ЛЮД­ЗІ НЕГАДУЮЦЬ, АХО­ВА ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕ­ТУ МАЎЧЫЦЬ

Gazeta Slonimskaya - - НАШ КРАЙ -

Ра­бочыя, якія фар­ба­валі во­да­на­пор­ную ве­жу ў вёс­цы Мі­ке­леўш­чы­на, раз­бу­ры­лі бус­лян­ку. Не про­ста раз­бу­ры­лі, а скі­нулі гняз­до з тры­ма пту­ша­ня­та­мі на зям­лю.

Ба­ць­кі-бу­слы доў­га кру­жы­лі над ве­жай і па-свой­му ля­ман­та­валі. Іх крык ніко­га не па­кі­нуў абы­я­ка­вым. Хлап­чукі рас­па­чалі по­шукі бус­ля­нят і жы­вым знай­шлі толь­кі ад­но. Яго па­мяс­цілі ў сто­зе ка­ню­шы­ны, што по­бач з ве­жаю. За­раз бу­слы да­гля­да­ю­ць сваё дзі­ця­нё. Хлап­чукі ахоў­ва­ю­ць іх ад вяс­ко­вых са­бак.

Здар­эн­нем абу­ра­ны ўсё вяс­коў­цы, бо гнез­да­валі­ся тут птуш­кі бо­лей за 20 га­доў, а люд­зі ў свой час за­кі­нулі на ве­жу па­крыш­ку ад ма­шы­ны. Ксён­дз Ры­шард у няд­зель­най про­па­вед­зі звяр­нуў ува­гу вер­нікаў на дзікун­скія ад­но­сі­ны тых асо­баў да птуш­кі. Толь­кі чаль­цы з ра­ён­на­га ка­міт­эта ахо­вы раслін­на­га і жывёльнага све­ту гэты факт дзікун­ска­га ван­даліз­му па­кі­нулі па-за ўва­гаю. Ён так­са­ма за­стаў­ся па-за ўва­гаю гра­мад­скай ар­гані­за­цыі “Ахо­ва пту­шак Бе­ла­русі”, сяб­ры якой удзель­ні­чалі ў семінары па пра­ек­це ЕС/ПРААН “Са дзей­ні­чанне развіц­цю ўсе­аб’ем­най струк­ту­ры між­на­род­на­га су­пра­цоўніцтва ў воб­лас­ці ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­роддзя РБ” па пра­гра­ме “Зя­лё­ная шко­ла”, які ад­бы­ў­ся ў Мастах на мі­ну­лым тыд­ні.

Яз­эп ПАЛУБЯТКА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.