CВІНСТВА СВІН­НІ ПЕРАМОГУЦЬ

Gazeta Slonimskaya - - СПОРТ -

Пе­ра­мо­га ві­да­воч­ная, і яна ід­зе су­поль­на з жа­дан­нем бе­ла­ру­саў ме­ць на ста­ле не толь­кі на Каля­ды і да чар­кі са­ла ды каў­ба­сы, паль­цам пха­ныя, а і на кож­ны дзень.

Сві­ная афры­кан­ская чу­ма на­па­чат­ку за­не­па­коі­ла вяс­коў­цаў Мастоўшчыны. Хтось­ці з вяс­коў­цаў ка­лоў сві­ней, хтось­ці ха­ваў іх у блі­ж­эй­шым ле­се, калі пе­ралічы­ць па­га­лоўе на іх па­двор­кі бес­пад­стаў­на пры­язд­жалі сель­са­вет­чы­кі, няг­лед­зячы на тое, што на па­чат­ку го­да палічы­лі сві­ней для ста­ты­сты­кі. Пры­язд­жалі да люд­зей і мілі­цы­ян­ты з ўпаў­на­ва­жа­ны­мі прад­стаўні­ка­мі ўла­ды з патра­ба­ван­нем зніш­чы­ць сві­ное па­га­лоўе.

На грані­цах ра­ё­на паўсталі мілі­ц­эй­скія кар­до­ны. На мя­жы Мастоўска­га і Шчучын­ска­га ра­ё­наў спа­чат­ку та­кі пост раз­мяс­цілі ў вёс­цы Мі­ке­леўш­чы­на. Пас­ля та­го, як “Га­зе­та Слонім­ская” на­пі­са­ла пра яго неэфек­ты­ў­ную дзей­на­сць, пост пе­ра­неслі ў вёс­ку Пра­выя Ма­сты, на скры­жа­ванне да­рог між га­ра­да­мі Грод­на, Слонім, Ваў­ка­выск, Шчучын. На дру­гі дзень пас­ля з’яў­лен­няў“ГС”мат­э­ры­я­лу­аб­не­эфек­ты­ў­на­сціія­го­пра­цы­пост быў агу­лам зня­ты. Чы­ноўнікі ўсіх ран­гаў палічы­лі, што ад­зяр­жаў­ленне га­доўлі сві­ней і ганд­лю свіні­най ад­бы­ло­ся. Як свед­чанне та­му, прад­п­ры­маль­нікі, што ганд­лю­ю­ць свіні­най, сталі на­бы­ва­ць гэты пра­дукт на бой­ні мяс­цо­вай ка­апе­ра­цыі.

Ад­нак сві­ней ра­на па­ха­валі. Не толь­кі на стэн­дах для аб’яў, але ўжо і ў мяс­цо­вым дру­ку сталі з’яў­ляц­ца аб’явы аб про­да­жы па­ра­сят. Праў­да, не ад­но­ў­ле­на па­куль пра­ца кір­ма­шоў па про­да­жы па­ра­сят у Мастах і Лун­на. Ра­ней та­кі ган­даль там па­чы­наў­ся кож­ную няд­зе­лю а пя­ці гад­зін ран­ку ў лю­бы час го­да і ў лю­бое на­двор’е.

Яз­эп ПАЛУБЯТКА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.