О МА­ЛА­ДО­С­ЦЬ! О КАМ­СА­МОЛ! АЛЬ­БО ШТО МЫ СВЯТ­КУ­ЕМ?

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

“І тут прый­шлі зас…цы, пап­са­валі тан­цы, ху­дыя, як ц ві кі, ка жу­ць, што ба л ьшавікі!” — спя­вае га­рад­зен­скі бард Вік­тар Шал­кевіч у сва­ёй вя­до­май пес­ні пра прых­од у наш край “пер­шых Са­ве­таў”.

Тыя баль­шавікі хут­ка вы­звалілі мес­ца “но­ва­му ня­мец­ка­му па­рад­ку”. А по­тым, ужо пас­ля гіт­ле­раў­цаў, прый­шлі сю­ды “дру­гія Са­ве­ты”. Прый­шлі на­доў­га, са сваі­мі па­рад­ка­мі, ід­эа­ло­гіяй і свя­та­мі, чу­жы­мі мяс­цо­ва­му лю­ду. Па­ча­ло­ся аса­веч­ванне.

Тых мяс­цо­вых бе­ла­ру­саў, што пры па­ля­ках не ха­целі апа­ляч­вац­ца, пры нем­цах аня­меч­вац­ца, а пры но­вай улад­зе ста­навіц­ца са­вец­кі­мі люд­зь­мі ды бу­да­ва­ць ка­му нізм — эша ло­на мі а дпраў­ля­лі ў ГУЛАГі асвой­ва­ць Сібір, Поў н ач д ы і н шыя да­лёкія за­кут­кі са­вец­кай ім­пе­рыі. Рад­зей — рас­стр­э­ль­валі до­ма. Але не толь­кі свя­до­мых бе­ла­ру­саў рэпра­са­валі, каб і ду­ма­ць не ду­малі пра ней­кую сваю бе­ла­рус­кую Бе­ла­русь. Ла­гер­ным пы­лам ста­ла вя­лікая част­ка мяс­цо­ва­га ся­лян­ства з тых, хто здо­леў пе­ра­жы­ць ня­мец­кую аку­па­цыю і пар­ты­занш­чы­ну ды не па­мер­ці з го­ла­ду.

У са­вец­кіх ла­ге­рах па­міралі сем’ямі. Трап­ля­лі ту­ды толь­кі за тое, што ў кал­гас за­пі­с­вац­ца не ха­целі ці, крый бо­жа, на люд­зях за­сум­ня­валі­ся ў правіль­на­сці паліты­кі К ПСС д ы яе п р а в а д ы р а. Шмат “в ор а г аў н ар о д а” знай­шлі са­вец­кія чэкі­сты на аб­ша­рах За­ход­няй Бе­ла­русі. За­мест вы­бы­ў­шых у мес­цы ад­быц­ця па­ка­ран­ня бе­ла­ру­саў, з Расіі ды ін­шых рэс­пуб­лік Са­вец­ка­га Са­ю­за сю­ды на­кіроў­валі­ся ты­сячы спе­цы­я­лістаў ды спе­цы­я­лістак “па­ды­ма­ць на­род­ную гас­па­дар­ку”. У тым не бы­ло ні­чо­га дзіў­на­га — звы­чай­ная ка­ланіяль­ная паліты­ка. Але што мы свят­ку­ем ця­пер?

З Днём кам­са­мо­ла, з 95-год- дзем ЛКСМБ він­шуе вет­эра­наў кам­са­мо­ла Слонім­скі РК ГА “БРСМ” на сай­це рай­вы­кан­ка­ма пад руб­ры­кай “Ак­ту­аль­на” ды за­пра­шае на свя­точ­нае ме­ра­пры­ем­ства з гэтай на­го­ды. 7 ліста­па­да ў нас на­о­гул вы­хад­ны дзень — свят­ку­ем Дзень Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, чар­го­вую га­даві­ну. Толь­кі свя­та тое ў эпо­ху бу­даўніцтва ка­муніз­му, якая яш­чэ ў мі­ну­лым ста­годдзі ла­гіч­на скончылася кра­хам Са­вец­ка­га Са­ю­за ды па­ра­дам су­вер­эніт­этаў, на­зы­ва­ла­ся Вя­лікая Каст­рыч­ніц­кая Са­цы­я­лі­стыч­ная Рэ­ва­лю­цыя. Ска­ра­цілі ід­эо­ла­гі су­час­най су­вер­эн­най Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь на­зву най­вя­лік­ша­га са­вец­ка­га свя­та, бо толь­кі і мо­гу­ць што ска­ра­ча­ць, ады­ма­ць ды дзя­лі­ць. Але для ка­го ў су­час­най Бе­ла­русі са­праў­ды ак­ту­аль­ныя гэтыя чу­жыя кам­са­мо­лы ды рэ­ва­лю­цыі?

Сёння (як і за­ў­сё­ды) ак­ту­аль­на кам­форт­на і ў доб­рым дастат­ку жы­ць у за­мож­най, па­ва­жа­най у све­це краіне. А для нас, мо­жа, най­больш з усіх (за вы­нят­кам хі­ба азіяц­кіх) бы­лых са­вец­кіх рэс­пуб­лік гэта ак­ту­аль­на. Ды за­мест та­го, каб на­ла­дж­ва­ць та­кі да­б­ра­быт до­ма, са­вец­кія бе­ла­ру­сы, якіх апы­ну­ла­ся боль­шас­ць у краіне, узвалілі ў свой час увесь ця­жар ад­каз­на­сці за гэтую краі­ну на та­ко­га ж са­вец­ка­га пр­эзід­эн­та. Той ужо 20 га­доў бу­дуе рын- ка­вую эка­но­міку па-са­вец­ку, але добра ат­рым­лі­ва­юц­ца толь­кі пр­эзід­энц­кія рэзід­эн­цыі ды ля­до­выя па­ла­цы.

Шмат­лікія коліш­нія вы­барш­чы­кі на­ша­га няз­мен­на­га пр­эзід­эн­та хут­ка ста­мілі­ся ча­ка­ць ад яго за­мож­на­га жыц­ця ды па­далі­ся на за­роб­кі да су­сед­зяў. А ця­пер ужо дзе­ці іх­нія, а ў ка­го і ўнукі, асвой­ва­ю­ць бяс­край­нія пра­цоў­ныя рын­кі Расіі і За­хаду. Праг­ма­тыч­нае па­ка­ленне су­час­ных кам­са­моль­цаў ста­ра­ец­ца па маг­чы­мас­ці жы­ць за мя­жой. Бо дом для іх — са­вок. Дый кам­са­моль­цы яны нія­кія, бур­жуі­ны хут­ч­эй. А тым неш­мат­лікім “са­праўд­ным кам­са­моль­цам”, ка­го былыя пра­цоў­ныя і ін­шыя под­зві­гі не за­бралі яш­чэ ў лепшы свет, за­ста­ец­ца толь­кі вя­до­мая кан­ста­та­цыя фак­та: “О ма­ла­до­с­ць! О кам­са­мол!.. У кі­ш­эні, дзе на­сіў ган­до­ны, ця­пер тры­маю валі­дол…”.

У кам­са­моль­цаў і рэ­ва­лю­цы­я­не­раў Рад­зі­ма — Са­вец­кі Са­юз. І хо­ць ня­ма той краі­ны больш на кар­це све­ту, свя­ты яе дзіў­ным чы­нам пе­ра­неслі­ся ў свя точ н ы ка л я н дар Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. Пры гэтым усе мы ве­да­ем, што нечу­ва­ная дзяр­жаў­ная шчод­рас­ць кам­са­моль­цам ды рэ­ва­лю­цы­я­не­рам не мае нія­ка­га да­чы­нен­ня да ўлас­на бе­ла­рус­кіх свя­таў. Дык што мы свят­ку­ем?

Міко­ла КАНАНОВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.