Ча­му не па­ве­ры­лі?

Gazeta Slonimskaya - - ПРАМЕНЬЧЫК - Аляк­сей ЯКІМОВІЧ

Неяк на Суніч­ную па­лян­ку Бар­сук пры­вёз ма­ро­жа­нае. Уба­чыў яго Воўк і за­пы­таў­ся:

— На­п­эў­на, ма­ро­жа­нае пры­вёз, буд­зеш пра­да­ва­ць?

— Ад­га­даў ты, — усміх­нуў­ся Бар­сук. — Пра­бя­жы­ся па ляс­ку, па­ве­да­мі звя­рам. Пор­цыю ма­ро­жа­на­га ат­ры­ма­еш, па­ча­стую.

— Я і без па­ча­стун­ку ма­гу па­ве­да­мі­ць, — ска­заў Воўк і на­кіра­ваў­ся ў глыб ляс­ка. «Пор­цыю бяс­плат­на­га ма­ро­жа­на­га не кож­ны дзень пра­па­ноў­ва­ю­ць. Ад бяс­плат­на­га ма­ро­жа­на­га я не ад­моўлю­ся», — ду­мае сам са­бе.

— Доб­ры дзень, Воўк! — па­чу­ла­ся по­бач.

Воўк азір­нуў­ся і ўба­чыў Зай­ца. Ён сяд­зеў пад гу­стой елач­кай і гу­ляў, яло­вых шы­шак на­збіраў­шы. Нез­вы­чай­ны­мі сал­да­ці­ка­мі бы­лі яны ў яго.

— Бар­сук ма­ро­жа­нае пры­вёз. На Суніч­най па­лян­цы хут­ка буд­зе пра­да­ва­ць, — па­ве­да­міў Воўк.

— Так я та­бе і па­ве­рыў! — скры­віў­ся За­яц.

Воўк стук­нуў са­бе ла­паю ў груд­зі. — Праў­ду ка­жу! — Учо­ра ты мне ка­заў, што Мяд­зведзь мёд па ма­лой цане пра­дае. Не бы­ло та­ко­га! — на­пом­ніў За­яц.

— Што бы­ло, тое сплы­ло! — уск­лік­нуў Воўк.

За­яц ускочыў і па­шы­ба­ваў па сця­жын­цы, вы­со­ка пад­няў­шы га­ла­ву.

— З Зай­цам пас­пра­чаў­ся, на­строй са­бе сап­са­ваў? — на­б­лізіла­ся да Воўка Лі­са.

— Бар­сук ма­ро­жа­нае пры­вёз. На Суніч­най па­лян­цы хут­ка буд­зе пра­да­ва­ць. Ска­заў Зай­цу, а ён не па­ве­рыў, раз­маў­ля­ць не за­ха­цеў! — пас­кард­зіў­ся Воўк.

— Ха­цеў пад­ма­ну­ць Зай­ца? — вы­палі­ла Лі­са. — І ты мне не ве­рыш? Лі­са па­кру­ці­ла ры­жай га­ла­вой. — Не ве­ру. — Ча­му? — зд­зівіў­ся Воўк. — Па­за­ў­чо­ра ты мне ска­заў, што Мяд­зведзь но­вае фут­ра пра­дае па ста­рой цане. Не бы­ло та­ко­га!

Як на дзі­вач­ку па­гляд­зеў Воўк на Лі­су. — Дык гэта бы­ло па­за­ў­чо­ра! Лі­са па­вяр­ну­ла­ся і па­крочы­ла. Стаі­ць Воўк і цяж­ка ўз­ды­хае, не ра­зу­мее, ча­му не па­ве­ры­лі яму су­сед­зі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.