ЛАВІЦЕ БАРАБАШКУ!

Gazeta Slonimskaya - - НАШ КРАЙ -

Сон­ца, па­мы­ў­шы­ся ра­сой, асвя­ці­ла Дзят­ла­ва.

—Па­ра ўста­ва­ць! — сха­мя­нуў­ся Ба­ра­баш­ка. Ён ужо некаль­кі га­доў жы­ве на Дзят­лаўс­кай пош­це. Спі­ць на ста­ле, дзе сар­ты­ру­ю­ць кар­эс­пан­д­эн­цыю, ес­ць уся­кую ма­ку­ла­ту­ру. Ма­лень­кі, жва­вень­кі, але, га­лоў­нае, ня­бач­ны, бо на ім шап­ка-не -від­зім­ка.

Не пас­пеў азір­нуц­ца, як прый­ш­ла пашто­вая ма­шы­на і ў сар­ты­ро­вач­най за­кі­пе­ла ра­бо­та: су­вязі­сты па­чалі рас­кла­д­ва­ць кар­эс­пан­д­эн­цыю для пашта­льё­наў — га­зе­ты, ча­со­пі­сы, пісь­мы — што ка­му на­ле­жы­ць. Дык сва­воль­нік Ба­ра­баш­ка ска­ча па ста­ле і ўсё блы­тае. На­прыклад, ча­ла­век вы­пі­саў “На­род­ную га­зе­ту”, а ён укіне яе да “Звяз­ды”, “Ар­гу­мен­ты і фак­ты” пе­раб­лы­тае з ра­ён­кай. Сло­вам, на­робі­ць абы-ча­го.

А по­тым з сар­ты­ро­вач­най пе­ра­ле­зе ў пашта­льён­скую і так­са­ма сва­воль­ні­чае. Асаб­лі­ва зд­зе­ку­ец­ца з тых пашта­льё­наў, якія пра­цу­ю­ць ня­даў­на. А та­кіх шмат, бо кад­ры на Дзят­лаўс­кай пош­це доў­га не за­трым­лі­ва­юц­ца. Ка­жу­ць, што ма­лая зар­пла­та, а ра­бо­ты да ха­ле­ры. Па віне Ба­ра­баш­кі ма­ёй су­сед­цы доў­гі час на­сілі “На­род­ную га­зе­ту”. Яна гэта вы­данне не вы­пі­сва­ла, але ат­рым­лі­ва­ла рэ­гу­ляр­на. Ка­бе­та і пашта­льё­ну ка­за­ла:

—Раз­бяры­це­ся там на сва­ёй пош­це, не мая гэта га­зе­та. Нех­та ж яе, на­п­эў­на, вы­пі­саў і ча­кае, а неся­це мне.

По­тым і са­ма на по­шту хад­зі­ла, тлу­ма­чы­ла. Насі­ць не пе­рас­талі. Да та­го ча­су, па­куль Барабашку не на­да­кучы­ла пад­соў­ва­ць “На­род­ную га­зе­ту” гэта­му ад­рас­а­ту і ён не пе­рак­лю­чы­ў­ся на дру­го­га.

Ды і не толь­кі з гэтым вы­дан­нем лю­бі­ць гу­ля­ць сва- воль­нік. Ад­ной­чы мне пазвані­ла зна­ё­мая з вулі­цы Га­га­ры­на і ка­жа:

—Па­гляд­зі­це, калі лас­ка, у су­сед­няй пашто­вай скрын­цы, мо­жа, ту­ды па­клалі маю га­зе­ту “Ар­гу­мен­ты і фак­ты”. Ну­мар до­ма ў нас па­доб­ны.

Па­гляд­зе­ла. Не бы­ло там “Ар­гу­мен­таў і фак­таў”. Ска­за­ла ка­бе­це, маў­ляў, шу­кай­це ў ін­шым мес­цы.

—А каб яны ўжо долі не знай­шлі, гэтыя пашта­льё­ны, ды і ўся Дзят­лаўская по­шта! — абу­ра­ец­ца. — Та­кія гро­шы пла­чу за га­зе­ту, а яе не пры­но­ся­ць! І ку­ды тут скард­зіц­ца?

А ку­ды ты пас­кард­зіш­ся, ду­маю, раз ві­на­ва­ты Ба­ра­баш­ка. Ён жа ня­бач­ны, дык пашта­льё­ны ды сар­ты­роўш­чы­кі не ве­да­ю­ць, што гэта яго фо­ку­сы.

А што ён робі­ць з “Га­зе­тай Слонім­скай”! Яна ў Дзят­ла­ва прых­од­зі­ць кож­ны чацвер. Гляд­жу ў аба­ненц­кую скрын­ку, што вісі­ць на пош­це і за якую рэ­гу­ляр­на пла­чу, — ня­ма га­зе­ты. Пы­таю ў пашта­льё­на, дзе яна. —А не бы­ло сён­ня. —Як гэта не бы­ло? Ін­шым жа пад­пісчы­кам ёс­ць.

—Ну, не ве­даю, вам ня­ма. Ма­бы­ць, за­ўт­ра буд­зе.

—Заўтраш­няя га­зе­та — ужо ма­ку­ла­ту­ра.

Зва­ню ў рэ­дак­цыю, а там ка­жу­ць, што вы­сы­лалі. —Ну, то дзе яна дзе­ла­ся?! —Вы­шлем зноў… За­ўт­ра ат­ры­ма­е­це.

А на­за­ўт­ра ат­рым­лі­ваю дзве. І тую, што абя­ца­лі, і тую, што ці­хень­ка пад­су­нуў Ба­ра­баш­ка, які ўчо­ра спёр і нед­зе сха­ваў. А, мо­жа, сам чы­таў, бо га­зе­та ж ці­ка­вая і ў кіёс­ку яе не ку­піш. Та­му я шчы­ра прашу на­чаль­ніка Дзят­лаўска­га ра­ён­на­га ву­з­ла су­вязі спа­да­ра Стан­кеві­ча: вы­пі­шы­це, калі лас­ка, “Га­зе­ту Слонім­скую” спе­цы­яль­на для ва­ша­га Ба­ра­баш­кі, каб ён маю не ча­паў. А то і сён­ня за­гля­ну­ла ў аба­ненц­кую скрын­ку, а там пу­ста. І ў пашта­льё­на ма­ёй га­зе­ты ня­ма. Пай­ш­ла на­мес­нік на­чаль­ніка по­шты спа­да­ры­ня Шо­стак гляд­зе­ць у сар­ты­ро­вач­ную, а яна ўжо на зам­ку. Так я зноў за­ста­ла­ся ні з чым. І ўжо да­ле­ка­ва­та ад по­шты адыш­ла­ся, як, ба­чу, да­га­няе мяне спа­да­ры­ня Шо­стак, а ў ру­ках у яе “Га­зе­та Слонім­ская”. Све­жы ну­мар.

—Во, Ба­ра­баш­ка спёр, каб на яго нерад! — тлу­ма­чы­ць на хаду ка­бе­та. — Мы ўжо, так бы мо­ві­ць, яго за­пілін­га­валі. Ця­пер ве­да­ем, хто нам пал­кі ў пашто­выя ка­лё­сы соў­гае. Буд­зем пры­ма­ць ме­ры, аж да вы­ся­лен­ня з по­шты. Але чорт яго зло­ві­ць, бо ён жа невід­зім­ка. Вы­пад­ко­ва сён н я заў ва жы­лі, я к сваім ка­пе­лю­шом за­ча­піў­ся за “Кам­са­мол­ку”-таўстуш­ку. Ка­пя­люш зваліў­ся, а ён сяд­зі­ць са­бе на га­зе­тах, як эмір на ды­ване, і ўх­мы­ля­ец­ца.

—Ну, і што буд­зе да­лей? — пы­таю. — Ба­ра­баш­ка па-да­лей­ша­му буд­зе на ва­шай пош­це са­мым га­лоў­ным на­чаль­ні­кам, раз ад яго так шмат за­ле­жы­ць?

—Не буд­зе! — па­а­бя­ца­ла да­ма. — Вось мы хо­чам аб’яві­ць ме­сяч­нік ба­ра­ць­бы з гэтым нячы­с­ці­кам пад дэ­ві­зам: “Лавіце Барабашку! Па­ляп­шай­це якас­ць пашто­вай су­вязі!”. Усім, хто пра­цуе на сар­ты­роў­цы, пашта­льё­нам буд­зе да­вед­зе­на кан­кр­эт­нае за­данне: злаві­ць і вы­кі­ну­ць за ва­ро­ты гэ­та­га пар­шы­ў­ца, каб і ду­ху яго не бы­ло! Та­му, хто гэта зробі­ць, вы­дад­зім пр­эмію, парт­р­эт змес­цім на до­шку го­на­ру.

—Ну, а калі не зло­ві­це, — сум­ня­ва­ю­ся я. — Ён жа невід­зім­ка.

—А калі не справім­ся са­мі, то па­просім да­па­мо­гі ў аб­лас­но­га пашто­ва­га кіраўніцтва. Ня­хай зверне ўва­гу на на­шы цяж­кас­ці ў ня­роў­най схват­цы з Ба­ра­баш­кам, бо ён жа псуе імідж усёй по­шты, робі­ць ма­раль­ную стра­ту ўсёй су­вязі. Калі шчы­ра, то мы ўжо ў шо­ку.

Дзят­лаў­чане, да­па­ма­жы­це злаві­ць Барабашку! Бо і за­ў­сё­ды буд­зе­це ат­рым­лі­ва­ць чу­жыя га­зе­ты, а то і не ат­рым­лі­ва­ць нія­кіх.

Ле­а­нар­да ЮРГІЛЕВІЧ,

г. Дзят­ла­ва

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.