ДА­МЫ МІЖ НЕБАМ І ЗЯМ­ЛЁЮ

Gazeta Slonimskaya - - НАШ КРАЙ -

Не­ка­то­ры час та­му на­зад Мастоўскі рай­вы­кан­кам пры­няў план бу­ду­чай ад­міністра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най рэар­гані­за­цыі ра­ё­на. Аб чым афі­цый­на аб­вяс­ціў у мяс­цо­вых СМІ. Ад­нак праз некаль­кі дзён у той спіс унеслі ўда­клад­нен­ні.

Так, дом за ну­ма­рам 125 па вулі­цы 1 траў­ня ў вёс­цы Вя­лікія Сця­паніш­кі ў га­рад­скую ры­су не ўклю­ча­ец­ца. У да­ку­мен­тах яго ўла­даль­нікаў так і за­ста­нец­ца наз­ва ўжо неіс­ну­ю­чай вё­скі, што неў­за­ба­ве стане горадам. Гэтае ча­кае і ця­пе­раш­ніх ула­даль­нікаў ляс­но­га ху­та­ра, што зна­ход­зіц­ца на пя­тым кіла­мет­ры да­ро­гі Ма­лыя Сця­паніш­кі — Га­лын­ка. Па­куль дом нежы­лы, але, як і па­двор’е, даг­ле­джа­ны. Зноў жа, вёс­ка М. Сця­паніш­кі стане горадам, а гас­па­да­ры ху­та­ра, пры неаб­ход­на­сці, бу­ду­ць да­каз­ва­ць тым жа чы­ноўні­кам, якія пас­пя­хо­ва ды хут­ка пра­вя­лі ад­міністра­цый­ную рэфор­му, што яны за­сталі­ся жы­ць тут, а не па­ля­це­лі на неба.

Пра тое, што чы­на­вен­ства абы­я­ка­ва па­дышло да та­ко­га ба­лю­ча­га пы­тан­ня для на­сель­ніцтва, як ад­міністра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­нае дзя­ленне, свед­чы­ць і той факт, што ка­місія ў спі­се пе­ра­раз­мер­ка­ван­ня на­се­ле­ных пунк­таў між сель­са­ве­та­мі не ўпа­мя­ну­ла на­се­ле­ны пункт Пла­до­вая. По­тым, апа­мя­таў­шы­ся, ка­місія аб­вяс­ці­ла, што ён з Лу­нен­ска­га сель­са­ве­та пе­ра­да­ец­ца ў Дуб­нен­скі.

Ат­рым­лі­ва­ец­ца, люд­зей бяз­глузд­на пад­зя­лілі, не спы­таў­шы іх­няй дум­кі, па прын­цыпу: “Ве­дай­це, на­ша сло­ва — для вас за­кон”.

А на­да­лей — ва­шы праблемы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.