Шк­ло вы­вед­зе ў су­свет­ныя лі­да­ры

Gomelskaya Pravda - - ПРЕСС-ЦЕНТР - Вад­зім ЛОСЬ Фо­та аўта­ра

На­мес­нік пр­эм’ер-мініст­ра Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Ана­толь Калінін і міністр ар­хіт­эк­ту­ры і бу­даўніцтва краі­ны Ана­толь Ніч­ка­саў 6 снеж­ня на­ве­далі ад­кры­тае ак­цы­я­нер­ное та­ва­ры­ства “Го­мельшк­ло”( на здым­ку).

Яны пазна­ё­мілі­ся з ас­ноў­ны­мі вы­твор­чы­мі падразд­зя­лен­ня­мі прад­пры­ем­ства. Га­лоў­ны ін­жы­нер Раі­са Петухова па­ка­за­ла гас­цям участак га­за­ачыст­кі і міні­це­п­ла­элек­трас­тан­цыі. Дзя­ку­ю­чы гэта­му ком­плек­су, цяп­ло ад шкла­вар­най пе­чы на­кіроў­ва­ец­ца для абаг­р­э­ву аб’ек­таў за­во­да і вы­твор­час­ці элек­тра­энер­гіі, ахоў­ва­ец­ца на­ва­коль­нае ася­роддзе.

У цэ­ху паліра­ва­на­га шк­ла № 1 у рам­ках ма­д­эр­ні­за­цыі за­вяр­ша­юц­ца бу­даўні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты, ідзе на­лад­ка тэхна­ла­гіч­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Уз­вед­зе­на шкла­вар­ная печ ма­гут­на­сцю 800 тон ма­сы ў сут­кі. З уво­дам у строй гэ­та­га цэ­ха, які за­пла­на­ва­ны на пер­шую па­ло­ву 2013 го­да, больш чым у два з па­ло­вай ра­зы па­вя­лічыц- ца вы­пуск паліра­ва­на­га шк­ла. Уся­го цэ­ха­мі №1 і № 2 буд­зе вы­пус­кац­ца 42 мі­льё­ны квад­рат­ных мет­раў якас­най пра­дук­цыі ў год, што даз­волі­ць бе­ла­ру­сам ста­ць у шэраг су­свет­ных лі­да­раў вы­твор­цаў ліста­во­га паліра­ва­на­га шк­ла.

Но­вы цэх пра­мыс­ло­вай пе­ра­пра­цоўкі агуль­най плош­чай 19,2 ты­сячы квад­рат­ных мет­раў ужо ўз­вед­зе­ны. Увод яго ў строй і за­вяр­ш­энне ма­д­эр­ні­за­цыі цэ­ха № 1 даз­волі­ць цал­кам вы­ка­на­ць пра­гра­му ім­пар­та­за­мяш­ч­эн­ня ў вы­твор­час­ці бу­даўнічых мат­э­ры­я­лаў, амаль у тры ра­зы па­вя­лічы­ць вы­пра­цоўку пра­дук­цыі на ад­на­го ра­бо­ча­га ў год.

Гос­ці па­ці­кавілі­ся так­са­ма ра­бо­тай су­мес­на­га за­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­ры­ства “Го­мель­скі шкла­тар­ны за­вод”, якое зна­ход­зіц­ца на тэ­ры­то­рыі ААТ “Го­мельшк­ло”, але з’яў­ля­ец­ца са­ма­стой­ным прад­пры­ем­ствам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.