МАЎЧАННЕ БЕ­ЛА­РУС­КІХ ЯГ­НЯТ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

Ней­кі вы­ра­дак у Мін­ску зд­зе­ку­ец­ца з жы­вёлін: адра­зае хва­сты, ла­пы, зд­зірае ску­ры. Пра гэта ў апош­нія дні ў се­ціве шмат мат­э­ры­я­лаў. Што гэта — са­дызм як псіхіят­рыч­нае за­хво­рванне ці та­кім чы­нам гэты пры­ду­рак хо­ча на­бы­ць вя­до­мас­ць і са­мар­эалі­за­вац­ца?

Калі гляд­зіш пе­ра­да­чы бе­ла­рус­ка­га тэле­ба­чан­ня з удзе­лам кіраўніка дзяр­жа­вы, асаб­лі­ва роз­ныя па­сяд­ж­эн­ні, спан­тан­ныя “ра­та­цыі кад­раў”, то яны у нечым на­б­лі­жа­юц­ца да зга­да­ных зд­зе­каў з ка­тоў і са­бак. І па­даб­ен­ства гэта — у поў­най упэў­не­на­сці ў бес­па­ка­ра­на­сці та­го, хто зд­зе­ку­ец­ца, і ад­сут­на­сці на­ват спро­бы аба­ра­няц­ца тых, з ка­го зд­зе­ку­юц­ца.

У нас даў­но ста­ла нор­май хам­ства і непа­ва­га на­чаль­ніка да пад­на­ча­ле­на­га. Пры­чым з са­ма­га вер­ху і да са­ма­га ні­зу. Гэта на­зы­ва­ю­ць жорст­кім сты­лем кіраўніцтва, калі на­чаль­нік ты­кае сваім пра­ца­ўні­кам, не са­ро­ме­ец­ца на іх кры­ча­ць і ла­я­ць іх, але вель­мі тра­пят­ка рэа­гуе на ўся­кую спро­бу пад­на­ча­ле­на­га ад­ста­я­ць сваю год­на­сць.

Калі я яш­чэ пра­ца­ваў, на ад­ным з па­сяд­ж­эн­няў га­лоў­ны ўрач у за­па­ле па­вы­сіў на мяне го­лас. На яго моц­ныя кры­кі я ад­ка­заў так­са­ма па­д­вы­ш­эн­нем гу­каў з маіх га­ла­са­вых звя­зак. Гэта яго моц­на зд­зіві­ла. Я яму пат­лу­ма­чыў, што добра чую, а ад­каз­ваю яму так, та­му што ён кры­чы­ць, маг­чы­ма, па пры­чыне кеп­ска­га ста­ну яго слы­ху. На гэта ён мне ска­заў, што звы­чай­на, калі яго на­чаль­нік на яго па­д­вы­шае го­лас, то ён маўчы­ць і што я паві­нен ра­бі­ць так. Я з ім не па­гад­зіў­ся. Пас­ля гэ­та­га вы­пад­ку ён па­вод­зіў са мной кар­экт­на, па­мя­та­ю­чы, што ў ад­каз на яго хам­ства мо­жа ат­ры­ма­ць для ся­бе непры­ем­ныя рэчы. Гэта ад­зі­ны спо­саб спы­ні­ць са­ма­ду­ра.

У філь­ме “Сям­нац­ца­ць ім­г­нен­няў вяс­ны” Кальт­эн­брунэр па­гла­дж­вае ру­кой га­ла­ву дзі­ця­ці пад­час су­стр­эчы з ня­мец­кім элек­та­ра­там, ка­піру­ю­чы свай­го “фю­р­э­ра”. Так пас­ту­па­ю­ць сёння шмат­лікія пас­ля­доўнікі кіраўніка на­шай дзяр­жа­вы — кіраўнікі роз­ных уз­роў­няў, якія хо­чу­ць бы­ць ма­лень­кі­мі ко­пія­мі “моц­най рукі” і ка­піру­ю­ць па­вод­зі­ны ў ад­но­сі­нах пад­на­ча­ле­ных свай­го боса.

А што ж пад­на­ча­ле­ныя? Яны маў­ча­ць, як тыя яг­ня­ты. Мо­жа, та­му сёння та­кі ка­рот­кі век бе­ла­рус­кіх муж­чын? Та­му што іх зне­ва­жа­ю­ць і яны не ма­ю­ць маг­чы­мас­ці са­мі па­ва­жа­ць ся­бе, а ад гэ­та­га — стр­э­сы. Ду­маю, што ал­ка­галізм у мно­гім з’яў­ля­ец­ца для іх спро­бай кам­пен­са­ва­ць са­бе гэту ад­сут­на­сць па­ва­гі да ся­бе на­ват ва ўлас­ных ва­чах. Бо калі ал­ка­голь па­чы­нае дзей­ні­ча­ць, нездар­ма ж яны пы­та­ю­ць ад­зін ад­на­го: ”Ты мяне паважаеш?”А калі прых­од­зя­ць п’яныя да­ха­ты, то ўсю злос­ць і неза­да­во­ле­на­сць сваім ста­но­віш­чам вы­лі­ва­ю­ць на сваіх ахвяр — род­ных. Так і ід­зе ў на­шым вель­мі та­ле­рант­ным гра­мад­стве, дзе ёс­ць чар­ка і сквар­ка і на­ват пат­ры­ма­ная ін­ша­мар­ка, але ня­ма па­ва­гі да люд­зей.

Іван ШЭГА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.