СЛОНІМЦЫ РАДЗЕЙ ПАМІРАЮЦЬ І МЕНШ НАРАДЖАЮЦЬ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - На­тал­ля ІВАНОВА

Ле­тась у Слонім­скім ра­ёне на 27 ча­ла­век на­рад­зіла­ся менш і па­мер­ла на 33 ча­ла­векі ме­ней, чым па­за­ле­тась.

У 2013 год­зе ў Слонім­скім ра­ёне па­мер­лі 933 ча­ла­векі. Гэта менш, чым у 2012 год­зе, на 33 ча­ла­векі, ці на 3%. Уз­ро­вень смя­рот­на­сці на 1000 на­сель­ніцтва склаў у 2012 год­зе 14,6, у 2013 год­зе — 14,2 вы­пад­кі.

Ра­зам з тым ад­зна­ча­ец­ца змян­ш­энне коль­кас­ці па­мер­лых у пра­ца­з­доль­ным уз­рос­це. Так, калі ў 2012 год­зе слонім­цаў у пра­ца­з­доль­ным уз­рос­це па­мер­ла 193 ча­ла­векі, то ле­тась — 186. Уз­ро­вень смя­рот­на­сці на 1000 на­сель­ніцтва пра­ца­з­доль­на­га ўз­рос­ту склаў у 2012 год­зе — 5,0, у 2013 год­зе — 4,9.

На­рад­зіла­ся ў Слонім­скім ра­ёне за 2013 год 833 немаў­ля­ці. Гэта менш, чым па­за­ле­тась, на 27 дзя­цей.

У мі­ну­лым год­зе быў за­рэ­гістра­ва­ны ад­зін вы­па­дак дзі­ця­чай смя­рот­на­сці. У 2012 год­зе та­кіх вы­пад­каў бы­ло ча­ты­ры.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.