Калі лас­ка, алей “Паўд­нё­вы”

Gomelskaya Pravda - - ТЕНДЕНЦИИ -

У кан­цы мі­ну­ла­га го­да ў агра­кам­бі­на­це “Паўд­нё­вы” Го­мель­ска­га ра­ё­на па­чаў пра­ца­ва­ць цэх па пе­ра­пра­цоў­цы сла­неч­ніку і соі. Яго на­чаль­нік Міка­лай Мі­са­ч­эн­ка рас­ка­заў, што сы­раві­на вы­ка­ры­стоў­ва­ец­ца не толь­кі са свай­го кам­бі­на­та, але і за­возіц­ца з Бу­да-Ка­ша­лёўска­га, Ча­ч­эр­ска­га, Рэчыц­ка­га і ін­шых ра­ё­наў. Яна пе­ра­пра­цоў­ва­ец­ца на да­валь­ніц­кай ас­но­ве. Апра­ча га­то­вай па­дук­цыі гас­па­дар­кам пас­таў­ля­ец­ца шрот — доб­рая бял­ко­вая даб­аўка для па­паў­нен­ня ра­цы­ё­наў жы­вё­лы. У гэтыя дні цэх пра­цуе на поў­ную сі­лу кругла­су­тач­на. Сё­ле­та сель­гас­прад­пры­ем­ст­вы ра­ё­на пла­ну­ю­ць за­ня­ць вя­лікія плош­чы пад бял­ко­выя куль­ту­ры. З пе­ра­пра­цоў­кай на­сен­ня праб­лем не буд­зе, уп­эў­не­ны ў агра­кам­бі­на­це “Паўд­нё­вы”.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.