Ча­ром­ха­вы дзень смут­ку і год­на­сці

Gomelskaya Pravda - - СТУЖКА ЧАСУ - Свят­ла­на БАЛБУЦКАЯ, на­стаўні­ца Ве­рас­ніц­кай СШ, Жы­ткавіц­кі ра­ён

Цё­п­лы вес­на­вы вет­рык жар­тоў­на шпур­нуў у твар ду­х­мя­ныя пя­лёст­кі ча­ром­хі, па­д­ха­піў лёг­кі кве­тка­вы вэ­люм і па­нёс яго да­лей па вулі­цы. Ад неча­ка­на­сці я стра­пя­ну­ла­ся, па­ду­ма­ла: а што гэта бы­ло?! Азір­ну­ла­ся, каб па­гляд­зе­ць сва­воль­ніку ўслед, і зра­зу­ме­ла, што на вулі­цы вяс­на, амаль ка­нец вяс­ны! Ча­ром­ха ад­цвітае, а я не за­ў­ва­жаю, усё неку­ды спя­ша­ю­ся. Але вось гэтая на­го­да ўсё ж спы­ні­ла, за­па­волі­ла дум­кі, якія ця­пер ад­правілі­ся ўслед за пя­лёс­тка­вым во­да­рам у га­ды май­го дзя­цін­ства.

Дзі­цячыя ўс­па­мі­ны яс­кра­выя, яр­кія, неза­бы­ў­ныя. Кве­цень ча­ром­хі за­ў­сё­ды на­па­мі­нае мне пра мітынг, які пра­вод­зілі што­год 9 мая ў ма­ёй ма­лень­кай вё­са­ч­цы Поўчын, што на Жыт­каўш­чыне. Жа­лоб­ны мітынг па­мя­ці ахвяр фа­шы­сц­ка­га зла­чын­ства. У да­лёкім 1944 год­зе 24 кра­савіка мая вёс­ка спаз­на­ла ха­тын­скі лёс: 124 жы­ха­ры, у ас­ноў­ным дзе­ці і ста­рыя, бы­лі спа­ле­ны ў вя­лі­кай ха­це. З по­лы­мя ўра­та­ва­ла­ся толь­кі ад­на ма­ла­дая жан­чы­на з немаў­лят­кам, ды яш­чэ вы­ра­та­ва­ная ёю па­ра­не­ная ча­ты­рох­га­до­вая дзяўчын­ка. Калі по­лы­мя ста­ла няст­рым­ным, нем­цы адый­шлі да­лей ад па­жа­рыш­ча. У ед­кіх клу­бах ды­ма Пе­ла­гея дабра­ла­ся да азяр­ца, дзе пра­сяд­зе­ла ў вад­зе да по­зня­га ве­ча­ра. У той час на вад­зе яш­чэ тры­маў­ся лёд…

Люд­зі, што ха­валі­ся на ба­ло­тах, за­сталі ў род­най вёс­цы толь­кі гор­кі дым і ко­стач­кі ад род­ных. Яны ба­я­лі­ся, што нем­цы вер­нуц­ца ў лю­бы мо­мант, та­му за­ха­ра­ненне астан­каў пра­вя­лі тут жа ся­род вулі- цы. Збіралі астан­кі ў по­сціл­кі, за­коп­валі ў неглы­бо­кія ям­кі. Пас­ля вай­ны люд­зі са­бралі гро­шы і па­бу­да­валі абеліск, пас­тавілі некаль­кі кры­жоў па хры­с­ціянска­му звы­чаю.

Вуч­ні За­пя­соц­кай ба­за­вай шко­лы па­чалі даслед­чую ра­бо­ту па ад­наў­лен­ню імён і про­звіш­чаў за­гі­нуў­шых. Так па­крыху ўста­навілі спіс ахвяр. Гэта ра­бо­та доў­жы­ла­ся некаль­кі га­доў, бо жы­вых свед­каў за­ста­ло­ся ма­ла, ды вы­кліка­ць люд­зей на раз­мо­ву бы­ло цяж­ка: мно­гія стра­цілі род­ных і бліз­кіх люд­зей. У 1978 год­зе за­мест са­ма­роб­на­га абеліска быў пас­таў­ле­ны пом­нік жур­бот­най ма­ці.

Мітынг пра­ход­зіў тра­ды­цый­на, мож­на ска­за­ць, аб­ра­да­ва. Ля пом­ніка ставіў­ся стол, які на­кры­валі чы­рво­ным аб­ру­сам, на ста­ле ста­я­лі квет­кі ча­ром­хі, якая на той час ча­мусь­ці за­ў­сё­ды па­чы­на­ла асы­пац­ца, бы сім­валі­зу­ю­чы неспра­вяд­лі­ва ка­рот­кі век ахвяр, што за­гі­нулі на па­чат­ку вяс­ны. Шмат бы­ло вет­эра­наў на гэтым ме­ра­пры­ем­стве, шмат род­ных, якія пры­язд­жалі па­мя­ну­ць бліз­кіх. І аба­вяз­ко­ва бы­лі вуч­ні За­пя­соц­кай шко­лы, пры­чым леп­шыя вуч­ні, якія ат­рым­лі­валі пра­ва на ўд­зел у мітын­гу сваі­мі доб­ры­мі ўчын­ка­мі, ста­ран­най ву­чо­бай. Усё гэта па­буд­жа­ла ў нас жа­данне пра­ца­ва­ць над са­бой, імкнуц­ца да леп­ша­га, каб пас­ля ска­за­ць: я па­е­ду на мітынг у Поўчын! Каб тра­пі­ць на та­кое ме­ра­пры­ем­ства, яш­чэ тр­э­ба бы­ло ат­ры­ма­ць ра­ш­энне пія­нер­скай дру­жы­ны! У гэты дзень мы са­праў­ды ад­чу­валі ся­бе ра­зам са сва­ёй дзяр­жа­вай, на­ро­дам, гісто­ры­яй.

...У маі 2013-га са­май шчым­лі­вай хвілі­най мітын­гу ста­ла вы­ступ­ленне жан­чы­ны, якая вы­ра­та­ва­ла­ся ў той страш­ны дзень — Пе­ла­геі Мар­ты­наў­ны Кур­бан. Апо­вед яе ніколі не пра­гу­чаў да кан­ца, бо го­лас, як і ў гэты раз, па­чы­наў трым­це­ць, слё­зы за­сцілалі твар, і Пе­ла­гея Мар­ты­наў­на бяз­гуч­на пла­ка­ла. Пла­ка­ла і маў­ча­ла. Гэтыя кра­на­ю­чыя ду­шу ім­г­нен­ні заста­юц­ца ў ма­ёй па­мя­ці на ўсё жыц­цё.

Калі я са­ма ста­ла да­ро­слай, зай­ме­ла дзя­цей, ад­чу­ла патр­эб­на­сць свя­тка­ва­ць Дзень Пе­ра­мо­гі як ад­зін з самых най­вя­лік­шых свят ча­ла­вецтва. І са­праў­ды: што мо­жа бы­ць больш знач­ным, чым дзень, які да­ра­ваў маг­чы­мас­ць на бу­ду­чае, на дзень сён­няш­ні, у якім мы жы­вем.

Свя­ту Пе­ра­мо­гі ніз­кі па­клон і ўд­зяч­на­сць за свет­лую бу­дучы­ню!

ПЕ­ЛА­ГЕЯ КУР­БАН ЛЯ ПОМ­НІКА Ў ВЁС­ЦЫ ПОЎЧЫН. 1978 ГОД

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.