“Як ты пі­шаш бук­вы, так я — узо­ры…”

Gomelskaya Pravda - - ГОМЕЛЬСКИИ ЭКОНОМИЧЕСКИИ ФОРУМ -

Вы­ста­ва руч­нікоў бра­най тэхнікі ткацтва ад­кры­ла­ся ў філія­ле Вет­каўска­га му­зея ста­ра­абрад­ніцтва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Ф. Шклярава. На­зву вы­ста­ве далі сло­вы неглюб­скай май­ст­рыхі Нас­тас­сі Іва­наў­ны Грынь­ко­вай, якая вучы­ла ўзор­на­му ткацтву пер­шае па­ка­ленне наву­ко­вых су­пра­цоўнікаў Вет­каўска­га му­зея. Ме­навіта тэхніка бра­на­га ткацтва заха­ва­ла ста­ра­жыт­ныя ўзо­ры-зна­кі. Мно­гім з іх больш за ча­ты­ры ты­сячы год. Мэта вы­ста­вы — пас­пра­ба­ва­ць зноў пра­чы­та­ць гэтыя зна­кі і са­мі тка­ныя “тэкс­ты”. Сім­воліка ар­на­мен­ту за­ха­п­ляе, бо да­з­ва­ляе ад­правіц­ца ў па­да­рож­жа па часе, у глы­бі­ню ты­ся­ча­годдзяў. Та­ды, пад­час вя­лікіх ад­крыц­цяў зем­ля­роб­ства, ча­ла­век па­раў­наў­ся з ба­га­мі, бо па­чаў, як і яны, ства­ра­ць цуд жыц­ця: се­я­ць зерне і вы­рош­ч­ва­ць ура­джай. Ара­тай узяў на ся­бе вя­ліз­ную і ма­гіч­ную спра­ву: га­ва­ры­ць з бо­гам-небам і ба­гі­няй Ма­ці-Сы­рой-Зям­лёй, за­клі­ка­ю­чы іх да жы­ватвор­на­га шлю­бу-злуч­эн­ня, што ад­бы­ва­ец­ца пад­час вяс­но­ва­га даж­д­жу з сон­цам і гро­мам.

Галі­на НЯЧАЕВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.