ДЫКТАТУРА

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

“З вя­лі­кай пе­ра­мо­гай, та­ва­ры­шы! Ня­хай жы­ве вя­лікі са­вец­кі на­род, на­род­пе­ра­мож­ца!” І под­піс — “І. Сталін”, — чы­та­ем над ла­га­ты­пам га­зе­ты “Кам­са­моль­ская праў­да” за се­ра­ду, 9 траў­ня 1945 го­да.

Гэты пе­ра­мож­ны ну­мар са­вец­кай “Кам­са­мол­кі” вы­дат­на заха­ваў­ся ў ся­мей­ным ар­хіве ад­на­го з на­шых чы­та­чоў, які пры­нёс яго ў рэ­дак­цыю “ГС” якраз на­пяр­э­дад­ні Дня Пе­ра­мо­гі. На ча­ты­рох па­ла­сах га­зе­ты фар­ма­ту бліз­ка­га да А2 — тэкс­ты да­ку­мен­таў, за­га­даў, ука­заў, ар­ты­ку­лаў і на­т­а­так, пры­све­ча­ных пе­ра­мо­зе ў вайне над фа­шы­сц­кай Гер­маніяй.

На пер­шай па­ла­се га­зе­та дру­куе “Акт аб ва­ен­най ка­піту­ля­цыі”, Указ Пр­эзі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР “Аб аб’яў­лен­ні 9 траў­ня Свя­там Пе­ра­мо­гі” і За­гад Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га аб узна­га­род­жан­ні вой­скаў і воі­наў 4-га Украін­ска­га фрон­ту. У тэкс­тах да­ку­мен­таў, што на­зы­ва­ец­ца, лу­нае дух Пе­ра­мо­гі і за­ў­сё­ды по­бач — Сталін, Сталін, Сталін… У аўтар­скіх до­пі­сах і рэ­дак­цый­ных мат­э­ры­я­лах Сталін ў кант­экс­це пе­ра­мо­гі ў вайне па­да­ец­ца бе­з­умоў­най да­мі­нан­тай.

“Сла­ва вя­лікая — сла­ва на­ша­му Сталі­ну за тое, што пры­вёў нас да пе­ра­мо­гі!” — за­кан­ч­вае свой до­піс з на­го­ды пе­ра­мо­гі Двой­чы Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за ге­не­рал-ма­ёр С. А. Каў­пак. І на гэтай жа па­ла­се па­эт Аляк­сей Сур­коў у сваім вер­шы “Ру­беж ра­дас­ці” сц­вяр­джае: “Нас для бою Сталін за­гар­та­ваў”. Тут жа чы­та­ем на­тат­ку ўлас­на­га кар­эс­пан­д­эн­та га­зе­ты з Кры­ва­рож­жа “На­род славі­ць Сталі­на”, дзе Сталін на­зы­ва­ец­ца ар­гані­за­та­рам вя­лікіх пе­ра­мог і про­ста вя­лікім.

Сталін і Пе­ра­мо­га — сло­вы-сі­ноні­мы. Так па­дае мат­э­ры­я­лы “Кам­са­мол­ка” за 9 траў­ня 1945 го­да. Раз­баў­ле­ны гэты пе­ра­мож­ны дух та­талітарыз­му і дык­та­ту­ры пес­няй К. Ліста­ва на сло­вы А. Бар­то “Агні” ды вер­ша­мі Еміліе­на Бу­ка­ва “Пе­ра­мо­га” і Паў­ла Ан­та­коль­ска­га “Воі­ну”, дзе Сталін не зга­д­ва­ец­ца.

Ці­ка­ва і сён­ня чы­та­ец­ца рэпартаж Б. Афа­на­сье­ва і К. Су­хіх “Пад­пі­санне ак­та ка­піту­ля­цыі”, які мо­жа слу­жы­ць узо­рам рэпар­таж­най жур­налі­сты­кі. Агуль­ны ж змест і дух гэтай 68-га­до­вай га­зе­ты на­скрозь пра­сяк­ну­ты тры­ум­фам сталініз­му над фа­шыз­мам, якія па сён­няш­нім часе пах­ну­ць ад­ноль­ка­ва др­эн­на. Але не для тых, ка­нечне, хто ў су­час­най Бе­ла­русі збу­да­ваў так зва­ную “Лінію Сталі­на”.

Міко­ла КАНАНОВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.