Я ЦЯ­БЕ ПЕРАЖЫВУ

Gazeta Slonimskaya - - СПОРТ - Ле­а­нар­да ЮРГІЛЕВІЧ

Студ­зень па­чаў­ся з вя­лікіх ма­разоў, ні­бы­та зі­ма спра­ба­ва­ла на­гна­ць тое, што ўпус­ці­ла ў снеж­ні. З-за ха­ла­доў, а яш­чэ з-за та­го, што ў та­кі час го­да ў вяс­коў­цаў ма­ла ра­бо­ты, жы­ха­ры Кустоў­цаў спалі амаль да ўс­хо­ду сон­ца. Толь­кі Сця­пан Ры­маш не лю­біў доў­га за­леж­вац­ца ў лож­ку. Яму тр­э­ба бы­ло с а мом у ўпраў­ля­ць муж­чын­скую і жа­но­чую ра­бо­ту па гас­па­дар­цы, бо жон­ка Алі­наў­жош­мат­га­доў­ме­ла дру­гую групу ін­валід­на­сці: вель­мі моц­на ба­лелі но­гі. Сця­пан быў яш­чэ не ста­ры ча­ла­век: толь­кі во­сен­ню пай­шоў на пен­сію. Мог бы пра­ца­ва­ць, бо ў кал­га­се ме­хані­за­та­раў не ха­па­ла, але ён ў ма­ла­до­с­ці вель­мі за­студ­зіў спі­ну, і яна ба­ле­ла ін­шы раз няс­церп­на. Так што ледзь да­ча­каў­ся тае пен­сіі.

—Мо­жа, сён­ня Іна пры­ед­зе? — спы­та­ла Алі­на, калі муж устаў з лож­ка і па­чаў апра­нац­ца. — Абя­ца­лаж,што­праз­два­тыд­ні зноў на­ве­да­ец­ца. А сён­ня якраз два тыд­ні.

—Ча­го ёй еха­ць та­кім ма­ро­зам? Сён­ня пры­ед­зе, а заўт­ра на­зад, бо ў шко­ле каніку­лы за­кон­чы­лі­ся, тр­э­ба хад­зі­ць на ра­бо­ту.

—Т р э ба, — п а маў­чаў­шы,згад­зіла­ся­жон­ка. — А ты якую спра­ву сён­ня для ся­бе на­ме­ціў? Пэў­на ж, не буд­зеш сяд­зе­ць до­ма?

—Вя­до­ма, не бу­ду. Тр­э­ба схад­зі­ць у ма­га­зін, бо алей­с­кон­чы­ў­ся.Апо­тым зайдудаМа­ры­сі,за­га­рад­ку ў хляве па­праві­ць, бо свін­ні па­ла­малі. Яш­чэ па­за­ў­чо­ра прасі­ла, а я ўсё ніяк не вы­бе­ру­ся.

—А як жа, аба­вяз­ко­ва схад­зі і да Ма­ры­сі, — са злос­най на­смеш­кай пра­мо­ві­ла Алі­на. — Хі­ба ты буд­зеш жы­ць, калі не сход­зіш? Вы­раб­ля­е­це за ма­ёй спі­най невя­до­ма што, бо я ж ка­ле­ка, не дай­ду, не даг­ле­джу…

Алі­на за­пла­ка­ла, шка- ду­ю­чы ся­бе і сля­за­мі на­да­ю­чы­яш­ч­э­боль­ша­га жа­лю.

—Але ж ве­дай, ня­год­нік, кот па­маўз­лі­вы, я ця­бе перажыву! Я і сон та­кі прыс­ні­ла, і сяст­ра мая Рэня на мі­ну­лым тыд­ні хад­зі­ла да ва­раж­біт­кі, то і прасі­ла рас­клас­ці кар­ты і на мяне. Кар­ты так­са­ма па­ка­за­лі, што мне да­вяд­зец­ца­па­жы­ць­у­да­вой.А кар­ты не лгу­ць!

—Як жа ты, га­луб­ка, мяне ненавід­зіш! І ня­навіс­ць гэта на пу­стым мес­цы. Што з та­го, як па­ма­гу су­сед­цы-ўда­ве? Ты ніколі не жы­ла ад­на, то і не ве­да­еш, як гэта цяж­ка… А на­конт та­го, што пе­ра­жы­веш…Тохі­ба­я­су­пра­ць? Ні ты, ні я — ніх­то не ве­дае свай­го лё­су. Толь­кі як за­ста­неш­ся без мяне, то хто ця­бе та­кую ня­моглую да­гля­да­ць буд­зе? —Іна ў го­рад за­бярэ! —Во-во, Іна толь­кі і ма­ры­ць, каб ты хут­ч­эй да іх пе­ра­е­ха­ла. Яе Мак­сім добра ў чар­ку ўля­гае. Тома без му­жа дзі­цё на­рад­зі­ла і се­ла на ма­мі­ну шыю. Толь­кі ця­бе там і не ха­па­ла!

Сця­пан зга­та­ваў сне­данне. І калі Алі­на на мы­лі­цах пры­су­ну­ла­ся да ста­ла, наліў ёй стра­вы, адр­э­заў хле­ба. По­тым і сам­пе­ра­кусіў.Управіў­шы гас­па­дар­ку, узяў цэла­фа­на­вы па­кет і па­даў­ся за дзве­ры.

Алі­на сяд­зе­ла ля ак­на і ба­чы­ла, як ён вый­шаў у брам­ку. Вы­со­кі, строй­ны, за­ў­сё­ды аку­рат­на апра­ну­ты. Яна ненавід­зе­ла ў ім усё гэта: і гэту строй­на­сць, і аку­рат­на­сць ва ўсім, і ўменне лад­зі­ць з люд­зь­мі.Са­ма­я­наз-за­ка­лецтва рас­паў­не­ла, апус­ціла­ся, ін­шы дзень на­ват ле­на­ва­ла­ся ра­сча­са­ць ва­ла­сы.

“Ён мяне толь­кі цер­пі­ць,бо­жы­ву­ю­жу­зям­лю неза­ка­па­еш,—ду­ма­ла­са злос­ны­мад­ча­ем.—Не­та­кая яму жон­ка патр­эб­на, а ду­жая, спраў­ная. Лепш ужо жы­ць ад­ной, чым ба- чы­ць, як ён ледзь не кож­ныд­зень­ход­зі­ць­да­су­сед­кі ра­ман­та­ва­ць тыя за­га­рад­кі. Быц­цам я дурная, ні­чо­га не ра­зу­мею, жыццё пра­жы­ў­шы”.

У абед Сця­пан свін­ням не да­ваў, кар­міў іх уся­го два ра­зы на дзень і та­му да­до­му не ру­піў­ся. Вяр­нуў­ся толь­кі пад ве­чар. Пас­тавіў на стол бут­эль­ку алею, кан­сер­вы, па­клаў два ба­то­ны. Пе­ра­апра­нуў­ся ў да­маш­няе і пай­шоў па дро­вы, бо ўжо тр­э­ба бы­ло рас­паль­ва­ць у пе­ч­цы.

Пры­нёс два бяр­эмі, бо ад ад­на­го бы­ло б хо­лад­на: мароз на ноч браў­ся яш­чэ боль­шы. Па­клаў­шы бя­ро­за­вых па­ле­наў і пад­паліў­шы іх, па­ра­да­ваў­ся, што яны хут­ка за­ня­лі­ся по­лы­мем, на­ват га­на­ры­ў­ся, што дро­вы ў яго­за­ў­сё­ды­бы­лі­су­хія,не тое што ў ін­шых: спа­чат­ку ні­бы­та па­пла­чу­ць, бо вель­мі ж сы­рыя, а по­тым ужо бяруц­ца гар­эць.

—Пастаў мне зэд­лі­чак да печ­кі! — ска­ман­да­ва­ла Алі­на.

Яна се­ла і ўды­ха­ла на поў­ныя груд­зі ма­роз­ную све­жас­ць бя­ро­за­вых па­ле­наў. Яны пахлі ле­сам, бад­зё­рас­цю, зда­роўем. Бы­ла злая на ўвесь бе­лы свет, што не мо­жа пай­с­ці на вулі­цу, да люд­зей, па­ды­ха­ць ма­роз­ным па­вет­рам, па­ра­да­вац­ца кра­мя­на­му сне­гу і ажы­ў­ля­юч а м у с ц юд з ё н а м у вет­ру. А най­перш яна зла­ва­ла­наС­ця­па­на,хо­цья­го ві­ны ў гэтым не бы­ло нія­кай.

Ён мя­шаў ля па­ро­га свін­ням, а яна ка­ло­ла яго кін­жа­ла­мі сваіх бляк­ла­ш­э­рых ва­ч­эй. Спы­та­ла з непрых­а­ва­най ня­навіс­цю:

—Ну,што,за­га­рад­зіў­су­сед­цы за­га­рад­ку? А ча­го за­ўтра­пойдзеш?Яку­ю­за­да­чу яна пе­рад та­бой пас­таві­ла?

—Тр­э­ба буд­зе, то і пай­ду, ця­бе не спы­таю! — агрыз­нуў­ся Сця­пан. — Толь­кі пра дур­ное і ду­ма­еш.

—Вя­до­ма ж, дурная, то пра дур­ное і ду­маю. Доб­ра­га­сло­ва­а­дця­бе­не­чую.

—А я ад ця­бе шмат іх чую? Карм­лю, да­гля­даю, а та­бе не так і не гэтак.

Сця­пан ха­цеў ра­за­гнуц­ца, каб апа­лас­ну­ць пад ру­ка­мый­ні­кам рукі, але рап­там рух­нуў на пад­ло­гу: важ­кае па­ле­на, якое Алі­на ха­це­ла пад­клас­ці ў печ­ку, з сілай аб­ру­шы­ла­ся на яго га­ла­ву. Са скроні цём­ным ру­чай­ком паліла­ся кроў. У ней­кім­звяры­ным­за­па­ле яна на ка­рач­ках пад­паўз­ла да яго з тым па­ле­нам і яш­чэ раз стук­ну­ла па га­ла­ве. По­тым за­смя­я­ла­ся дзікім сме­хам вар’ят­кі:

—Я ж ка­за­ла, што ця­бе перажыву!

Яна сяд­зе­ла смя­я­ла­ся і не ба­чы­ла, што з печ­кі вы­валіла­ся вя­лікая га­ла­веш­ка, што ры­жыя ву­жа­кі аг­ню па­паўз­лі па за­на­вес­цы, пе­рат­ва­ра­ю­чы яе з сі­няй у чор­ную.

Алі­на пе­ра­жы­ла свай­го ненавіс­на­га му­жа ўся­го на якой паў­гад­зі­ны…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.