ВАЙ­НА З КНІ­ГА­МІ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - Міко­ла КАНАНОВІЧ

Дня­мі суддзя Аш­мян­ска­га ра­ён­на­га су­да Тацц яна Емяль­но­віч пас­та­наві­ла вяр­ну­ць на­зад у Літву 40 асоб­нікаў кні­гі Але­ся Бя­ляц­ка­га “Асве­ча­ныя бе­ла­руш­чы­най”, якія яш­чэ ле­там мі­ну­ла­га го­да ў пра­ва­а­ба­рон­цы Тац­ця­ны Рэ­вя­ка кан­фіс­ка­валі на мя­жы аш­мян­скія мыт­нікі. Сваё рашэнне суддзя пат­лу­ма­чы­ла “ўнут­ра­най пе­ра­ка­на­на­сцю”, што кні­га мо­жа на­шкод­зі­ць Рэс­пуб­лі­цы Беларусь.

З якіх ар­ты­ку­лаў і эсэ аўта­ра мо­жа сы­ход­зі­ць ней­кая шко­да бе­ла­рус­кай краіне ў кні­зе пра бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў — заста­ец­ца толь­кі зда­га­д­вац­ца тым, хто чы­таў гэтае вы­данне. Да та­го ж боль­шас­ць тэкс­таў, што патра­пілі пад ад­ну во­клад­ку ў Віль­ні, ужо дру­ка­валі­ся ў Мін­ску ў пе­ры­ё­ды­цы ця­гам апош­ніх двац­ца­ці га­доў. Але і тыя, што ра­ней не дру­ка­валі­ся, як, на­прыклад, ар­ты­кул пра па­этыч­ную кні­гу Улад­зі­мі­ра Няк­ля­е­ва “Лі­сты да Волі”, — гэта толь­кі літа­ра­ту­раз­наў­чае дасле­да­ванне пісь­мен­ніка і фі­ло­ла­га Але­ся Бя­ляц­ка­га, а не палітыч­ны ці які ін­шы трак­тат аль­бо мані­фест. Ды калі ац­эн­ку пра­цы пісь­мен­ніка і фі­ло­ла­га-наву­коў­цы да­ю­ць “літа­ра­ту­раз­наў­цы” ў па­го­нах ці ў ман­ты­ях, та­ды, ка­нечне, гэтае вы­данне мо­жа па­гра­жа­ць. Та­ды мо­жа бы­ць усё, што гэтым “заха­валь­ні­кам за­кон­на­сці” за­га­да­ю­ць агучы­ць іх на­чаль­нікі, аль­бо яны зро­бя­ць патр­эб­нае са­мі “па ўнут­ра­ным пе­ра­ка­нан­ні”, не ча­ка­ю­чы на­ват і за­га­ду. Што і ад­бы­ло­ся ў Аш­мя­нах з кні­гай Але­ся Бя­ляц­ка­га “Асве­ча­ныя бе­ла­руш­чы­най”.

На­ту­раль­на, са­кра­та­ры­ят ГА «Са­юз бе­ла­рус­кіх пісь­менн і к аў », сяб­рам яко­га з’яў­ля­ец­ца Алесь Бя­ляц­кі, лічы­ць рашэнне Аш­мян­ска­га рай­су­да за­ба­рані­ць увоз у Беларусь гэтай кні­гі палітыч­на ма­ты­ва­ва­ным і вы­клі­ка­ным толь­кі тым, што аўтар ця­пер зна­ход­зіц­ца ў зня­во­лен­ні.

Вай­на дзяр­жа­вы з кні­гай, у якой за­кра­ну­та тэма тур­эм­най бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры ад па­чат­ку XX ста­годдзя да на­ша­га ча­су — гэта не толь­кі пом­ста пра­ва­а­ба­рон­цу Але­сю Бя­ляц­ка­му за яго гра­мад­скую дзей­на­сць. Гэтая вай­на стаі­ць сён­ня ў ад­ным шэра­гу з дыс­кры­мі­на­цы­яй бе­ла­рус­кай мо­вы, бе­ла­рус­кай куль­ту­ры і бе­ла­рус­ка­моў­най аду­ка­цыі, з паліты­кай та­таль­най русі­фіка­цыі і ад­на­час­ным га­нь­ба­ван­нем гіста­рыч­ных на­цы­я­наль­ных сім­ва­лаў бе­ла­ру­саў.

Вайну з кні­га­мі прай­ш­ла ў свой час на­цы­сц­кая Гер­манія, ства­раль­ніка і пра­ва­ды­ра якой меў неас­ця­рож­на­сць ад­ной­чы па­хвалі­ць сён­няш­ні бе­ла­рус­кі пра­ва­дыр. У нас, праў­да, кні­гі най­леп­шых бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў яш­чэ не па­ля­ць пры­люд­на на плош­чах. Ад­нак, калі Тац­ця­на Рэ­вя­ка пройдзе ўсе су­до­выя ін­стан­цыі РБ з та­кім жа вы­ні­кам, як у Аш­мян­скім ра­ён­ным суд­зе, а сілаў на рэ­экс­парт іх у Літву ў яе рап­там не хо­пі­ць, то 40 эк­зем­пля­раў “Асве­ча­ных бе­ла­руш­чы­най” мо­гу­ць і спалі­ць. Толь­кі не пры­люд­на і гуч­на, а ціш­ком, у рам­ках вы­ка­нан­ня су­до­ва­га ра­ш­эн­ня.

Мо­жа гэтая гісто­рыя, ка­нечне, за­кон­чыц­ца і па-ін­ша­му — пас­ту­пі­ць ад­маш­ка звер­ху да­пус­ці­ць кні­гі да ўво­зу ў Беларусь, ка лі та­кое рашэнне па­дас­ца рап­там ней­кім чы­нам вы­год­ным яе за­каз­чы­кам. Але ў лю­бым вы­пад­ку ві­да­воч­на тут ад­но — не ма­ю­ць бу­дучы­ні і гіста­рыч­най пер­спек­ты­вы тыя, хто баіц­ца асве­ча­ных бе­ла­руш­чы­най на­ват мёрт­вы­мі і за кра­та­мі.

«Асве­ча­ныя бе­ла­руш­чы­най» Але­ся Бя­ляц­ка­га

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.