ПІКЕТ СУПРАЦЬ ЗАБАРОНЫ ПІКЕТАЎ У СЛОНІМЕ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

Кіраўнік Слонім­ска­га аб’яд­нан­ня дэ­мак­ра­тыч­ных сілаў док­тар-пен­сія­нер Іван Шэ­га па­даў за­яўку на пра­вяд­зенне 28 ве­рас­ня пі­ке­ту, мэтай яко­га на­зва­на пуб­ліч­нае вы­казванне прат­эс­ту супраць забароны пра­вяд­зен­ня ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў у Слоніме.

На­ту­раль­на, во­сень­скія кір­ма­шы ды ін­шыя роз­ныя ўлад­ныя ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ст­вы ў Слоніме пра­вод­зяц­ца рэ­гу­ляр­на. Ад­нак ця­гам апош­ніх дзе­ся­ці га­доў мяс­цо­выя чы­ноўнікі ні ра­зу не далі даз­во­лу слонімскім дэ­мак­ра­тыч­ным ак­ты­вістам на пра­вяд­зенне мітын­гу ці пі­ке­ту, ад­зна­чае Іван Шэ­га.

Якім буд­зе ад­каз ула­даў на гэтую за­яўку, стане вя­до­ма прыклад­на за тыд­зень да на­зва­най да­ты пра­вяд­зен­ня ме­ра­пры­ем­ства.

Міко­ла КАНАНОВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.