ЛЬВОЎШЧЫНА

Gazeta Slonimskaya - - СПАДЧЫНА -

За­кан­ч­энне Па­ч­а­так у №39

Іх пе­рас­ця­ро­га апраў­да­ла­ся: на­сту­па­ю­чы, а по­тым ад­сту­па­ю­чы, фран­цуз­скія вой­скі ра­ба­валі ўсё на сваім шля­ху, ад іх не ад­ста­валі і рус­кія ка­за­кі.

З кан­ца ле­та 1812 го­да ў ма­ёнт­ку Львоўшчына пра­ца­ваў док­тар ме­ды­цы­ны і хірур­гіі Пе­та­цы (Petazzu) пад псеў­дані­мам Бор­да (Borda), стар­шы док­тар пры шта­бе ка­ра­ля Не­а­палітан­ска­га. Ён быў зна­ка­міты док­тар на ўвесь Слонім­скі ўезд. За­ра­біў­шы нема­лыя гро­шы, вяс­ной 1813 го­да ён на­кіра­ваў­ся на сваю рад­зі­му ў П’емонт. Пас­ля док­та­ра Пе­та­цы ў ма­ёнт­ку прак­ты­ка­ваў док­тар Пар­ція­ліс (Partialis), ме­ды­цын­ская зна­ка­мі­тас­ць, які ад­стаў ад вя­лі­кай ар­міі На­па­лео­на.

У чэрвені 1814 го­да Ан­тон Пшац­лаўскі па­мёр, і ўла­даль­ні­цай ма­ёнт­ка ста­ла яго жон­ка Кры­с­ці­на. У гэты час у фаль­вар­ку Львоўшчына пра­жы­валі 34 жы­ха­ры: 16 муж­чын і 18 жан­чын. У вёс­цы За­д­ва­ра­ны — 59 жы­ха­роў: 26 муж­чын і 33 жан­чы­ны, у Мар­каві­чах — 41 жы­хар: 18 муж­чын і 23 жан­чы­ны, у Пруд­зе — 38 жы­ха­роў: 22 муж­чы­ны і 16 жан­чын. Уся­го да ма­ёнт­ка пры­пі­са­на 149 ча­ла­век.

У 1830-31 гг. успых­ну­ла ан­ты­рас­ій­с­кае паўстанне. У ім пры­ня­лі ўд­зел сы­ны Пшац­лаўскіх Ля­вон і Ра­му­альд. Паўстанне бы­ло цар­скі­мі вой­ска­мі раз­гром­ле­на. Ва­ен­на-след­чая ка­місія ўста­наві­ла ві­ну бра­тоў Пшац­лаўскіх — за­лічы­ла іх да ІІ раз­ра­ду зла­чын­цаў, якія пад­ля­галі па­ка­ран­ню смер­цю праз па­ве­шанне. Ма­ён­так Львоўшчына прызна­ча­ны быў да се­к­ве­стра­цыі і пе­ра­да­чы ў каз­ну, ад­нак ён не быў разд­зе­ле­ны. Ля­вон і Ра­му­альд ака­за­лі­ся ў эмі­гра­цыі. Ра­му­альд Пшац­лаўскі 9 ліста­па­да 1831 го­да до­бра­ахвот­на вяр­нуў­ся на рад­зі­му, а 3 студ­зе­ня 1832 го­да ён быў ары­шта­ва­ны і ад­праў­ле­ны ў Грод­на. Пас­ля до­пы­таў і пра­ве­рак яго і сям’і ён ат­ры­маў “все­ми­ло­сти­вей­шее про­ще­ние” і быў пас­таў­ле­ны пад на­гляд палі­цыі.

Ма­ён­так ад­далі ў ар­эн­ду яго ма­ці Кры­с­ціне. Та­кое лёг­кае па­ка­ранне ат­ры­ма­ла сям’я Пшац­лаўскіх, дзя­ку­ю­чы тр­эця­му з бра­тоў, Восі­пу Пшац­лаўс­ка­му, ты­ту­ляр­на­му са­вет­ніку, які слу­жыў у Пе­цяр­бур­гу. Ён не пад­т­ры­маў паўстанне і пуб­ліч­на яго асуд­зіў.

У 1846 год­зе ма­ён та к Львоўшчына зна­ход­зіў­ся ў па- жыц­цё­вым ка­ры­стан­ні Восі­па, Ра­му­аль­да Пшац­лаўскіх і іх сяст­ры Эміліі Лу­ка­ш­э­віч-Пшац­лаўс­кай. Уся­го ў ма­ёнт­ку бы­ло 23 два­ры, пра­жы­ва­ла 123 муж­чы­ны і 116 жан­чын, у вёс­цы За­д­ва­ра­ны — 43 муж­чы­ны і 44 жан­чы­ны, а ў са­мім фаль­вар­ку ў два­ры 20 муж­чын і 12 жан­чын.

У 1850 аль­бо 1851 год­зе ма­ён­так пе­рай­шоў ва ўла­данне Ісі­да­ра Юлья­наві­ча Лу­ка­ш­э­ві­ча, сы­на Эміліі Лу­ка­ш­э­ві­ча­вай­П­шац­лаўс­кай. У паўстан­ні 1863 го­да Ісі­дар Лу­ка­ш­э­віч удзель­ні­чаў як кіраўнік невя­ліка­га атра­да з Дзе­раў­ноўс­кай во­лас­ці. У бітве пад Мілаві­да­мі ён за­гі­нуў і быў па­ха­ва­ны ў м. Ко­са­ва, ма­гі­ла заха­ва­ла­ся.

У 1928 год­зе на ма­гі­ле паўстан­цаў быў уста­ноў­ле­ны пом­нік. 18 паўстан­цаў з яго атра­да ака­за­ла­ся ў Слонім­скай ва­ен­на-след­чай ка­місіі, але якое па­ка­ранне яны ат­ры­малі, невя­до­ма.

На­пяр­э­дад­ні паўстан­ня Ісі­дар Лу­ка­ш­э­віч пад­пі­саў з два­рані­нам Міз­ге­рам кан­тракт на пе­ра­да­чу яму ў трох­га­до­вую ар­эн­ду ма­ён­так Львоўшчына.

24 лі­пе­ня 1863 го­да Гро­дзенск а я па ла­та дзя ржаў на й ма­ё­мас­ці прызна­ла гэты кан­тракт спор­ным і пе­ра­да­ла яго ў суд. Суд прызнаў кан­тракт неса­праўд­ным. 4 са­кавіка 1865 го­да ма­ён­так Львоўшчына быў кан­фіс­ка­ва­ны і пе­ра­дад­зе­ны ў каз­ну. У 1873 аль­бо 1874 год­зе ма­ён­так Львоўшчына за 1800 руб­лёў на­бы­вае цар­скі чы­ноўнік “усми­ри­тель поль­ско­го мя­те­жа” Аляк­сандр Бе­ла­зер­цаў. Фак­тыч­на ім ва­ло­дае яго ўнуч­ка Жа­бін­ская з Бе­ла­зер­скіх.

Па спі­сах 1893 го­да ў ма­ёнт­ку За­д­ва­ра­ны (Львоўшчына) пра­жы­ва­ла 177 жы­ха­роў (80 муж­чын, 97 жан­чын). Яны мелі ў сваім ка­ры­стан­ні над­зель­най зям­лі 242 дзе­ся­ці­ны, аран­да­валі 76 дзе­ся­цін.

У 1905 год­зе ў Ль­воўш­чыне (ужо наз­ва За­д­ва­ра­ны не ўпа­мі­на­ец­ца) пра­жы­ва­ла 145 жы­ха­роў і ў два­ры 24 ча­ла­векі.

У час Пер­шай су­свет­най вай­ны ў ма­ёнт­ку раз­мяш­ча­ла­ся аўст­рый­ская воін­ская час­ць. Ва­ен­ная ад­міністра­цыя бы­ла за­цікаў­ле­на ў тым, каб гас­па­дар­ка ма­ёнт­ка пра­ца­ва­ла на но­вую ва­ен­ную ўла­ду. Ха­ця і іш­ла вай­на, ва­ен­ныя з-за грані­цы пас­таў­ля­лі для па­сяў­ной эліт­нае на­сенне, но­выя сель­ска­га­спа­дар­чыя пры­ла­ды.

Пас­ля да­луч­эн­ня За­ход­няй Бе­ла­русі да Польш­чы на­шчад­кі бы­ло­га ўла­даль­ніка ма­ёнт­ка Львоўшчына Ісі­да­ра Лу­ка­ш­э­ві­ча (Ісі­дар Лу­ка­ш­э­віч не быў жа­на­ты), яго род­ныя сёст­ры Ма­рыя Лу­ка­ш­э­віч (у за­муж­жы Па­проц­кая) і Касіль­да Лу­ка­ш­э­віч (у за­муж­жы Шыч­ка) пас­пра­ба­валі вяр­ну­ць ма­ён­так. 1 жніў­ня 1922 го­да ў ар­хіў г. Грод­на звяр­нуў­ся сын Ма­рыі Па­проц­кай Та­д­э­вуш з прось­бай вы­да­ць ко­піі ар­хіў­ных да­ку­мен­таў аб п ры­на леж­на­сці ма­ёнт­ка Львоўшчына, каб пе­ра­да­ць ў ак­ру­го­вы суд г. Грод­на для вы­ра­ш­эн­ня пы­тан­ня аб ат­ры­ман­ні яго ў спад­чы­ну. Што вы­ра­шыў суд, невя­до­ма, да­ку­мен­ты ў ар­хіве ад­сут­ні­ча­ю­ць.

Ма­ён­так за­стаў­ся ва ўла­дан­ні Жа­бін­скіх. Гэта па­ц­вяр­джа- юць вы­нікі вы­ба­раў у Дзе­раў­ноўскую гмі­ну, якія ад­бы­лі­ся 10 мая 1929 го­да. Чле­нам гмін­най ра­ды быў вы­бра­ны Жа­бін­скі Ба­рыс, які на­рад­зіў­ся 18 чэрве­ня 1895 го­да ў ма­ёнт­ку Львоўшчына, па­ляк, пра­васлаў­ны, скон­чыў рэаль­ную шко­лу, ва­ло­даў поль­скай, рус­кай, ня­мец­кай і фран­цуз­с­кай мо­ва­мі. Ён пра­жы­ваў ў ма­ёнт­ку Львоўшчына і ва­ло­даў фаль­вар­кам Ва­раб’евічы, дзе меў 65 га зям­лі. Да­клад­на­сць гэтых за­пі­саў па­цверд­зіў сваім под­пі­сам і пя­чат­кай войт Дзе­раў­ноўс­кай гмі­ны Станіслаў Пулікоўскі.

У між­ва­ен­ны час гэта бы­ла невя­лікая гас­па­дар­ка. На па­ч­а­так 1922 го­да пры­сяд­зіб­най зям­лі бы­ло 12 га, а 70 га зда­валі­ся ў ар­эн­ду, 74 га бы­ло пра­дад­зе­на жы­ха­рам вё­скі Львоўшчына. Ас­ноў­ны пры­бы­так да­ваў лес, п лош­ча яко­га ска­ра­ціла­ся за 100 га­доў на 30% і скла­ла 408 га.

Пры два­ры пра­ца­ваў мед­пункт. Пас­ля 17 ве­рас­ня 1939 го­да лёс ма­ёнт­ка і яго ўла­даль­нікаў та­кі, як і со­цень ін­шых ма­ёнт­каў За­ход­няй Бе­ла­русі. Праў­да, па­куль за­ста­валі­ся цэ­лы­мі па­бу­до­вы. Мед­пункт у ма­ёнт­ку пра­ца­ваў у 1941-42 гг., і, як успа­мі­на­ю­ць жы­ха­ры, пры нем­цах там пры­маў іх ня­мец­кі док­тар. У па­чат­ку 1943 го­да пар­ты­за­ны спалілі ма­ён­так.

У вёс­цы Піронім пра­жы­вае бы­лы пар­ты­зан атра­да імя Дзяр­жын­ска­га Пётр Паўлавіч Се­мя­но­віч (1924 г.н.). На маё пы­танне, ча­му пар­ты­за­ны палілі ма­ёнт­кі, шко­лы, ён ска­заў: ”Палі­ць ма­ёнт­кі, шко­лы — гэта бы­ло ня­правіль­нае ра­ш­энне ка­ман­да­ван­ня. І пры­чы­ны зніш­ч­эн­ня та­го ці ін­ша­га бу­дын­ка на­зы­валі­ся роз­ныя. Па ма­ёнт­ку Львоўшчына бы­ло ска­за­на, што там нем­цы павін­ны бы­лі раз­мяс­ці­ць ва­ен­ны шпіталь, і ма­ён­так спалілі”.

У між­ва­ен­ны пе­ры­яд, пры пер­шых Са­ве­тах, і ў пас­ля­ва­ен­ны вя­лікая плош­ча ляс­ных масі­ваў бы­ла вы­ра­за­на, і ця­пер лес зна­ход­зіц­ца за два кіла­мет­ры ад вё­скі. Пра бы­лую пуш­чу, якая бы­ла ва­кол ма­ёнт­ка, ужо ні­што не на­па­мі­нае.

У пас­ля­ва­ен­ны час яш­чэ доб­ры ўра­джай да­ваў сад, якім ка­ры­сталі­ся жы­ха­ры вё­скі. Ця­пер ні­чо­га не на­га­д­вае, што там быў ма­ён­так: ні са­ду, ні пан­скіх па­бу­до­ваў. Стаі­ць толь­кі кал­гас­ная фер­ма. У кан­цы 80-х га­доў пры бу­даўніц­тве схо­віш­ча для се­на­жу (се­наж­най тран­ш­эі) нож буль­до­зе­ра дастаў з зям­лі ме­таліч­ны по­суд — як на­па­мін, што тут калісь­ці быў пан­скі дом.

Ад­міністра­цый­ная грані­ца пад­зя­лі­ла бы­лы ма­ён­так на дзве част­кі. Вёс­ка Мар­кавічы і Пруд ака­за­лі­ся ў Дзят­лаўскім раёне, а Львоўшчына — у Дзе­раў­ноўскім сель­са­ве­це Слонім­ска­га ра­ё­на ў склад­зе сель­ска­га­спа­дар­ча­га ка­апе­ра­ты­ва “Дзе­раў­ноўскі”.

У вёс­цы, па дад­зе­ных на 1.01.2003, у 30 два­рах пра­жы­ва­ю­ць 64 састар­э­лыя жы­ха­ры, ні­чо­га ў ёй не бу­ду­ец­ца.

Мо­жа, лёс вё­скі Львоўшчына буд­зе ін­шы і не па­мрэ яна, бо по­бач вёс­ка Дзе­раў­ная — агра­га­ра­док.

Аляк­сандр МІСЦЮКЕВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.