ЛЬВОЎШЧЫНА

Gazeta Slonimskaya - - СПАДЧЫНА -

Калі-нікалі, ні­бы пры­ем­ны сон, успа­мі­ны вяр­та­ю­ць мяне ў га­ды май­го дзя­цін­ства. Вось мы з ба­бу­ляй На­да­рай, ма­ці май­го ба­ць­кі, жнівень­скім ран­кам збіра­ем­ся ў гос­ці ў вёс­ку Лі­боўш­чы­ну. Там, на яе рад­зі­ме, жы­ву­ць ба­булін брат Краў­ц­э­віч Аляк­сандр і сяст­ра Са­вэр­ча — ча­му так яе звалі, цяж­ка ад­ка­за­ць.

У пер­шую няд­зе­лю пас­ля Спа­са ба­бу­ля над­зя­вае свя­точ­нае ад­зенне, пад­пя­раз­вае бе­лы фар­тух, па­вяз­вае на га­ла­ву бе­лую хус­цін­ку. У ву­зя­лок клад­зем па­русі­на­выя сан­далі і вы­ход­зім са свай­го ху­та­ра Ка­лод­зіш­ча ў да­ро­гу. Ід­зем ба­са­нож праз бя­ро­за­вы гай, што на Пран­ці­сё­вым ба­ло­це, пра­ход­зім ка­ля вы­со­ка­га ду­ба на­су­про­ць бы­ло­га ху­та­ра Ма­ро­за, ка­ля каржа­ка­ва­тай сас­ны, якая рас­це ка­ля кру­той га­ры, ка­ля вё­скі Піронім, з яе зі­мой лю­білі з вет­ры­кам з’язд­жа­ць на лы­жах і сан­ках, пра­ход­зім ка­ля вё­скі, вы­ход­зім на гас­ці­нец Слонім — На­ва­гру­дак і на­бі­ва­ем пят­кі то па гравій­цы, то на бру­коў­цы.

Ця­пер ня­ма ні бя­ро­за­ва­га гаю, ні ду­ба, ні сас­ны, а на паўд­нё­вым схі­ле кру­той гор­кі шу­мі­ць пад вет­рам па­са­д­жа­ны ма­ла­ды сас­но­вы лес. Ад на­ша­га ху­та­ра да вё­скі Лі­боўш­чы­на сем кіла­мет­раў. Па­ды­ход­зім да маст­ка праз ра­ку Пля­хаўку, абу­ва­ем сан­далі і ід­зем у вёс­ку. Дзесь­ці ў дру­гім к ла­се я да ве­даў­ся, ш то правіль­ная наз­ва вё­скі Лі­боўш­чы­на — Львоўшчына, а мя­ст­эч­ка Зян­цё­ла, ку­ды ча­ста з вё­скі езд­зілі на кір­маш, — Дзят­ла­ва.

Па гэтым гас­цін­цы ў 1955 год­зе мы ўсім кла­сам Піронім­скай па­чат­ко­вай шко­лы хад­зілі за пя­ць кіла­мет­раў пеш­кі ў вёс­ку Мар­кавічы зда­ва­ць эк­за­ме­ны за ча­цвёр­ты клас. Пра бы­лы гас­ці­нец, ця­пер за­кі­ну­ты і за­бы­ты, добра на­па­мі­нае аўта­ма­біль­ны мост, што заха­ваў­ся ка­ля бы­ло­га ма­ёнт­ка Іса­евічы, і невя­лікі адр­э­зак бру­ка­ва­най да­ро­гі.

Ця­пер, каб патра­пі­ць у Ль­воўш­чы­ну, тр­э­ба еха­ць са Слоні­ма на Моў­чадзь праз Дзе­раў­ную, дзе за два кіла­мет­ры на поўнач на ле­вым бе­ра­зе ра­кі Пля­хаўка раз­мяс­ціла­ся вёс­ка Львоўшчына — та­кая наз­ва за­ма­ца­ва­ла­ся за ёй толь­кі ў кан­цы ХIХ — па­чат­ку ХХ ста­годдзя.

У ХIV ста­годдзі да сталі­цы Вя­ліка­га Княст­ва Літоўска­га (ВКЛ) На­ва­груд­ка са Слоні­ма быў прак­лад­зе­ны гас­ці­нец, які добра пас­лу­жыў дзяр­жа­ве некаль­кі ста­годдзяў. Ён пра­ход­зіў па най­ка­ра­цей­шым шля­ху — праз не кра­ну­тыя ру­кой ча­ла­ве­ка ляс­ныя масі­вы, так зва­ныя пуш­чы.

У ін­вен­та­ры ма­ёнт­ка Львоўшчына XVI ст. за­пі­са­на, што за ад­ну вяр­сту ад гас­цін­ца Слонім — На­ва­гру­дак раз­меш­ча­ны ма­ён­так Львоўшчына, ак­ру­жа­ны з усіх ба­коў Ль­воўс­каю пуш­чаю агуль­най плош­чай 30 ва­лок (≈ 648 га). У тыя ча­сы ў пуш­чы бы­ло шмат дзікіх дра­пеж­ных звя­роў: ваўкоў, ры­сяў, літоўскіх львоў — так на­шы прод­кі на­зы­валі мяд­звед­зяў. Вось ад­куль, маг­чы­ма, і пай­шлі на­звы: пуш­чы — Ль­воўская, а ма­ёнт­ка — Львоўшчына.

З 1586 го­да ўсе зем­лі ва­кол Слоні­ма, у тым ліку і ма­ён­так Львоўшчына, на­ле­жалі канц­ле­ру ВКЛ Ль­ву Са­пе­гу. У 1633 год­зе Леў Са­пе­га па­мёр, спад­чын­нікаў па муж­чын­с­кай лініі ў яго не бы­ло. А над яго дач­кой Ган­най быў прызна­ча­ны апя­кун Аляк­сандр Гі­ля­ры Па­лубін­скі, мар­ша­лак ВКЛ. Мно­гія ма­ёнт­кі ён рас­пра­даў дру­гім ула­даль­ні­кам, праў­да, яго на­шчад­кам за­ста­ло­ся ў Слонімскім уезд­зе яш­чэ ня­ма­ла ма­ёнт­каў.

Са спі­саў зем­леўла­даль­нікаў Слонім­ска­га ўез­да за 1796 год да­вед­ва­ем­ся, што Па­лубін­скія ва­ло­далі ма­ёнт­ка­мі Кот­чын, Ла­б­зо­ва, Ме­хаўск, Бук­шта­ва, Гры­ў­да. А ма­ён­так Львоўшчына на­ле­жаў Ёза­фу Па­лубінс­ка­му, ку­ды ўва­х­од- зілі фаль­ва­рак Львоўшчына і тры вё­скі. За некаль­кі дзя­сят­каў саж­няў ад фаль­вар­ка зна­ход­зіла­ся вёс­ка За­д­ва­ра­ны (За­д­вар­жа­ны) — 5 два­роў, за ад­ну вяр­сту ад фаль­вар­ка на гас­цін­цы вёс­ка Мар­кавічы — 7 два­роў і за 2,5 вяр­сты так­са­ма на гас­цін­цы вёс­ка Пру­ды — 7 два­роў. Усе яны ад­но­сілі­ся да Дзе­раў­ноўс­кай во­лас­ці. На­сель­ніцтва бы­ло гр­эка-ўніяц­ка­га ве­ра­вы­знан­ня і ад­но­сіла­ся да Дзе­раў­ноўс­кай па­ра­фіі, царк­ва Раж­д­жаства Хры­сто­ва бы­ла па­бу­да­ва­на тут Львом Са­пе­гам у 1610 год­зе, яна праіс­на­ва­ла больш за дзвес­це га­доў.

У па­чат­ку 1812 го­да Ёзаф Па­лубін­скі пра­дае свой ма­ён­так Львоўшчына аран­да­та­ру м. Ру­жа­ны суддзі Слонім­ска­га кам­пра­мі­сар­ска­га су­да Ан­то­ну Пшац­лаўс­ка­му (Пр­жец­лав­ско­му). Праў­да, кіруе гэтай гас­па­дар­кай яго жон­ка Кры­с­ці­на. У сям’і Пшац­лаўскіх бы­ло трое сы­ноў — Восіп, Ля­вон, Ра­муа льд і д зв е д ач к і — Эмілія і Ма­рыя. Най­больш вя­до­мым стаў Восіп. Вось што пі­ша ён у сваіх успа­мі­нах: “В на­ча­ле 1812 го­да все на­ше се­мей­ство из ме­стеч­ка Ру­жа­ны пе­ре­се­ли­лось в куп­лен­ное мо­им от­цом име­ние по дру­гую сто­ро­ну го­ро­да Сло­ни­ма, в 18 вер­стах от него, в мест­ность, рас­по­ло­жен­ную сре­ди пер­во­быт­ных ле­сов, про­сти­рав­ших­ся во все сто­ро­ны сплош­ною мас­сою, с неболь­ши­ми про­ме­жут­ка­ми мыз* и де­ре­вень, на несколь­ко де­сят­ков верст”. (*Мы­за — ху­тар, лес­ні­чоўка.) Восіп Ан­то­навіч Пшац­лаўскі (1799-1879) на­рад­зіў­ся ў Слонімскім уезд­зе. Не­ка­то­ры час жыў у ба­ць­коў у ма­ёнт­ку Львоўшчына. Вы­пуск­нік Ві­лен­ска­га ўнівер­сіт­эта, ён пас­ля за­кан­ч­эн­ня ўнівер­сіт­эта больш чым тры га­ды (18181822) пра­ца­ваў са­кра­та­ром у свай­го дзяд­зь­кі мар­шал­ка два­ран­ства Слонім­ска­га ўез­да Ф. Л. Брон­ска­га. Ён зра­біў вы­дат­ную кар’еру ў Пе­цяр­бур­гу. Пра­ца­ваў у Мініст­эр­стве ўнут­ра­ных спраў Расіі, у ка­місіі па бу­даўніц­тве Іса­а­кіеўска­га са­бо­ра, у Га­лоў­ным упраў­лен­ні цэн­зу­ры. На пен­сію вый­шаў з чы­нам тай­на­га са­вет­ніка. Наш зям­ляк яш­чэ свой след па­кі­нуў і на літа­ра­тур­най ніве. Ён быў та­ле­навітым жур­налістам, пе­рак­лад­чы­кам, ме­му­а­ры­стам. У 1872 год­зе вы­даў ме­му­а­ры пад на­звай “Ка­лей­дас­коп успа­мі­наў”. Ме­му­а­ры пе­ра­вы­дад­зе­ны вы­да­вецтвам “Лі­ма­ры­ус” у Мін­ску ў 2012 год­зе.

Шмат ста­ро­нак сваіх успа­мі­наў аўтар пры­свя­ціў сва­ёй род­най Слонімшчыне, ву­чо­бе ва ўнівер­сіт­эце і вя­лі­ка­му па­эту­ад­на­курс­ніку Ада­му Міц­кеві- чу. Ён праўд­зі­ва апі­саў та­га­час­ную пры­га­жос­ць пры­ро­ды, так­са­ма і жыц­цё про­стых люд­зей, свя­та­роў, чы­ноўнікаў.

Але асаб­лі­ва ён за­ся­ро­дзіў сваю ўва­гу на расій­скіх чы­ноўні­ках. Ся­род іх квіт­не­ла п’ян­ства, ха­бар­ніцтва, пад­ман, ка­рум­па­ва­на­сць і вар­вар­скія ад­но­сі­ны да ляс­ных ба­гац­цяў.

Ад­нак боль­шая част­ка яго жыц­ця прай­ш­ла за ме­жа­мі Бе­ла­русі.

Што ўяў­ляў са­бой ма­ён­так? У ім бы­ло зям­лі пры­сяд­зіб­най 55 дзе­ся­цін, во­ры­ў­най — 666, се­на­ко­су — 124, вы­па­саў — 8, пад ле­сам і ку­стоўем — 560. Не­ру­хо­мую ма­ё­мас­ць скла­далі дом гас­па­дар­скі, дом ака­но­ма, дом люд­скі (пры­слу­гі), ля­доў­ня, пу­ня, куз­ня, ві­на­кур­ня. Млын у За­д­ва­ра­нах і дзве карч­мы на гас­цін­цы ў За­д­ва­ра­нах і Пру­дах аран­да­ваў яўр­эй Рубін Арон. Ру­хо­мая ма­ё­мас­ць (коні — 3 га­ла­вы, ка­ро­вы — 10, авеч­кі — 25, свін­ні — 3, роз­ная птуш­ка) аб­слу­гоў­ва­ла патр­э­бы пан­ска­га два­ра.

У чэрвені 1812 го­да па­ча­ла­ся ва й на Фра н ц ыі з Расі я й. Пшац­лаўскія, ба­ю­чы­ся за сваю ма­ё­мас­ць, у непра­лаз­ным гуш­ча­ры пуш­чы па­бу­да­валі бу­дан-схо­ван­ку, ку­ды на­ча­мі пе­ра­неслі ўсе каш­тоў­ныя рэчы. Ахоў­ва­ць бу­дан па чар­зе па­чалі лес­нікі.

Аляк­сандр МІСЦЮКЕВІЧ

Пра­цяг у на­ступ­ным ну­ма­ры

Да­ро­га на вёс­ку Львоўшчына

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.