З НІЗ­КІ “ВОСЕНЬСКІЯ ТРЫЯЛЕТЫ”

Gazeta Slonimskaya - - ЛІТАРАТУРА -

*** Ваш не за­кон­чан партрэт, У кож­ным рас­стан­ні свая ак­сіё­ма, Як ўсё зна­ё­ма, да бо­лю зна­ё­ма, Ваш не за­кон­чан партрэт. Трух­лыя сце­ны до­ма ста­ро­га І ад­зі­но­кі маль­берт. Ваш не за­кон­чан партрэт. У кож­ным рас­стан­ні свая ак­сіё­ма. *** Яш­чэ да­ро­га не пы­лі­ць, Ха­ця даж­д­жу ня­ма даў­но. Не ўс­пом­ні­ць, як яно бы­ло, Ужо да­ро­га не пы­лі­ць. Пра­жы­тых дзён ля­жы­ць яр­мо, Штод­ня мая душа балі­ць. Яш­чэ да­ро­га не пы­лі­ць, Ха­ця даж­д­жу ня­ма даў­но. *** Да­ро­га ляс­ная. Ху­тар ды во­сень. О! Без­над­зей­ны ма­лю­нак жыц­ця. Не ад­маў­ляй­це та­ко­га быц­ця. Да­ро­га ляс­ная. Ху­тар ды во­сень. Зран­ку ха­це­ла­ся мне небыц­ця, Ды рэ­чаісна­сць адо­ле­ла зоўсім. Да­ро­га ляс­ная. Ху­тар ды во­сень. О! Без­над­зей­ны ма­лю­нак жыц­ця. *** Я тут ад­зін. Наўкол па­нуе ба­бі­нае ле­та. Я це­п­лы­нёй тва­ёю не са­гр­эты, Я тут ад­зін. Нач­ная це­мень мяне ду­шы­ць, А да світан­ня шэс­ць гад­зін. Я тут ад­зін.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.