АЎСТРЫЙСКІ АЭРАПЛАН НАД СЛОНІ­МАМ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - —Васіль, якія на­о­гул тэхніч­ныя да­сяг­нен­ні на па­чат­ку 20-га ста­годдзя бы­лі для слонім­цаў у на­він­ку? На­тал­ля ІВАНОВА

“СЛО­НИМ, 21/I. (Грод­нен­ской губ.). В пол­ночь, над го­ро­дом про­ле­тел аэро­план. Вид­но бы­ло, как аэро­план оста­но­вил­ся в воз­ду­хе над же­лез­но­до­рож­ным мо­стом, осве­тил его про­жек­то­ром, за­тем скрыл­ся за ав­стрий­ской гра­ни­цей” — та­кая на­ві­на пад за­га­лоў­кам “Ав­стрий­ский аэро­план” бы­ла над­ру­ка­ва­на ў расій­с­кай га­зе­це “День” 101 год та­му, а ме­навіта 4 лю­та­га (22 студ­зе­ня) 1913 го­да.

Мо­жа стац­ца, што гэты са­мы аэраплан, які ўпа­мі­на­ец­ца ў расій­скім вы­дан­ні, быў на­о­гул пер­шай ля­таль­най ма­шы­най, якую ўба­чы­лі ў небе слонімцы. Бо ў па­чат­ку но­ва­га ста­годдзя пер­шыя аэра­п­ла­ны толь­кі пра­ход­зілі іс­пы­ты. (Пра па­вет­ра­ны шар з фран­цуз­скім па­вет­ра­п­ла­валь­ні­кам Жу­лем Дзю­буа, які вы­ле­цеў з Па­ры­жа і апус­ціў­ся ў Слонім­скім па­ве­це ў 1911 год­зе, “ГС” пі­са­ла ў №765 ад 1.02.2012.)

Яш­чэ, маг­чы­ма, з гэ­та­га аўс т рый­ска га а эра п ла на шпіён вы­соч­ваў транс­пар- тныя на­кірун­кі на Слонімшчыне. І та­кія фак­ты бы­лі не ад­зін­ка­выя, бо пад гэтай на­тат­кай у га­зе­це “День” змяш­ча­ла­ся яш­чэ ад­на па­доб­ная ін­фар­ма­цыя:

Па ка­мен­тар кар­эс­пан­д­энт звя рн ула­ся да гіс т оры­ка Васі­ля Ге­расі­мчы­ка.

—Цікавая ін­фар­ма­цыя на­конт аэра­п­ла­на. Ві­да­воч­на, што гэта па­лёт з мэтаю раз­вед­кі, па­коль­кі рых­та­валі­ся да вай­ны, якая грым­ну­ла ў 1914-м. Ад­нак са сто­пра­ц­энт­най упэў­не­на­сцю немаг­чы­ма гэта па­цверд­зі­ць.

—Ці­ка­вы­мі для слонім­цаў у но­вым ста­годдзі бы­лі та­кія тэхніч­ныя вы­на­ход­ніцт­вы, як з’яў­ленне тэле­фо­на, тэле­гра­фа, элек­трыч­на­сці ў го­рад­зе. Ад­нак тр­э­ба ме­ць на ўва­зе, што боль­шас­ць на­сель­ніцтва жы­ло ў но­вым ста­годдзі да­клад­на так, як і іх прод­кі. Боль­шас­ць скла­да­ла га­бр­эй­с­кае на­сель­ніцтва, якое зай­ма­ла­ся дроб­най ка­мер­цы­яй, ся­ляне — жы­лі, як і ра­ней. Рэдк і я в ыпа д к і з’я ўл е н н я ў за­мож­ных ся­лян ка­па­лак, што маг­ло вы­кліка­ць за­хап­ленне ў су­сед­зяў. У кан­цы 19га ста­годдзя пад Азяр­ні­цаю ўпаў мет­эа­рыт, які так­са­ма вы­клікаў шмат ці­ка­вас­цяў і які шу­калі ва­коліч­ныя ся­ляне. Ён по­тым быў знойдзе­ны і за­хоў­ваў­ся ў Слонім­скім му­зеі Іосі­фа Ста­броўска­га.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.