...Бо ўся Бе­ла­русь — пар­ты­зан­ка

Gomelskaya Pravda - - ЛІТАРАТУРА - Мі­хась ДАНІЛЕНКА

У гэтыя свет­лыя май­скія дні, калі мы ад­зна­ча­ем свя­та Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, хо­чац­ца ўс­пом­ні­ць тых, хто ў ня­лёг­кія ва­ен­ныя дні на­тх­няў наш на­род на ба­ра­ць­бу з бяз­лі­тас­ным во­ра­гам

На палі­цах ма­ёй біб­ліят­экі ста­я­ць кні­гі, з аўта­ра­мі якіх я ў свой час меў сяброўскія ста­сун­кі, і якія зма­галі­ся з ня­мец­ка-фа­шы­сц­кі­мі за­хопні­ка­мі. Гэта збор­нікі Іва­на Ша­мя­кі­на, Ян­кі Бры­ля, Міко­лы Аўрамчы­ка, Дз­міт­рыя Ка­ва­лё­ва, Аляк­сея Пы­сі­на, Паўлю­ка Пран­у­зы, Аляк­сандра Ка­пус­ці­на. Асоб­нае мес­ца зай­мае сці­п­лая кні­жач­ка Ана­то­ля Астр­эй­кі “Слуц­кі по­яс”. Гэта — дуб­лі­кат. Ары­гі­нал зна­ход­зіц­ца ў му­зеі гісторыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

У да­лёкім 1943 год­зе па­эт Ана­толь Астр­эй­ка з “Вя­лі­кай зям­лі” праз “Ві­цеб­скія ва­ро­ты” быў пра­вед­зе­ны ў пар­ты­зан­скую зо­ну. Аўта­ру да­вя­ло­ся па­бы­ва­ць у мно­гіх пар­ты­зан­скіх атра­дах, ба­чы­ць на­строй і ад­ва­гу на­род­ных мс­ціў­цаў. Паз­ней, у ка­ст­рыч­ніку 1943 го­да, вер­шы Астр­эй­кі бы­лі вы­дад­зе­ны ў пад­поль­най дру­кар­ні га­зе­ты “На­род­ны мс­ці­вец”.

Рэ­дак­та­рам збор­ніка “Слуц­кі по­яс” быў Міко­ла Дастан­ка (пас­ля вай­ны ён ней­кі час узна­чаль­ваў “На­стаўніц­кую га­зе­ту”, з’яў­ляў­ся спе­цы­яль­ным кар­эс­пан­д­эн­там “Из­ве­стий” па Бе­ла­русі). Як успа­мі­наў Міко­ла Дастан­ка, збор­нік ха­це­ла­ся добра афор­мі­ць. І пар­ты­зан­скія маста­кі Са­ша За­ла­ты і Са­ша Бя­ля­еў зра­білі для вер­шаў літа­ры-за­стаўкі. Іх яны ста­ран­на вы­ра­за­лі на кля­но­вых кубі­ках. Для дру­ка­ван­ня во­клад­кі кніж­кі пар­ты­за­ны раз­даб­ы­лі чы­рво­най фар­бы. Для пе­рап­лё­ту знай­шлі нержа­ве­ю­чы мед­ны дрот. Дар­эчы, па­пе­ру для бу­ду­чай кніж­кі-пар­ты­зан­кі на­род­ныя мс­ціў­цы здаб­ы­лі ў ад­ным з ба­ёў у нем­цаў.

Шчы­ра ка­жучы, на­ват з цяж­кас­цю ве­рыш, што ў ней­ма­вер­на цяж­кіх умо­вах збор­нік “Слуц­кі по­яс” быў вы­дад­зе­ны аж у ты­ся­чу асоб­нікаў. Як пас­ля ўс­па­мі­наў М. Дастан­ка, на­борш­чы­цы Лю­ба Ку­ля­шо­ва і Лю­ба Шаў­чук, не лі­ча­чы­ся з ча­сам і сто­май, ней­ма­вер­на хут­ка на­бралі бу­ду­чую кніж­ку. Спее волі і шчас­ця прых­од, Што рас­це на фран­тах

і па­лян­ках, Не зла­ма­ць, не са­г­ну­ць

мой на­род, Бо ўся Бе­ла­русь —

пар­ты­зан­ка! Так пі­саў па­эт у ад­ным са сваіх вер­шаў, змеш­ча­ных у кніж­цы “Слуц­кі по­яс”. Як за­зна­чыў у прад­мо­ве да збор­ніка са­кра­тар Слуц­ка­га пад­поль­на­га рай­ко­ма КП(б)Б І. Канановіч, “у кож­ным сло­ве па­эта — лю­тая ня­навіс­ць да чу­жын­цаў, гіт­ле­раўскіх лю­да­е­даў, і га­ра­чы за­клік да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да — шы­р­эй раз­ду­ва­ць по­лы­мя ўсе­на­род­най вай­ны ў ты­ле во­ра­га, каб хут­ч­эй вы­зва­ля­ць род­ную зям­лю ад ня­мец­кіх аку­пан­таў”.

Ці­ка­ва, што знач­на паз­ней у ад­ной са сваіх эпі­грам па­эт Ана­толь Вя­лю­гін так трап­на на­зваў та­го, чые сло­вы білі ў цэль: Па про­звіш­чу Астр­эй­ка, А про­ста — Ана­толь. Кры­шыў у нем­цаў рэй­кі Яго лірыч­ны тол. ...Шчод­ра лье з глы­бо­ка­га бла­кіт­на­га неба сон­ца на прас­то­ры на­шай род­най зям­лі. І та­му мо­жа шчым­лі­ва чы­та­юц­ца рад­кі з ад­най­мен­на­га вер­ша “Слуц­кі по­яс”: На­да мною бла­кіт­ны

ша­цёр, А на­во­кал ля­сы і ля­сы. Мая Случ­чы­на з ты­сячы зор Тчэ на во­сень свае па­я­сы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.