КУСАЮЦЬ ЗАРАЖАНЫЯ КЛЯШ­ЧЫ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

У Слоніме дак­та­ры за­рэ­гістра­валі ўкус кляш­ча, за­ра­жа­на­га бар­э­ліё­зам.

—Пры­см­октванне кляш­ча ад­бы­ло­ся на пры­да­ма­вой тэ­ры­то­рыі на Бр­эсц­кай вулі­цы. Клешч ўпіў­ся ў це­ла дзяўчын­кі. Ба­ць­кі адра­зу звяр­нулі­ся па ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу. Аналіз кляш­ча па­ка­заў ад­зін­ка­выя бар­э­ліі, — ска­за­ла кар­эс­пан­д­эн­ту “ГС” Але­на Да­бры­ян, за­гад­чык аддзе­ла эпід­эмія­ло­гіі Слонім­ска­га за­наль­на­га цэн­тра гі­гіе­ны і эпід­эмія­ло­гіі. Як за­зна­чы­ла спецыяліст, сво­е­ча­со­вае ляч­энне да­па­маг­ло паз­бег­ну­ць хва­ро­бы.

Апош­нім ра­зам клеш­ча­вы бар­э­ліёз, ці хва­ро­бу Лай­ма, дак­та­ры вы­явілі сё­ле­та ў лю­тым у 36-га­до­ва­га слонім­ца. Па­цяр­пе­лы звяр­нуў­ся па да­па­мо­гу праз пя­ць ме­ся­цаў пас­ля ўку­су са скар­гай на ску­ра­ны сып.

Клеш­ча­вы вірус­ны эн­ц­эфаліт у Слонімскім раёне, як па­ве­да­мі­ла Але­на Да­бры­ян, у апош­нія га­ды не вы­яў­ляў­ся. Ад­нак у воб­лас­ці пер­шы вы­па­дак гэтай небяс­печ­най ін­фек­цыі, якая па­ра­жае нер­во­вую сіст­эму, ме­ды­кі за­рэ­гістра­валі дня­мі ў Гродне.

Дак­та­ры рэ­ка­мен­ду­ю­ць за­сце­ра­гац­ца ад кляш­чоў: апра­на­ць свет­лае ад­зенне, ка­ры­стац­ца аэра­зо­лем а д па­разітаў, кі п я ці ц ь казі нае ма­ла­ко. А пры ўку­се ў лю­бым вы­пад­ку тр­э­ба звяр­тац­ца ў паліклініку.

На­тал­ля ІВА­НО­ВА

На 20 чэрве­ня з уку­са­мі кляш­чоў да дак­та­роў звяр­нулі­ся 104 слонімцы, 33 з іх — дзе­ці

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.