ЗА СЛОНІМ­ЦАЎ БОЛЬШ ЗАРАБЛЯЮЦЬ У ДЗЕ­ВЯ­ЦІ РА­Ё­НАХ ВОБ­ЛАС­ЦІ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

На­мі­наль­ны налі­ча­ны за­ро­бак жы­ха­роў Слонім­ска­га ра­ё­на за тра­вень склаў 4 038,2 тыс. руб­лёў, за студ­зень-тра­вень — 3 826,1 тыс. Та­кія дад­зе­ныя апуб­лі­ка­ваў Бел­стат 25 лі­пе­ня.

У мі­ну­лым ме­ся­цы зар­пла­ты слонім­цаў зноў пе­ра­сяг­нулі свой гіста­рыч­ны мак­сі­мум. Праў­да, толь­кі ў руб­лё­вым вы­ра­ж­эн­ні. Згод­на з афі­цый­ны­мі дад­зе­ны­мі, за­роб­кі слонім­цаў за ме­сяц вы­рас­лі на 40 ты­сяч руб­лёў. У пе­ра­вод­зе на да­ля­ры налі­ча­на­ны за­ро­бак слонім­цаў склаў, як і за кра­савік, прыклад­на $450.

Ад­нак калі ў пер­шым квар­та­ле слонім­скія за­роб­кі ў аб­лас­ным рэй­тын­гу зар­плат зай­малі шо­стае мес­ца, то ця­пер яны апус­цілі­ся на дзя­ся­тую пазі­цыю ся­род 17 ра­ё­наў. У мі­ну­лым ме­ся­цы слонім­цаў па пра­цоў­ных да­хо­дах пе­раў­зыш­лі жы­ха­ры На­ва­груд­ска­га, Аш­мян­ска­га, Астра­вец­ка­га і Шчучын­ска­га ра­ё­наў.

На­мі­наль­ная налі­ча­ная зар­пла­та за тра­вень па­вод­ле Бел­ста­та:

Гро­дзен­ская воб­лас­ць — 4 568,2 тыс. Грод­на — 5 223,0 тыс. Бе­рас­тавіц­кі ра­ён — 4 307,7 тыс. Ваў­ка­вы­скі ра­ён — 4 655,7 тыс. Во­ра­наўскі ра­ён — 3 751,5 тыс. Гро­дзен­скі ра­ён — 4 773,8 тыс. Дзят­лаўскі ра­ён — 3 810,4 тыс. Зэль­вен­скі ра­ён — 3 875,5 тыс. Іўеўскі ра­ён — 3 693,4 тыс. Кар­э­ліц­кі ра­ён — 3 903,8 тыс. Лід­скі ра­ён — 4 433,0 тыс. Мастоўскі ра­ён — 3 947,4 тыс. На­ва­груд­скі ра­ён — 4 040,2 тыс. Астра­вец­кі ра­ён — 4 088,4 тыс. Аш­мян­скі ра­ён — 4 092,8 тыс. Свіслац­кі ра­ён — 3 700,3 тыс. Слонім­скі ра­ён — 4 038,2 тыс. Смар­гон­скі ра­ён — 4 355,8 тыс. Шчучын­скі ра­ён — 4 155,1 тыс.

На­тал­ля ІВА­НО­ВА

У рэй­тын­гу зар­плат па Гро­дзен­скай воб­лас­ці Слонім­скі ра­ён зай­мае 10-е мес­ца ся­род 17 ра­ё­наў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.