ВЫЙ­Ш­ЛА З ДРУ­КУ КНІ­ГА “ПАН ТРУДОЎСКІ” КАНДРА­ТА ЛЕЙКІ

Gazeta Slonimskaya - - У ВОЛЬНУЮ ХВІЛІНУ - Міко­ла КАНАНОВІЧ Фо­та з ар­хі­ва “ГС”

К а м п а зі ц ый­на з б орн і к “Пан Трудоўскі” скла­да­ец­ца з трох разд­зе­лаў — па­эзіі, про­зы і дра­ма­тур­гіі.

Вер­шы Кандра­та Лейкі цікавыя хі­ба як літа­ра­тур­ны пом­нік свай­го ча­су. На­пі­са­ныя яны ні­бы па ма­ты­вах вуснай на­род­най твор­час­ці.

— чы­та­ем у вер­шы “Над ка­лы­с­каю”, які ўлас­на і ёс­ць ка­лы­хан­кай. А, на­прыклад, вер­шы “Жу­рав е л ь”, “Пес н я л ас т аў к і”, “Птуш­кі” рас­каз­ва­ю­ць пра пту­шак, іх ро­лю ў жыц­цё­вым по­бы­це се­ляні­на. Вер­шы “Павук” і “Раб­ко” — тое ж пра паву­ка ў ха­це і са­ба­ку на ся­лян­скім па­двор­ку. У па­эзіі Канд- ра­та Лейкі ўсё зра­зу­ме­ла, про­ста і яс­на, нія­ка­га па­та­ем­на­га сэн­су ці скла­да­най во­браз­на­сці тут ня­ма.

Най­боль­шы пісь­мен­ніц­кі та­лент на­ша­га зем­ля­ка пра­явіў­ся ў про­зе. Тут ён май­стар, які ўзры­вае па­чуц­ці чы­та­ча, пры­му­шае яго су­пера­жы­ва­ць г ероя м, д у ма ц ь, аналі­за­ва­ць і па­раў­ноў­ва­ць. Бе­ла­рус­кія апа­вя­дан­ні Кандра­та Лейкі і праз сто год шмат у чым за­ста­юц­ца ак­ту­аль­ны­мі для су­час­ных бе­ла­ру­саў.

“Пе­рад Та­клю­сяю ця­пер нераз­га­да­наю за­гад­каю ста­я­лі тры цікавыя пы­тан­ні. Калі па­між люд­зь­мі буд­зе праў­да? Ці да­ду­ць калі-небудзь бед­ня­кам зям­лі? Калі ўсім люд­зям даз­во­ле­на буд­зе вучыц­ца і маліц­ца на сва­ёй род­най мове?” — пі­ша пісь­мен­нік у апа­вя­дан­ні “Та­клю­ся-су­хот­ні­ца”, дзе ў во­бра­зе га­лоў­най ге­раіні на­ма­ля­ваў сваю ма­ці. Ак­ту­аль­ныя для бе­ла­рус­кай ся­лян­кі пы­тан­ні больш як 100-га­до­вай даўні­ны, як ба­чым, за­ста­юц­ца ак­ту­аль­ны­мі для нас і сён­ня.

У ка­рот­кім апа­вя­дан­ніа­браз­ку “Бу­сел і Юр­ко” тра­ге­дыю ў бу­слі­най сям’і, калі гіне бу­слі­ха, пісь­мен­нік па­раў­ноў­вае з ана­ла­гіч­най бя­дой у бед­най ся­лян­скай сям’і. І калі ў пту­шы­най сям’і ўсё кан­ча­ец­ца нар­маль­на — ба­ць­ка-бу­сел ад­зін ставі­ць на кры­ло траіх сваіх бус­ля­нят — то ў сям’і се­ляні­на ба­ць­ка спі­ва­ец­ца ў шын­ку, а кі­ну­тыя на во­лю лё­су ма­лыя сы­ны па­мі­ра­ю­ць.

Ці ўзя­ць апа­вя­данне “Га­нуль­ка”, дзе сваю дач­ку-пры­га­жу­ню бед­ныя ба­ць­кі ад­да­ю­ць за­муж за кры­во­га ды пры­дур­ка­ва­та­га сы­на вяс­ко­вых ба­га­це­яў. Але за­мест няш­час­на­га за­му­ства дзяўчы­на вы­бірае смер­ць, пры­няў­шы атру­ту.

“Дай­шоў­шы ско­ка­мі да дзвяр­эй, Га­нуль­ка ўз­дых­ну­ла і ўпа­ла, як зр­э­за­ная сяр­пом квет­ка”, — чы­та­еш фі­нал гэ­та­га апа­вя­дан­ня, і агорт­вае бяз­меж­ны жаль і ро­спач ад недас­ка­на­лас­ці ча­ла­вечых ста­сун­каў па­між са­мы­мі бліз­кі­мі люд­зь­мі.

Кож­нае апа­вя­данне Кандра­та Лейкі з кні­гі “Пан Трудоўскі”, што на­зы­ва­ец­ца, ча­п­ляе за жы­вое. Во­бра­зы ге­ро­яў на­столь­кі дас­ка­на­ла і пе­ра­ка­наў­ча вы­пі­са­ны, што, па­ду­ма­ла­ся, для на­цы­я­наль­на­га кі­на­ма­стацтва, калі б яно ў нас нар­маль­на фун­кы­я­на­ва­ла і разві­ва­ла­ся, тво­ры Лейкі сён­ня — вы­дат­ны мат­э­ры­ял для сц­эна­раў ка­рот­ка­мет­раж­ных ма­стац­кіх аль­бо ані­ма­цый­ных фільмаў. Фільмаў пра тое, які­мі мы, бе­ла­ру­сы, бы­лі, як жы­лі ў XIX і на па- чат­ку XX ста­годдзя — ся­ляне, ра­мес­нікі, на­стаўнікі, свя­та­ры, студ­эн­ты і па­ны.

Як пе­да­гог па аду­ка­цыі і пра­фесіі, Кандрат Лей­ка выдатна ве­даў псі­ха­ло­гію і за­патра­ба­ван­ні дзя­цей. Яго дзі­ця­чая п’еса-каз­ка “Сна­твор­ны мак”, пры­све­ча­ная дзе­цям Слонім­ска­га па­ве­та, і сён­ня маг­ла б ра­да­ва­ць ма­лень­ка­га гле­да­ча, калі б знай­шоў­ся рэ­жы­сёр для яе ўва­саб­лен­ня на су­час­най сцэне.

На жаль, наш час, як і час жыц­ця і твор­час­ці вы­дат­на­га бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ніка Канд р ат а Лей к і , не н а шмат больш спры­яль­ны для ўся­го бе­ла­рус­ка­га… Якія ўжо там філь­мы па тво­рах Лейкі, калі на­о­гул амаль не вы­ход­зі­ць нія­кіх бе­ла­рус­кіх фільмаў!

Што да “Па­на Тру­доўска­га”, то кні­га вы­дад­зе­на ў пры­ват­ным сталіч­ным вы­да­вец­тве “Кні­га­з­бор” яе ўкла­даль­ні­кам Сяр­ге­ем Чы­гры­ным невя­лікім на­кла­дам. Але вы­данне пры­ем­на ўзя­ць у рукі — цвёр­дая во­клад­ка, шы­коў­ны пе­рап­лёт, доб­рая па­пе­ра і, га­лоў­нае, ёс­ць што па­чы­та­ць.

Пра­да­ец­ца “Пан Трудоўскі” ў слонім­скай кнігарні на Пер­ша­май­с­кай вулі­цы і ў “Ака­д­э­мкні­зе” ў Мін­ску.

Літа­ра­тур­ная спад­чы­на ўра­дж­эн­ца вё­скі Збоч­на, што на Слонімшчыне, Кандра­та Лейкі вы­дад­зе­на пад на­звай “Пан Трудоўскі” праз 100 га­доў пас­ля вы­хаду ў свет пер­шай і ад­зі­най пры­жыц­цё­вай кні­жач­кі-п’есы пісь­мен­ніка для дзя­цей “Сна­твор­ны мак”. Сваю на­зву кні­га ат­ры­ма­ла па на­зве апа­вя­дан­ня.

Кандрат Лей­ка

Во­клад­ка кні­гі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.