну плы­ні не дае. А вось па­пя­ро­вая га­зе­та та­кую маг­чы­мас­ць ча­ла­ве­ку дае, пры ўмо­ве, што ў ёй якас­ная аналіты­ка. Ат­ры­моў­ва­ец­ца, што на­ша пры­званне, на­ша ро­ля — ра­бі­ць ча­ла­ве­ка шчаслі­вым, да­ва­ць яму гэты стан…

Аналі­зу­ю­чы пройдзе­ны шлях, я ў пер­шую чар­гу дзя­ка­ва­ла б на­шым чы­та­чам. Та­кой чы­тац­кай аўды­то­рыі не мае, я ўп­эў­не­на, больш ніх­то. Дзя­ку­ю­чы іх сі­г­на­лам з мес­цаў ро­бяц­ца ці­ка­выя пуб­ліка­цыі, бо калі чы­тач звяр­нуў­ся да нас, зна­чы­ць, ён прай­шоў ужо ўсе ін­стан­цыі, і мы — яго апош­няя над­зея. І з пры­ват­на­га пы­тан­ня вы­рас­тае мат­э­ры­ял, які да­з­ва­ляе ўба­чы­ць агуль­ныя праб­ле­мы. Чы­та­чы да­па­ма­га­ю­ць нам ра­бі­ць доб­рую га­зе­ту. Наш пра­дукт якас­ны, гэта тая га­зе­та, якую мож­на пе­ра­чы­та­ць, заха­ва­ць, па­раі­ць дру­го­му.

Зр­э­шты, са­мі ся­бе хвалі­ць мы не буд­зем. Ча­ка­ем зва­рот­най су­вязі ад тых, хто нас чы­тае, хто з на­мі сяб­руе. Сло­вы чы­та­чоў і бу­ду­ць са­май аб’ек­ты­ў­най ац­эн­кай на­шай пра­цы.

— Ве­даю, што сло­ва «звяз­да» азна­чае вась­мі­кан­цо­вую зор­ку, сім­вал сон­ца. Хо­чац­ца па­жа­да­ць вам і на­да­лей сме­ла крочы­ць на­пе­рад і асвят­ля­ць нам шлях, бы­ць у аван­гард­зе!

— Дзя­куй!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.