ДЗЕНЬ РОД­НАЙ МО­ВЫ Ў ДЗІ­ЦЯ­ЧАЙ БІБ­ЛІЯТ­Э­ЦЫ

Gazeta Slonimskaya - - ПРАМЕНЬЧЫК СТАРОНКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ - Раі­са ЦЯРЭШКА Фо­та аўта­ра

З на­го­ды Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы 21 лю­та­га ў Слоні­ме ў га­рад­ской дзі­ця­чай біб­ліят­э­цы прай­ш­ла ма­стац­кая ім­пр­э­за з удзе­лам мяс­цо­вых па­этаў, ма­ста­коў і вуч­няў мяс­цо­вай гім­на­зіі.

За­гад­чык біб­ліят­экі Люд­мі­ла Ма­зюк рас­ка­за­ла пры­сут­ным пра гісто­рыю ствар­эн­ня Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы. За­тым слонім­скі па­эт Міка­лай Еме­льян­чук чы­таў свае вер­шы, у якіх гу­ча­ла тэма лю­бо­ві да род­най мо­вы.

Член Са­ю­за ма­ста­коў Бе­ла­русі Над­зея Са­лей­ка спя­ва­ла пес­ні і дэк­ла­ма­ва­ла свае вер­шы. На­ступ­ным бы­ло аўтар­скае вы­ступ­ленне слонім­скай па­эт­кі Зі­наі­ды Ру­сак.

Гім­на­зі­сты, са свай­го бо­ку, па­ра­да­валі пры­сут­ных аўта­раў дэк­ла­ма­цы­яй іх тво­раў, па­жа­дан­ня­мі твор­ча­га плё­ну ды па­да­ра­валі ім у знак пад­зя­кі за твор­чую сустр­э­чу квет­кі.

Міка­лай Еме­льян­чук і Зі­наі­да Ру­сак

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.