За на­тх­нен­нем — на Го­мельш­чы­ну

Gomelskaya Pravda - - ПРЕСС-ЦЕНТР - Та­ма­ра КУПРЭВIЧ

Прад­стаўні­чая дэле­га­цыя Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі — твор­цы з мін­ска­га га­рад­ско­га і аб­лас­но­га аддзя­лен­няў ар­гані­за­цыі — на пра­ця­гу двух дзён зна­ё­мілі­ся з са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным развіц­цём Го­мельш­чы­ны, су­стра­калі­ся з ка­лек­ты­ва­мі прад­пры­ем­стваў і ўста­ноў.

Візіт па­чаў­ся з су­стр­эчы ў аб­л­вы­кан­ка­ме са стар­шы­нёй аб­лас­но­га Са­ве­та дэпутатаў Ма­ры­яй Бон­дар. Яна пад­зя­ліла­ся: у юнац­тве пас­та­ян­на вы­пі­сва­ла ча­со­піс “Ма­ла­до­с­ць”, са­чы­ла за ўсі­мі на­він­ка­мі літа­ра­тур­на­га жыц­ця.

— Яі за­раз вель­мі пры­яз­на стаўлю­ся да ра­бо­ты пісь­мен­нікаў, жур­налістаў, бо ствар­энне кні­гі ці про­ста тво­ра і ар­ты­ку­ла — гэта ка­ла­саль­ная пра­ца, — ска­за­ла Ма­рыя Ан­др­эеў­на.

Яна ак­ц­эн­та­ва­ла ўва­гу на па­пяр­эд­ніх вы­ні­ках са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га развіц­ця рэ­гіё­на за 2012 год. Га­вор­ка iш­ла так­са­ма пра пра­мыс­ло­вы пат­эн­цы­ял Го­мельш­чы­ны і знеш­не­эка­на­міч­ную дзей­на­сць. До­ля вы­твор­час­ці прад­пры­ем­стваў рэ­гiё­на ў ка­піл­цы Бе­ла­русі — 20%. Ганд­лю­ем амаль з сот­няй краін, што­год пра­вод­зім эка­на­міч­ныя фо­ру­мы. Сё­ле­та воб­лас­ць прызна­на леп­шым рэ­гіё­нам для вяд­зен­ня біз­не­су.

На Го­мельш­чыне шмат та­ле­навітых, твор­ча ак­ты­ў­ных люд­зей. І аб­лас­ное аддзя­ленне пісь­мен­ніц­кай ар­гані­за­цыі — ад­но з са­мых буй­ных у рэс­пуб­лі­цы. А са­мыя ці­ка­выя тво­ры про­зы, па­эзіі, пуб­лі­цы­сты­кі тыя, тэмы якіх узя­ты з паў­сяд­зён­на­га жыц­ця на­ро­да.

— Спад­зя­ю­ся, што цу­доў­ныя ўра­жан­ні ў вас за­ста­нуц­ца ад на­шай Го­мельш­чы­ны, і, на­тх­нё­ныя су­стр­э­ча­мі на Па­лес­сі, вы ство­ры­це яр­кія са­ма­быт­ныя кні­гі, якія бу­ду­ць чы­та­ць з не мен­шым за­хап­лен­нем, чым ме­ле­жаўскі ра­ман “Люд­зі на ба­ло­це”, — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та дэпутатаў. Яна ад­ка­за­ла на пы­тан­ні лаўр­эа­таў Дзяр­жаў­най пр­эміі Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь, пер­ша­га са­кра­та­ра пісь­мен­ніц­ка­га са­ю­за i кіраўніка дэле­га­цыі Ге­над­зя Паш­ко­ва, Іва­на Са­вер­чан­кі і Васі­ля Шыр­ко, а так­са­ма на­мес­ніка га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра ча­со­пі­са “Не­ман” Ні­ны Чай­кі, па­эта, ура­дж­эн­ца Бу­да-Ка­ша­лёўш­чы­ны Ана­то­ля Зэ­ка­ва. Ад імя дэле­га­цыі Ге­надзь Паш­коў пе­ра­даў біб­ліят­эч­ку кніг мін­скіх аўта­раў у да­ру­нак аб­лас­но­му Са­ве­ту дэпутатаў.

Гос­ці са сталі­цы па­бы­валі на канды­тар­скай фаб­ры­цы “Спар­так”, а так­са­ма на прад­пры­ем­стве “Ма­лоч­ныя пра­дук­ты”, азна­ё­мілі­ся з жам­чу­жы­най го­ра­да над Со­жам — па­ла­ца­ва-пар­ка­вым ан­сам­блем. За­тым на­ве­далі му­зей рэд­кай кні­гі, вы­ста­ву вы­дан­няў зна­ка­мітых аўта­раў і пра­вя­лі шчы­рую су­стр­э­чу з чы­та­ча­мі, твор­чай інт­элі­ген­цы­яй у га­лоў­най біб­ліят­э­цы воб­лас­ці — ленін­цы. Стар­шы­ня аб­лас­но­га аддзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­нікаў Улад­зі­мір Гаўры­ло­віч рас­ка­заў пра развіц­цё між­на­род­ных су­вя­зяў твор­цаў Го­мельш­чы­ны з расій­скі­мі і ўкраін­скі­мі ка­ле­га­мі, ра­бо­ту шко­лы ма­ла­до­га літа­ра­та­ра, літаб’яд­нан­ня Го­мель­ска­га ра­ё­на “Пра­лес­ка”. Сім­валіч­на, што на гэтай су­стр­эчы ма­ла­дая па­эт­э­са Ма­рыя Малі­ноўская ат­ры­ма­ла член­скі білет Саю- за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі. Свае тво­ры для га­мяль­чан чы­талі Казі­мір Ка­мей­ша, Па­вел Са­ко­віч, Зі­но­вій Прыгодзіч, Пётр Рад­зеч­ка, Ра­г­нед Ма­ла­хоўскі, Ган­на Мікла­ш­э­віч, Ва­ле­рый Мак­сі­мо­віч…

Мін­скія пісь­мен­нікі па­бы­валі ў Вет­каўскім му­зеі на­род­най твор­час­ці імя Ф. Шк­ля­ра­ва. На Ма­зырш­чыне зна­ё­мілі­ся з да­сяг­нен­ня­мі саў­га­са-кам­бі­на­та “За­ра”, су­стра­калі­ся з жы­ха­ра­мі агра­га­рад­ка Мі­хал­каўская Руд­ня. Хва­лю­ю­чай за­ключ­най кроп­кай пісь­мен­ніц­кай ван­дроўкі на Го­мельш­чы­ну ста­ла на­вед­ванне ме­ма­ры­я­ла дзе­цям — ахвя­рам вай­ны ў Чы­рво­ным Бе­ра­зе на Жлобінш­чыне, ускла­данне кве­так…

Як за­зна­чыў кіраўнік дэле­га­цыі, па вы­ні­ках усіх твор­чых па­ез­дак па­этаў, пра­за­ікаў, пуб­лі­цы­стаў, дра­ма­тур­гаў у рэ­гіё­ны краі­ны буд­зе ство­ра­на яр­кая кні­га пра на­шу лю­бі­мую Бе­ла­русь.

ПА­ЭТ РА­Г­НЕД МАЛАХОЎСКI РАЗ­ДАЕ АЎТОГРАФЫ ГАМЯЛЬЧАНКАМ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.