СУСТР­Э­ЧА ПРАЗ ЧА­ТЫ­РЫ ГА­ДЫ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - Твая Воль­га СІДАРАВА

Пры­вітанне та­бе, мой род­ны го­рад!

Гэта пер­шае, што я пра­мо­ві­ла, сту­піў­шы на пе­рон пас­ля ча­ты­рох га­доў ад­сут­на­сці.

Які ж ты стаў пры­го­жы! Для мяне ты за­ўж­ды быў са­мым леп­шым і ўтуль­ным ку­точ­кам на зям­лі, да ця­бе за­ў­сё­ды імкну­ла­ся маё сэр­ца. Ха­д­жу па чы­ста пры­бра­ных вулі­цах, ды­хаю род­ным па­вет­рам і зд­зіў­ля­ю­ся тым пазіты­ў­ным зме­нам, якія зда­ры­лі­ся за гэты час з та­бою, мой Слонім.

На мес­цы руін бы­ло­га На­род­на­га до­ма па­бу­да­валі цу­доў­ны тэатр. На маіх ва­чах па­бу­да­ва­ла­ся і пры­го­жая плош­ча. Чым не Чы­рво­ная? З фан­та­на­мі і пры­ступ­ка­мі, усё так добра ўпі­са­ла­ся ў аб­ліч­ча цэн­тра, што на­га­д­вае ней­кі ку­ток як мі­нуўш­чы­ны, так і су­часна­сці.

На ва­чах на прас­пек­це Неза­леж­на­сці рас­ту­ць пры­го­жыя шмат­па­вяр­хо­вікі, якія амаль злучы­лі мікра­ра­ё­ны Бр­эсц­кай вулі­цы і Друж­бы. Пры­го­жа, вель­мі! Свет­ла і ра­дас­на! Хай зай­зд­рос­ця­ць нам ін­шыя га­ра­ды,бо­наш—леп­шы­за­ў­се!Пад­зя­ка, без­умоў­на, тым, хто дбае пра аб­ліч­ча го­ра­да — пра­ек­туе, бу­дуе, пры­бірае, азе­ля­няе. Пад­зя­ка за тое, што хо­чац­ца на­зіра­ць і на­зіра­ць гэтую пры­га­жос­ць, про­ста кро­ча­чы па роў­ным тра­ту­а­ры і ды­ха­ю­чы чы­стым па­вет­рам.

Вось тут некалі бы­ла пу­ст­э­ча, а ця­пер узвы­ша­ец­ца бу­ды­нак РА­УС, бу­ду­ец­ца па­лац пра­ва­суддзя. Бе­ра­жы­ся, кры­мі­нал! Ня­ма та­бе мес­ца ў на­шым го­рад­зе!

Гляд­жу на гэтыя бу­дын­кі, але ў ду­шу не-не ды і за­зірне сму­так. А ча­му ў ры­се го­ра­да не знай­с­ці мес­ца для дзі­ця­чай паліклінікі, якая ця­пер мес­ціц­ца за мя­жой го­ра­да, на вы­гане, у па­мяш­кан­ні бы­ло­га пра­філак­то­рыя, па­бу­да­ва­на­га га­доў­со­рак­та­му­на­зад?Ма­ла­дыя ма­ці з ка­ляс­ка­мі вы­му­ша­ны даб­ірац­ца га­рад­скім транс­пар­там. Ста­рыя ка­бе­ты ча­сам з імі сва­рац­ца, успа­мі­на­ю­чы, што сваіх дзе­так у паліклініку ў ваз­ках на аўто­бу­сах не ва­зілі. Мо і так, але пас­пра­буй­це, на­прыклад, з Га­га­ры­на даб­рац­ца пе­ш­шу на ўс­кра­ек го­ра­да.

Ня­ма но­вай дзі­ця­чай паліклінікі, за­тое за ча­ты­ры га­ды па­бу­да­валі на 50-ты­сяч­ны го­рад тры “Еўра­ап­ты”, “АЛМІ”, “Род­ную сто­ро­ну”. Не лі­чу “Руб­лёўскі” — ён раз­мяс­ціў­ся ў бу­дын­ку праль­ні. А вось за ад­наў­ленне спар­ты­ў­на­га ком­плек­су вя­лікі дзя­куй, ён вель­мі патр­эб­ны усім нам.

Ста­ноў­ча ўразі­ла і на­ша ра­ён­ная паліклініка, ку­ды двой­чы да­вя­ло­ся звяр­тац­ца. Ку­ды пад­зелі­ся тыя чэр­гі? Тэле­фа­ну­еш, за­пі­сва­еш­ся, прых­од­зіш у прызна­ча­ны час і адра­зу да док­та­ра. Най­перш па­ду­ма­ла, што ў го­рад­зе ніх­то не хвар­эе. Калі та­кое бы­ло, каб “бе­гу­нок” за паўд­ня прай­с­ці?Не­мен­шчым­ты-дзень змар­ну­еш.

Дый жы­ха­ры ней­кія ін­шыя сталі.

Вы­ход­жу з брам­кі, а на дру­гім ба­ку вулі­цы са мной па­раў­ня­ла­ся цёт­ка Ма­ня. Пры­вітаў­шы­ся, па­пяр­эд­зі­ла яе пра праві­лы да­рож­на­га ру­ху. “Як хад­зі­ла, так і хад­зі­ць бу­ду”, — адр­э­за­ла тая. — Хай тра­ту­ар зро­бя­ць. Па тым ба­ку жы­вё­лу на па­шу га­ня­лі, а люд­зі па гэтым хад­зілі. Ды за­раз зусім па да­ро­зе хад­зі­ць буд­зем…”

І са­праў­ды. Ле­тась са ўсіх вулі­чак і за­вул­каў ліў­ня­мі па­вы­мы­ва­ла пя­сок да Пад­лес­най, агаліў­шы і ма­лень­кія ка­мень­чы­кі, і доб­рыя ка­мяні. Пас­ля даж­д­жу скры­жа­ванне Пад­лес­най і Яку­ба Ко­ла­са пе­рат­ва­ра­ец­ца ў са­праўд­ную ба­г­ну — ры­зы­ку­еш ба­са­нож да­ха­ты іс­ці. А з ха­ты, калі яш­чэ і гэта ле­та та­кім буд­зе, да пры­пын­ку з го­рак не па да­ро­гах, а па ярах хад­зі­ць буд­зем.

Але гэта так, да сло­ва. Па якім ба­ку Пад­лес­най іс­ці — спра­ва кож­на­га. А збі­ць мо­гу­ць і на пе­ша­ход­ным пе­ра­ход­зе...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.