25 СА­КАВІКА

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - Іван ШЭГА

Бе­ла­русь — краі­на вя­лікіх і ма­лень­кіх фобій. Да звы­чай­ных стра­хаў, улас­ці­вых усім люд­зям — не за­хвар­эць на рак, не стра­ці­ць бліз­кіх, не за­стац­ца ад­на­му ў ста­рас­ці, — да­лу­ча­юц­ца ўлас­ці­выя беларусам: «абы не бы­ло вай­ны», бо­язь не да­гад­зі­ць на­чаль­ству, «як бы ча­го не вый­ш­ла», бо­язь стра­ці­ць пра­цу.

Ад­нак нель­га ска­за­ць, што ба­яц­ца толь­кі звы­чай­ныя гра­мад­зяне. Ба­яц­ца і на­чаль­нікі. Зр­э­шты, гэта катэ­го­рыя, га­лоў­ным чы­нам, баіц­ца, як бы не патра­пі­ць у тур­му, але пры ўсім тым крад­зе і бярэ ха­ба­ры, як ві­да­ць з па­ве­дам­лен­няў у пр­э­се. Зна­чы­ць, не так ужо моц­на і ба­яц­ца, калі ёс­ць аса­бістая за­цікаў­ле­на­сць? Та­кім чы­нам, як ба­чым, сяр­эд­не­ста­ты­стыч­ны бе­ла­рус пры вы­зна­ча­ных аб­ставі­нах мо­жа пе­ра­адоль­ва­ць свае страхі.

Сён­ня, калі раз­р­эк­ла­ма­ва­ныя ста­біль­на­сць і ро­сквіт у на­шай краіне не­як плаў­на зы­ход­зя­ць, рэаль­на з’явіла­ся па­гро­за знач­на­га зні­ж­эн­ня ўз­роў­ню жыц­ця гра­мад­зян Бе­ла­русі, што, у сваю чар­гу, мо­жа пры­вес­ці да непрад­ка­заль­ных на­ступ­стваў. У та­кіх умо­вах няд­р­эн­на б ме­ць гра­мад­зя­нам ней­кую агуль­ную, аб’яд­но­ў­ва­ю­чую іх ід­эю. Не та­кую ўбо­гую, як у Расіі сён­ня — за­хоп сілай зброі но­вых тэ­ры­то­рый, але год­ную, якая мо­жа да­па­маг­чы краіне пе­ра­жы­ць гэты цяж­кі час. Та­кой ід­эяй маг­ла б ста­ць на­цы­я­наль­ная ід­эя, для ажыц- цяў­лен­ня якой гра­мад­зяне краі­ны, на­прыклад, до­бра­ахвот­на, а не па пры­му­се, куп­ля­лі б бе­ла­рус­кія та­ва­ры і лекі, як гэта бы­ло ў свой час у Т у рц ыі. Зда­ро­вы на ц ыя­налізм, без­умоў­на, да­па­мог бы вы­лечыц­ца ад праз­мер­най бо­язі і ад­чу­ван­ня ся­бе бе­ла­ру­са­мі — люд­зь­мі дру­го­га га­тун­ку пе­рад ра­сей­ца­мі.

На­б­лі­жа­ец­ца 25 са­кавіка. Гэта да­та для пат­ры­ё­таў-бе­ла­ру­саў мае ад­мыс­ло­вае зна­ч­энне. Ужо ў та­кім да­лёкім 1918 год­зе ўпер­шы­ню прад­стаўнічым схо­дам дэле­га­таў з уся­го «паў­ноч­на-за­ход­ня­га краю» бы­ло за­яў­ле­на пра на­мер ад­наві­ць сваю неза­леж­ную дзяр­жа­ву з но­вай на­звай Бе­ла­русь. Сён­няш­няя неза­леж­на­сць краі­ны ро­дам ме­навіта ад­туль, як бы ка­му ні жа­да­ла­ся пад­праві­ць гісто­рыю.

Мяне за­ў­сё­ды дзіві­ла, як бе­ла­рус­кія ўла­ды ста­вяц­ца да гэтай да­ты. За­мест та­го, каб якім-небудзь чы­нам ад­зна­ча­ць гэты дзень, яны ро­бя­ць вы­гляд, што та­кой да­ты ў гісто­рыі на­ог ул не іс­нуе. Больш за тое, скла­д­ва­ец­ца ўра­жанне, што яны яе паніч­на ба­яц­ца. На­прыклад, ма­гу за­свед­чы­ць, што ў гэты дзень кож­ны год я зна­ход­жу­ся пад вон­ка­вым на­зіран­нем люд­зей у гра­мад­зян­скім, якія на аўта­ма­білі су­пра­ва­д­жа­ю­ць мяне ва ўсіх маіх пе­ра­соў­ван­нях, як быц­цам я ней­кі тэра­рыст. Усе спро­бы пра­вес­ці ма­са­вае ме­ра­пры­ем­ства, на­ват невя- ліч­кі пі­кет, не да­з­ва­ля­юц­ца. Ад­ной­чы мы пра­вод­зілі ама­тар­скі тур­нір па міні-фут­бо­ле якраз 25 са­кавіка, дык на­шы спец­служ­бы ўсё паўд­ня зды­малі на від­эа­ка­ме­ру і пры­сут­ні­чалі аж да за­кан­ч­эн­ня спа­бор­ніцтваў. Вось та­кая “па­ша­на”.

А тым ча­сам гэтую гіста­рыч­ную пад­зею ўла­да цал­кам маг­ла б вы­ка­ры­ста­ць у мэтах кан­салі­да­цыі бе­ла­рус­ка­га г р а м а д с т в а . З ’я в і л а с я б аб’яд­но­ў­ва­ю­чая ўсіх гра­мад­зян Бе­ла­русі, незалежна ад на­цы­я­наль­най пры­на­леж­на­сці і палітыч­ных пе­ра­ваг, цэлас­ная ід­эа­ло­гія неза­леж­на­сці і бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­на­сці, за­сна­ва­ная на гіста­рыч­най праўд­зе. І на ас­но­ве гэтай ід­эа­ло­гіі гра­мад­зянін Бе­ла­русі да­клад­на змог бы пе­ра­адо­ле­ць свае фобіі. А мо­жа, на­шы кіраў нікі гэ­та­га і ба яц­ца больш за ўсё? Та­му і прыкла­да­ю­ць вя­лікія на­ма­ган­ні, каб з па­мя­ці люд­ской вы­далі­ць успа­мін аб та­кой «небяс­печ­най» пад­зеі, што ад­бы­ла­ся амаль сто га­доў та­му на­зад.

—У гэтым год­зе мы вы­ра­шы­лі не зай­мац­ца мар­най спра­вай і не па­да­валі за­яўкі на пра­вяд­зенне пі­ке­таў у го­рад­зе. Вы­нік та­кіх зва­ро­таў да ўла­ды ўсе апош­нія га­ды быў ад­ноль­ка­вы — нам ад­маў­ля­лі. Сё­ле­та ў гэты дзень мы буд­зем про­ста свя­тка­ва­ць Дзень Волі ў на­шай сябрыне, — пат­лу­ма­чыў сіту­а­цыю вя­до­мы ў Слоніме док­тар, сяб­ра мяс­цо­вай ар­гані­за­цыі БНФ Іван Шэга.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.