Зі­мо­вае жніво

Gomelskaya Pravda - - КУЛЬТУРА -

Філіял Вет­каўска­га му­зея на­род­най твор­час­ці імя Ф. Р. Шк­ля­ра­ва 11 снеж­ня прад­ставіў па-лет­ня­му цёп­лую і со­неч­ную вы­ста­ву, якая кан­трастуе з на­двор’ем па-за сце­на­мі му­зей­на­га бу­дын­ка. На­зы­ва­ец­ца яна “Ад по­ля да по­ку­ці” і рас­па­вя­дае пра гэты ня­про­сты і ў той час ма­гіч­ны і са­краль­ны шлях жы­та ад по­ля да са­май по­ку­ці, рас­кры­вае сім­воліку жыц­ця і ўра­джаю.

Со­неч­на­сць і це­п­лы­ню ў экс­пазі­цый­най за­ле ства­рае пах і за­ла­ці­сты ко­лер жы­та, якое, ба­дай, з’яў­ля­ец­ца тут ас­ноў­ным экс­па­на­там. Сноп стаі­ць на по­ку­ці ў гляч­ку, зерне на­сы­па­на ў ко­шы­кі, па­сач­кі ка­ла­соў за­пле­це­ны ў ба­ро­ды, якія па­кі­далі на полі няз­жа­ты­мі, за­пля­талі і ўпры­гож­валі квет­ка­мі ды стуж­ка­мі… І хо­ць су­пра­цоўні­ца му­зея Ла­ры­са Ра­ма­на­ва ка­жа, што на­ша сён­няш­няя рэаль­на­сць і ў полі, і на вы­ста­ве — гэта пе­ра­ва­га не жы­та, а тр­эціка­ле (гібрыд пшані­цы і жы­та), ат­ма­сфе­ра не пе­рас­тае бы­ць на­поў­не­най жнівень­скай це­п­лы­нёй.

Тон гэтай ат­ма­сфе­ры за­дае і На­тал­ля Дуб­ро­ва, вы­кон­ва­ю­чы аўт­эн­тыч­ныя жніў­ныя пес­ні.

На вы­ста­ве, ак­ра­мя жы­та, пры­сут­ні­ча­ю­ць іко­ны свя­тых, якіх ша­ну­ю­ць у пе­ры­яд жні­ва аль­бо якім пры­свя­ча­ю­ць ба­ро­ды ў той ці ін­шай мяс­цо­вас­ці. Ды­р­эк­тар Вет­каўска­га му­зея Галі­на Ня­ча­е­ва робі­ць ак­ц­энт на зна­ках урад­лі­вас­ці на руч­ні­ках, што аз­даб­ля­ю­ць вы­ста­ву.

— Усе руч­нікі тут ма­ю­ць вось гэты знак, — Галі­на Ры­го­раў­на звяр­тае ўва­гу на рас­кры­жа­ва­ны ромб з рас­т­ка­мі-круч­ча­мі. — І яму больш за ча­ты­ры ты­сячы га­доў.

Як вы­свет­ліла­ся, гэты сім­вал урад­лі­вас­ці пры­сут­ні­чае і ў ін­шых куль­ту­рах, мае ін­да­еўра­пей­скія ка­рані. А крыху ў сты­лі­за­ва­ным вы­гляд­зе ён тра­піў на сён­няш­ні дзяр­жаў­ны сцяг Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь.

Га­лоў­ны спе­цы­я­ліст па ахове гісто­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны ўпраў­лен­ня куль­ту­ры аб­л­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Ра­за­наў, як, ба­дай, і мно­гія пры­сут­ныя, не за­стаў­ся абы­я­ка­вым ні да вы­ста­вы, ні да та­го, чым уво­гу­ле зай­ма­ец­ца Вет­каўскі му­зей:

— Ка­лек­тыў му­зея за­ў­сё­ды ідзе на крок на­пе­рад­зе. Сё­ле­та мы зай­малі­ся по­шу­кам куль­тур­на­га сім­ва­ла, бр­эн­да кож­на­га ра­ё­на. Прак­ты­ка па­ка­за­ла, што на­род­ная куль­ту­ра і на­род­ныя тра­ды­цыі — вось што пры­ва­б­лі­вае ча­ла­ве­ка. Вет­каўс­ка­му ра­ё­ну не тр­э­ба шу­ка­ць бр­энд, бо му­зей — і ёс­ць той са­мы сім­вал.

Коль­кас­ць мат­э­ры­я­лаў, здаб­ы­тых су­пра­цоўні­ка­мі ў экс­пе­ды­цы­ях, да­з­ва­ляе гад­зі­на­мі рас­па­вя­да­ць пра сім­воліку жы­та і жыц­ця. Але ча­су на ўсё не ха­пае. Неў­за­ба­ве ад­крыц­цё вы­ста­вы па­дышло да за­вяр­ш­эн­ня: На­тал­ля Дуб­ро­ва зноў за­пя­вае пес­ню і вяд­зе дзяў­чат у жнівень­скі ка­ра­год.

Зі­мо­вы ўс­па­мін пра жніво буд­зе ра­да­ва­ць на­вед­валь­нікаў го­мель­ска­га філія­ла Вет­каўска­га му­зея яш­чэ тры ме­ся­цы.

Ва­лян­ці­на МІРО­НА­ВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.