Чор­ны ка­ша­лёк

Gazeta Slonimskaya - - СПОРТ -

На аў­та­стан­цыі ў гэты кір­ма­шо­выд­зень­бы­лош­мат­люд­на. Боль­шая част­ка па­са­жы­раў еха­ла да неда­лёкіх вё­сак, а па­жы­лая Зоя Кру­ж­эль­ка аж­но да са­ма­га Грод­на: з вя­лікі­мі сум­ка­мі пра­дук­таў на­кіроў­ва­ла­ся да сы­на. Са­ма б і не да­нес­ла та­ко­га ця­жа­ру, але муж Він­цук ад­прасіў­ся на гад­зі­ну з ра­бо­ты і пад­вёз на ро­ва­ры.

—Гляд­зі ты! — зд­зівіў­ся ён. — На­ро­ду столь­кі, што ў аўто­бус буд­зе не ўбіц­ца.

—Ні­чо­га, не пе­ра­жы­вай, хтох­то, а я ўваб’юся. Вунь, ба­чыш, ён стаі­ць на пля­цоў­цы, што вод­даль ад па­са­дач­ных. І дзве­ры якраз ад­чы­не­ны, уле­зу ра­ней за ін­шых. Ага! Там ужо нех­та сяд­зі­ць, то і я ся­ду! — Зоя ра­шу­ча на­кіра­ва­ла­ся да аўто­бу­са.

—Мо­жа, нель­га? Сва­рыц­ца бу­ду­ць? — за­сум­ня­ваў­ся Він­цук.

—Па­сва­рац­ца ды пе­рас­та­ну­ць. А я па­куль што сум­кі па­рас­соў­ваю, бо як надыд­зе люд­зей, то буд­зе не па­вяр­нуц­ца.

Він­цук да­па­мог унес­ці сум­кі ў са­лон, кі­нуў во­кам на ма­ла­ду­ю­пры­ваб­ну­ю­па­са­жыр­ку, што­сяд­зе­ла­на­пер­шым­мес­цы і чы­та­ла ней­кі ча­со­піс.

—Вяд­ро з яй­ка­мі тр­э­ба пас­таві­ць на сяд­зенне, што ты яго ў пра­ход­зе кі­нуў?! Тут жа ра­заб’юць.

—Са­ма стаў ку­ды хо­чаш, а я па­е­хаў.

—Як прыйдзеш на абед, то не за­буд­зь­ся да­ць ка­ча­ня­там ва­ды, а то ўжо нед­зе ўсю вы­плю­халі!

Зоя ха­це­ла яш­чэ нешта ка­за­ць, але Він­цук ужо сеў на ро- вар і па­е­хаў. Ус­пом­ніў­шы пра ва­ду, яна па­ду­ма­ла, што з са­бой не ўзя­ла ні­чо­га па­пі­ць. У да­ро­зе, мо­жа, пі­ць за­хо­чац­ца, то не куп­ля­ць жа ў якім бу­фе­це на пры­пын­ку, толь­кі гро­шы мар­на­ва­ць, а яна тр­эс­ла­ся над кож­най ка­пей­кай.

У што на­бра­ць — не знай­ш­ло­ся, і Зоя вы­ра­шы­ла па­пі­ць хо­ць неха­ця, у за­пас. Яна па­да­з­ро­на зір­ну­ла на су­сед­ку-па­са­жыр­ку: каб ча­го не ўкра­ла — і вый­ш­ла з са­ло­на.

Калі вяр­та­ла­ся з ва­да­пою, то ўба­чы­ла, што да аўто­бу­са ўжо ід­зе вад­зі­цель. Не паспе­ла сту­пі­ць на пер­шую пры­ступ­ку, як па­чу­ла яго гнеў­ны го­лас:

—А гэта яш­чэ што?! Ча­му на сяд­зен­ні стаі­ць вяд­ро? Яно ва­ша?!

—А чыё ж яш­чэ, ка­нешне, маё. Да сы­на вось у Грод­на еду, яй­кі вя­зу і яш­чэ шмат што.

—Мне ўсё роў­на, ку­ды вы ед­зе­це і што ве­зя­це. Ча­му пас­тавілі вяд­ро на сяд­зенне? Каб чах­лы пар­ва­ць? І на­о­гул, ча­го вы за­лез­лі ў аўто­бус ра­ней ча­су? Я за­раз пад’еду на па­са­дач­ную пля­цоўку.

—А яна ча­го тут сяд­зі­ць? — гнеў­на зір­ну­ла Зоя на па­са­жыр­ку.

—Яна наш кан­тра­лёр і ед­зе ў Грод­на па служ­бо­вых спра­вах. Ды што я тут пе­рад ва­мі апраўд­ва­ю­ся. За­бірай­це свае ха­тулі — і марш з аўто­бу­са на па­са­дач­ную пля­цоўку.

—Не пай­ду, хо­ць мілі­цыю вы­клі­кай!

—У вас, мо­жа, яш­чэ і біле­та ня­ма.

—Ня­ма, як жа! Усё ў мяне ёс­ць, — Зоя па­лез­ла ў сум­ку, дзе паві­нен быў ля­жа­ць чор­ны ка­ша­лёк з гра­ша­мі і біле­там: па­шу­ка­ла-па­ма­ца­ла — ка­шаль­ка не бы­ло. Твар яе стаў чы­рво­ны, як са­вец­кі сцяг, по­тым бе­лы, як снег Ан­тарк­ты­ды. На­браў­шы поў­ныя груд­зі па­вет­ра, вы­палі­ла на ад­ным ды­хан­ні:

—Гэта яна ўкра­ла! Я хад­зі­ла вады­на­піц­ца,ая­на­тым­ча­сам і ўкра­ла.

Жан­чы­на з пер­ша­га сяд­зен­ня гор­ка ўсміх­ну­ла­ся і зноў уткну­ла­ся ў ча­со­піс.

—Ба­чыш, на­ват не апраўд­ва­ец­ца! Зна­чы­ць, яна. Аўто­бус у рэйс не пойдзе, вы­клі­кай­це мілі­цыю! — га­ласі­ла на ўсю ва­колі­цу Зоя.

Усе, хто быў на аў­та­стан­цыі, па­дыш­лі да аўто­бу­са: ці­ка­ва ж!

Вад­зі­цель, ча­ла­век па­жы­лы, стом­ле­ны і су­ро­вы, па ма­біль­ніку вы­клікаў мілі­цыю. Два лейт­энан­ты не пры­мусілі ся­бе доў­га ча­ка­ць.

—Мілі­цы­я­нер­чы­кі,род­нень­кія, аб­шу­кай­це гэту злад­зей­ку, яна мой ка­ша­лёк укра­ла. Чор­нень­кі та­кі, з бліску­чай за­шч­эп­кай. Там жа білет мой да са­мень­ка­га Грод­на і жме­ня гро­шай.

—Пра­ба­ч­це, але та­кія аб­ставі­ны, што мы і са­праў­ды павін­ны вас па­тур­ба­ва­ць, — унік­шы ў сут­на­сць спра­вы, звяр­нулі­ся яны да па­са­жыр­кі на пер­шым сяд­зен­ні.

Яна і сло­ва не пра­мо­ві­ла, па­кор­лі­ва вый­ш­ла з аўто­бу­са і на­кіра­ва­ла­ся да мілі­ц­эй­с­кай ма­шы­ны.

—Крыш­ку па­ча­кай­це, мы хут­ка, — за­пэўнілі мілі­цы­я­не­ры. — Калі бу­ду­ць на­ра­кан­ні, што спаз­нілі­ся ў рэйс, дад­зім ад­па­вед­ную па­пе­ру.

Не паспе­лі ў мілі­ц­эй­с­кай ма­шыне за­чы­ніц­ца дзве­ры, як да аўто­бу­са на ней­кай ма­шыне пры­пёр­ся Він­цук:

—Як добра, што пас­пеў, а то ду­маў, што аўто­бус ужо пай­шоў, а ты, Зо­еч­ка, сяд­зіш на аў­та­стан­цыі і пла­чаш. Я ж як узяў та­бе білет, па пры­вы­ч­цы за­су­нуў ка­ша­лёк са­бе ва ўнут­ра­ну­ю­кі­ш­эню­пін­жа­ка.Толь­кі на ра­бо­це, калі рас­пра­нуў­ся, зра­зу­меў, што на­ра­біў. На та­бе, не злуй­ся…

—Ста­рыя ва­ро­ны! — абу­ры­ў­ся вад­зі­цель аўто­бу­са. — За­бы­ў­ся! А тут з-за вас нявін­ны ча­ла­век па­цяр­пеў. Вось ва­ша жо­нач­ка на­ша­га кан­тра­лё­ра злод­зе­ем аба­з­ва­ла, яе ўжо мелі­ся вез­ці ў мілі­цыю.

—Пра­ба­ч­це, — ві­на­ва­та пра­мо­віў Він­цук. — Я ж не ха­цеў.

—Што ты мям­ліш? Не вя­лікая пані, па­цер­пі­ць! Гэта ж жар­ты, ка­ша­лёк быў пра­паў з гра­ша­мі і біле­там! Тут што хо­чаш ска­жаш.

—Вы мо­жа­це на гэтую да­му ў суд па­да­ва­ць. За аб­ра­зу, — па­раіў ад­зін з мілі­цы­я­не­раў. — Све­дак тут больш, чым тр­э­ба, — ён акі­нуў по­гля­дам на­тоўп ля аўто­бу­са. — І мы са свай­го бо­ку за­свед­чым.

—Ні­чо­га, не­як пе­ра­жы­ву, — усміх­ну­ла­ся ма­лад­зі­ца. — Тут жа ска­за­лі, што я не пані.

Праз некаль­кі хвілін аўто­бус кра­нуў­ся. Зоя як уставіла­ся позір­кам у ба­ка­вое ак­но, так за ўсю да­ро­гу і не па­вяр­ну­ла га­ла­вы. Ві­да­ць, сум­ленне скры­ві­ла шыю і яна са­ро­ме­ла­ся гля­ну­ць на па­са­жыр­ку, што сяд­зе­ла на пер­шым сяд­зен­ні.

Ле­а­нар­да ЮРГІЛЕВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.