СЛОНІ­МЕЦ ДО­БРА­АХВОТ­НА ЗАРАЗІЎСЯ ВІЧ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

Віру­сам іму­на­д­эфі­цы­ту 33-га­до­вы слоні­мец заразіўся ад па­ла­во­га парт­нё­ра. Пры гэтым ён зай­маў­ся сек­сам з жан­чы­най, няг­лед­зячы на тое, што яна па­пяр­эд­зі­ла пра свой ды­яг­наз ВІЧ.

—Муж­чы­на не па­ве­рыў жан­чыне, што ў яе та­кая хва­ро­ба. Прый­ш­ло­ся па­ве­ры­ць, толь­кі калі ён ат­ры­маў ста­ноўчы вы­нік аналі­зу кры­ві на ВІЧ, — ска­за­ла кар­эс­пан­д­эн­ту “ГС” Але­на Да­бры­ян, за­гад­чык аддзе­ла эпід­эмія­ло­гіі Слонім­ска­га за­наль­на­га цэн­тра гі­гіе­ны і эпід­эмія­ло­гіі.

Ця­пер за­ра­жа­ны слоні­мец з’яў­ля­ец­ца нось­бітам ВІЧ-ін­фек­цыі і сам мо­жа за­разі­ць ін­шых. Па сло­вах спе­цы­я­лі­ста, та­кія хво­рыя зна­ход­зяц­ца на ўліку ў ін­фек­цы­яні­ста. У за­леж­на­сці ад ста­ну іх імун­най сіст­эмы і вірус­най на­груз­кі дак­та­ры прызна­ча­ю­ць ляч­энне, у тым ліку хі­міят­эра­пію (таб­лет­кі). Пр­эпа­ра­ты для іх бяс­плат­ныя.

—Люд­зі павін­ны ве­да­ць ВІЧ-ста­тус свай­го па­ла­во­га парт­нё­ра, і пры гэтым тр­э­ба кіра­вац­ца не толь­кі ац­эн­кай яго знеш­ня­га вы­гля­ду. Ме­ры пе­рас­ця­ро­гі пры па­ла­вых кан­так­тах эле­мен­тар­ныя — пр­э­зер­ва­тыў, — да­да­ла Але­на Да­бры­ян.

У Слонімскім раёне, па­вод­ле дад­зе­ных Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэн­тра гі­гіе­ны, эпід­эмія­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя, па стане на 1 траў­ня 2013 го­да наліч­ва­ец­ца 67 ВІЧ-ін­фі­ка­ва­ных — 57 у го­рад­зе і 10 — у раёне. Ад па­чат­ку гэ­та­га го­да ў Слонімскім раёне вы­явілі ўжо двух нось­бітаў ВІЧ.

На­тал­ля ІВА­НО­ВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.