Зор­ная кры­ніч­ка Ло­еўш­чы­ны

Gomelskaya Pravda - - СПОРТ -

IV ра­ён­ны кон­курс ма­ла­дых талентаў краю “Зор­ная кры­ніч­ка” са­браў у ра­ён­ным До­ме куль­ту­ры як школь­нікаў, так і мо­ладзь, якая жы­ве ад­зі­ным па­мкнен­нем твор­ча разві­вац­ца і са­маў­дас­ка­наль­вац­ца, ра­да­ва­ць зем­ля­коў сваі­мі та­лен­та­мі.

Жу­ры да­вя­ло­ся ня­лёг­ка вы­зна­чы­ць леп­шых, бо прак­тыч­на кож­ная пес­ня ці та­нец бы­лі яр­кі­мі і за­па­мі­наль­ны­мі. Пас­та­ралі­ся кан­кур­сан­ты і з пад­бо­рам сц­эніч­ных кас­цю­маў.

Дзве ўз­рос­та­выя групы — ад 13 да 18, а так­са­ма з 18 да 31 го­да — са­пер­ні­чалі ў на­мі­на­цы­ях “Эст­рад­ная і на­род­ная пес­ня”, “Баль­ныя, су­час­ныя і на­род­ныя тан­цы”. Без­умоў­на, гуч­на за­явілі пра ся­бе як за­ў­сё­ды на­вуч­эн­цы пе­да­га­гіч­на­га ка­ле­джа. Іх ар­ты­стыч­ная ка­ман­да бы­ла най­больш прад­стаўні­чай ва ўсіх на­мі­на­цы­ях.

Пры­ем­на, што мно­гія з са­май пер­шай “Зор­най кры­ніч­кі” шлі­фу­ю­ць сваё май­ст­эр­ства. На­прыклад, Кры­с­ці­на Пі­кас, якая за­раз жы­ве ў Урыц­кім, пры­еха­ла, каб вы­сту­пі­ць за Бы­валь­кі, пад­т­ры­ма­ць сяброў. І ся­род ва­калістаў уз­рос­та­вай групы да 18 яна прызна­на леп­шай. Гэтай ад­зі­нац­ца­ціклас­ні­цы і не менш аба­яль­най Ве­рані­цы Гуд­коўс­кай з Бы­ва­лек дасталі­ся пры­зы гля­дац­кіх сім­па­тый ад “Го­мель­скай праў­ды”. Вель­мі ўжо здо­ра­ва яны прас­пя­валі ду­э­там бе­ла­рус­кую на­род­ную пес­ню “На Ку­пал­ле”.

Ды­п­ло­ма­мі пер­шай сту­пе­ні і па­мят­ны­мі па­да­рун­ка­мі ад аддзе­ла па спра­вах мо­лад­зі рай­вы­кан­ка­ма ўзнагароджаны Але­на Барш­чун з агра­га­рад­ка Малі­наўка, тан­ца­валь­ны ка­лек­тыў “Ры­тм” (РДК), ва­каль­ны ан­самбль “Ме­ло­дыя” з дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы, ва­каль­ная група “Кан­ці­ле­на” і Юлія Кандра­цен­ка з пед­ка­ле­джа. Ся­род тан­ца­валь­ных ду­э­таў леп­шы­мі сталі Юлія Са­вя­нок і Дзміт­рый Рак з пед­ка­ле­джа. І гэта, вя­до­ма ж, да­лё­ка не поў­ны пе­ралік вы­ступ­лен­няў-пе­ра­мож­цаў. Боль­шас­ць удзель­нікаў ад­зна­ча­ны пад­зяч­ны­мі ліста­мі.

Та­ма­ра КРУЧЭНКА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.