ВЕЧНАТВОРЧАСЦЬ МІ­ХА­СЯ ПЕТРЫКЕВІЧА

Gazeta Slonimskaya - - ЛІТАРАТУРА -

Дня­мі ў вы­да­вец­тве “Кні­га­з­бор” у Мін­ску вый­ш­ла ў свет кні­га за­сна­валь­ніка Дзят­лаўска­га гісто­ры­ка-кра­яз­наў­ча­га му­зея, за­слу­жа­на­га на­стаўніка Бе­ла­русі, кра­яз­наў­ца Мі­ха­ся Петрыкевіча (1913-1999) “На­род­жа­ны веч­на­сць тва­ры­ць”.

Ас­ноў н у ю част­ку к ні гі скла­да­ю­ць кра­яз­наўчыя ар­ты­ку­лы Мі­ха­ся Петрыкевіча пра Дзят­лаўш­чы­ну, дзе аўтар рас­па­вя­дае пра гісто­рыю свай­го род­на­га краю ад ста­ра­жыт­на­сці да дру­гой па­ло­вы ХХ ста­годдзя.

У д ру г у ю част­ку к ні гі ўвай­шлі ўс­па­мі­ны пра аўта­ра яго сяброў-па­плеч­нікаў і сы­на Ва­ле­рыя. Пра Мі­ха­ся Петрыкевіча тут успа­мі­на­ю­ць Улад­зі­мір Ка­лес­нік, Воль­га І п а т а в а , Ул а - дзі мір Вась­ко, Фё­дар Кра­сюк, Адам Мальд­зіс, Та­ма­ра Пал­хо­віч і Ле­а­нар­да Юргілевіч.

Апош­нюю част­ку кні­гі склалі пісь­мы і паштоўкі, дасла­ныя ў Дзят­ла­ва Мі­ха­сю Пет­ры­кеві­чу яго сяб­ра­мі ды ад­на­дум­ца­мі. Акра­мя зга­да­ных вы­ш­эй, тут мы су­стр­энем про­звіш­чы ўкраін­ска­га па­эта Мак­сі­ма Рыль­ска­га, на- шых пісь­мен­нікаў, па­этаў ды наву­коў­цаў Ян­кі Бры­ля, Мак­сі­ма Тан­ка, Іва­на Міско, Ры­го­ра Бя­роз­кі­на, Ль­ва Міра­чыц- ка­га і нека­то­рых ін­шых. Гэтая эпіста­лярыя сёння ўс­пры­ма­ец­ца як да­ку­мент та­го ча­су, калі лі­сты і паштоўкі чы­таў іх ат­ры­маль­нік. Па да­тах — гэта 1963-1992 га­ды мі­ну­ла­га ста­годдзя.

Вар­та ад­зна­чы­ць, што пад ад­ну во­клад­ку кра­яз­наў­чую спад­чы­ну вы­біт­но­га жы­ха­ра Дзят­ла­ва ды ўс­па­мі­ны пра яго са­браў укла­даль­нік кні­гі, аўтар прад­мо­вы “Лёс Мі­ха­ся Петрыкевіча” і аўтар ка­мен­та­раў да лістоў Сяр­гей Чы­грын.

Як па­ве­да­міў укла­даль­нік у раз­мо­ве з кар­эс­пан­д­эн­там “ГС”, прэзентацыя кні­гі Мі­ха­ся Петрыкевіча “На­род­жа­ны веч­на­сць тва­ры­ць” ад­буд­зец­ца ў Дзят­лаўскім гісто­ры­ка­к­ра­яз­наўчым му­зеі ў па­чат­ку снеж­ня, дзе ахвот­ныя змо­гу­ць яе на­бы­ць. Вы­данне так­са­ма пра­да­ец­ца ў кні­гар­ні “Ака­д­эміч­ная кні­га” ў Мін­ску. На­клад кні­гі аб­ме­жа­ва­ны — 100 асоб­нікаў.

Міко­ла КАНАНОВІЧ

Міко­ла КАНАНОВІЧ

*** У схо­вах па­мя­ці тры­вож­нае за­ці­ш­ша. Дзя­цін­ства цінь­кае сіні­цай за вак­ном, Як за­пра­шае ці вяр­нуц­ца клі­ча З вяс­ною но­вай у ба­ць­коўскі дом. А ў гэтым доме позір­кам на столі Шу­каю сэнс раз­бэр­са­ных га­доў, Ён го­ла­сам дач­кі гучы­ць па­волі: “А ты ў дзя­цін­стве біў сваіх ка­тоў?” Не пом­ню ўжо, ці біў я іх, ці лаш­чыў. Лю­біў, на­п­эў­на, бо й ця­пер люб­лю. Я столь­кі ўжо ка­тоў тых пе­ра­ба­чыў — Ха­пі­ла б на ка­ш­э­чую Зям­лю. Даў­но жыву — па­ду­маў быў ня­даў­на, Калі ўз­га­даў, што не ка­тоў — люд­зей Няў­моль­ны час спі­саў, як сшы­так, спраў­на У веч­на­сць, на кла­ды, па­між пад­зей Няў­цеш­ных зболь­ша­га ў гісто­рыі на­вей­шай, Якая ёс­ць та­кою для ўсіх нас, Хо­ць ве­шай яр­лы­кі, а хо­ць не ве­шай У гэты змроч­ны і ня­п­эў­ны час. …Люб­лю ка­тоў, са­бак, люб­лю ры­бал­ку, Гляд­зе­ць люб­лю у веч­на­сці бла­кіт, Як кот, пры­сеў­шы на вяс­ко­вым ган­ку — Над­зей­ней­шай з усіх зям­ных ар­біт.

16.03.2013

Мі­хась Пет­ры­кевіч

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.