ПРА БЕ­ЛА­РУС­КУЮ МО­ВУ Ў ЦАРКВЕ І КАС­ЦЁ­ЛЕ І НЕ ТОЛЬ­КІ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

До­піс Міка­лая Ба­ры­сіка ў “Га­зе­це Слонім­скай” пра бе­ла­рус­кую мо­ву ў царкве і кас­цё­ле — гэта крык яго ду­шы, што Бе­ла­русь яш­чэ жы­ве. Мо­ва не толь­кі сро­дак зносін па­між люд­зь­мі, але яш­чэ і ду­ша на­ро­да. Ня­ма мо­вы на­ро­да — ня­ма яго ду­шы. Дру­гая мо­ва, рус­кая, нам на­вя­за­на сілай, па­чы­на­ю­чы з та­го ча­су, як бы­ла за­хопле­на збро­яй расій­с­кай ім­пе­рыі су­час­ная тэ­ры­то­рыя Бе­ла­русі ў кан­цы XVIII ста­годдзя.

Та­га­час­ны гро­дзен­скі гу­бер­на­тар Му­раўёў-ве­шаль­нік пра рус­кую мо­ву на Бе­ла­русі за­явіў так: “Што не зра­біў расій­скі штык, вы­ка­нае рус­кая шко­ла і царк­ва”. За­хопле­ная Расіяй тэ­ры­то­рыя на­зы­ва­ла­ся “Се­ве­ро-за­пад­ный край”.

У са­вец­кі час толь­кі пер­шае дзе­ся­ці­годдзе бы­ло спры­яль­ным для развіц­ця бе­ла­рус­кай мо­вы і куль­ту­ры ў Бе­ла­русі. У па­чат­ку 30-х га­доў на прых­іль­нікаў бе­ла­рус­кай мо­вы і куль­ту­ры сталі на­ве­ш­ва­ць яр­лы­кі нац­д­э­маў — во­ра­гаў са­вец­кай ула­ды. Бе­ла­рус­кую інт­элі­ген­цыю ў пер­шым па­ка­лен­ні вы­ніш­чы­лі, вы­сек­лі пад ко­рань за гэтае “зла­чын­ства”.

У 80-я га­ды XX ста­годдзя на­зіра­ец­ца ажы­ў­ленне і ўз­дым у развіц­ці бе­ла­рус­кай мо­вы і куль­ту­ры. Але гэты пе­ры­яд быў ня­доў­гім. Ужо ў дру­гой па­ло­ве 90-х га­доў ула­ды пра­вя­лі сум­на вя­до­мы рэфер­эн­дум аб на­дан­ні ста­ту­са дру­гой дзяр­жаў­най мо­вы ў Бе­ла­русі рус­кай мо­ве, якая і ра­ней да­мі­на­ва­ла ў куль­ту­ры, на­ву­цы і гра­мад­скім жыц­ці. Гэта зра­білі, каб кан­чат­ко­ва зніш­чы­ць бе­ла­рус­кую мо­ву.

Ця­пер бе­ла­рус­кая мо­ва вы­гна­на з Бе­ла­русі. Усю­ды па­нуе рус­кая мо­ва. Гэты факт су­ц­эль­най русі­фіка­цыі ўсіх сфе­раў жыц­ця прызнае і па­ва­жа­ны пра­фе­сар Сер­гій Гар­дун. Дастат­ко­ва за­раз раз­мяс­ці­ць на Бе­ла­русі расій­скія ва­ен­ныя ба­зы (што і робіц­ца ця­пер), і мы ўжо за­клад­нікі расій­с­кай ім­пе­рыі.

Свя­та­ра Сер­гія Гар­ду­на ве­даю даў­но, з та­го ча­су, калі ў 9 0 -х г а д а х ён п ра ц а в аў у Слоніме і за­свед­чыў ся­бе шчы­рым прых­іль­ні­кам бе­ла­рус­кай мо­вы. Прых­ад­жане Слоні­ма да сён­няш­ня­га дня ўс­па­мі­на­ю­ць яго доб­рым сло­вам. Не цу­ра­ец­ца род­най мо­вы пра­фе­сар Сер­гій Гар­дун і ця­пер. Мо­ва гучы­ць у час бо­гаслу­ж­эн­ня ў Свя­та-Ду­ха­вым ка­фед­раль­ным саборы Мін­ска, дзе пра­цуе на­ста­я­це­лем Сер­гій Гар­дун. Боль­шас­ць астат­ніх пра­васлаў­ных свя­та­роў слу­жа­ць у царкве на рус­кай мо­ве. Ад­сюль робім выс­но­ву: ад­на ластаўка яш­чэ не робі­ць вяс­ны. Але вяс­на да нас яш­чэ прыйдзе, прыйдзе так, як прых­од­зі­ць яс­ны дзень пас­ля цём­най ночы.

А ця­пер некаль­кі слоў аб пра­васлаў­най царкве і яе вы­со­кім кіраўніц­тве.

Некаль­кі га­доў та­му на­зад у Расіі пра­васлаў­ныя свя­тка­валі 100-годдзе ка­нані­за­цыі Се­ра­фі­ма Са­роўска­га, яко­га ў гэтай краіне ўша­ноў­ва­ю­ць як во­браз рус­кай свя­тас­ці. Та­га­час­ны Пат­ры­ярх Мас­коўскі і ўсяе Русі Алексій II на­зваў гэтае свя­та «зна­ком еди­не­ния на­ро­да, церк­ви и вла­сти». Пр­эзід­энт Расіі Улад­зі­мір Пу­цін у час гэ­та­га свя­та ўручыў ор­д­эн «За за­слу­ги пе­ред Оте­че­ством» Мітра­паліту Мінс­ка­му і Слуц­ка­му, Пат­ры­яр­ша­му Эк­зар­ху ўсёй Бе­ла­русі, ста­ла­му чле­ну Свяш­ч­эн­на­га Сі­но­да РПЦ Філар­эту за слу­ж­энне Бо­гу і расій­с­ка­му на­ро­ду. У па­ры­ве ду­ш­эў­най удзяч­на­сці га­ла­ва бе­ла­рус­ка­га экз арх ат а РП Ц ус к л і к н у ў : «Слу­жу рос­сий­ско­му Оте­че­ству, рус­ской пра­во­слав­ной церк­ви и со­юз­но­му го­су­дар­ству!»

Гэтым усё ска­за­на. Ця­пер вя­до­ма: хто та­кі Філарэт і ка­му ён слу­жы­ць.

Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка вы­со­ка аца­ніў за­слу­гі Філар­эта, пры­своіў­шы яму званне Ге­роя Бе­ла­русі. За што? Рус­кі пісь- мен­нік XIX ста­годдзя Рад­зіш­чаў так ха­рак­тары­за­ваў уза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між царквой і асо­ба­мі з цар­скі­мі паў­на­моцтва­мі:

Власть цар­ску

ве­ра утвер­жда­ет, Власть цар­ска

ве­ру ограж­да­ет, Со­юз­но об­ще­ство гне­тут.

Ад­чу­ваю ся­бе вуч­нем, каб вес­ці дыс­кусію з па­ва­жа­ным пра­фе­са­рам і свя­тым ай­цом Сер­гіем Гар­ду­ном пра ўза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між ка­таліц­кай і пра­васлаў­най царквой. Для мяне яс­на ад­но: шмат да­лё­ка не свя­тых спраў на ра­хун­ку ад­ной і дру­гой кан­фесіі за ўсю гісто­рыю іх іс­на­ван­ня.

Па­ра ўжо і за агуль­ны стол сес­ці кіраўні­кам пра­васлаў­най і ка­таліц­кай царк­вы і вырашыць на­спе­лыя праблемы.

Бы­ваю ў пра­васлаў­ных і ка­таліц­кіх хра­мах у сва­ёй мяс­цо­вас­ці. Прый­шоў да выс­но­вы, што ў кас­цё­ле час­цей гучы­ць бе­ла­рус­кая мо­ва, чым у царкве. Пра­фе­сар Сер­гій Гар­дун пры­вод­зі­ць прыкла­ды бе­ла­рус­кіх моў­ных хі­баў у кас­цё­ле з бо­ку яго слу­жы­це­ляў ты­пу “на­шых ду­шаў” за­мест “душ”, “наву­каў” за­мест “навук”. Але ў Ян­кі Ку­па­лы, класіка бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры, чы­та­ем: “Пэў­на і пес­няў счу­ра­юц­ца мно­га…” (верш “Я не па­эта”), “Я бу­ду маліц­ца да хма­раў з гры­мо­та­мі…” (верш “Мая малітва”).

Ня­хай на Бе­ла­русі буд­зе больш свя­та­роў у цэрк­вах і кас­цё­лах, для якіх бе­ла­рус­кая мо­ва не чу­жая.

Міка­лай РАКЕВІЧ,

вет­эран пра­цы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.