СВАЕ ДУШЭЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СЛОНІМЦЫ МОГУЦЬ ВЫРАШЫЦЬ ПРАЗ ПІСЬ­МЫ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

Жы­ха­ры Слонім­ска­га ра­ё­на могуць на­пі­са­ць у пісь­ме пра свае душэўныя праблемы псі­хо­ла­гу і ат­ры­ма­ць ад яго да­па­мо­гу.

Звяр­нуц­ца да псі­хо­ла­га Слонім­ска­га цэн­тра гі­гіе­ны і эпід­эмія­ло­гіі Ма­ры­ны Ра­даў­ня мо­жа лю­бы ахвот­ны: муж­чы­ны і жан­чы­ны, дзе­ці, пад­лет­кі і да­ро­слыя, хво­рыя і зда­ро­выя, школь­нікі і студ­эн­ты, бес­пра­цоў­ныя і тыя, у ка­го ёс­ць пра­ца, у ка­го рэ­гу­ляр­на ўз­ні­ка­ю­ць душэўныя праблемы.

—Я га­то­ва кож­на­му ака­за­ць псі­ха­ла­гіч­ную да­па­мо­гу. Бо мно­гія су­ты­ка­юц­ца з праб­ле­ма­мі, якія скла­да­на вырашыць у ад­зі­ноч­ку, і я з ра­дас­цю га­то­ва ў гэтым да­па­маг­чы, — ска­за­ла кар­эс­пан­д­эн­ту “ГС” Ма­ры­на Ра­даў­ня.

Ід­эя “ду­ш­эў­най” элек­трон­най скрын­кі ўз­нік­ла ня­даў­на і па­куль што ніх­то са слонім­цаў не рас­па­вёў пра свае праблемы, да­да­ла Ма­ры­на Ры­го­раў­на.

Калі ў вас ўз­нікне жа­данне пад­зя­ліц­ца сваі­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі, пі­шы­це сваё пісь­мо псі­хо­ла­гу на элек­трон­ны ад­рас marina.radovnya@mail.ru Мо­вай ліч­баў Па ін­фар­ма­цыі Слонім­ска­га цэн­тра гі­гіе­ны і эпід­эмія­ло­гіі, у струк­ту­ры агуль­ных за­хво­рван­няў на­сель­ніцтва Слонім­ска­га ра­ё­на за 2012 год псіхіч­ныя рас­строй­ст­вы і рас­строй­ст­вы па­вод­зі­наў зай­ма­ю­ць тр­эцяе мес­ца пас­ля хва­роб сіст­эмы кро­ва­з­ва­ро­ту і ор­га­наў ды­хан­ня.

Гэты па­каз­чык скла­дае 76,1 на 1000 на­сель­ніцтва. Для па­раў­нан­ня: хва­ро­бы сіст­эмы кро­ва­з­ва­ро­ту — 275,8 на 1000 на­сель­ніцтва, хва­ро­бы ор­га­наў ды­хан­ня — 212,9 на 1000 на­сель­ніцтва.

На­тал­ля ІВА­НО­ВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.