З ро­га ўся­го мно­га...

Gomelskaya Pravda - - УВЛЕЧЕНИЯ - Мак­сім СНЕГІРОЎ

Як за­ў­сё­ды, ары­гі­наль­на пра­вя­лі ак­цыю “Ноч у му­зеі” су­пра­цоўнікі Ра­га­чоўска­га му­зея на­род­най сла­вы, які ўзна­чаль­вае Мі­хаіл Ла­рыч­каў. На гэты раз яны пад­рых­та­валі ці­ка­вую і раз­на­стай­ную пра­гра­му “З ро­га ўся­го мно­га...”. Ад­бы­ло­ся зна­ём­ства з тра­ды­цы­я­мі бе­ла­рус­ка­га ткацтва, эле­мен­ты яго на ткац­кім стан­ку пра­д­э­ман­стра­ва­ла на­род­ны май­стар Над­зея Швед. Па­ра­да­валі гле­да­чоў тэатралі­за­ва­ныя гу­ма­ры­стыч­ныя міні-за­ма­лёўкі па тво­рах пісь­мен­ніка-зем­ля­ка Мі­ха­ся Слі­вы ў та­ле­навітым вы­ка­нан­ні су­пра­цоўнікаў му­зея, ад­бы­ло­ся зна­ём­ства гас­цей з аўта­рам і яго твор­час­цю.

У пра­гра­ме бы­лі так­са­ма экс­кур­сія па ар­хе­а­ла­гіч­най за­ле “Ста­ра­жыт­ны Ра­га­чоў”, бяс­прой­грыш­ная ла­тар­эя з вы­ка­ры­стан­нем пад’ём­на­га ар­хе­а­ла­гіч­на­га мат­э­ры­я­лу “До­тык да мі­ну­ла­га”, май­стар-клас па вы­ра­бу ля­ле­кабярэ­гаў. Да спа­до­бы мно­гім прый­шла­ся і дэ­гу­ста­цыя тра­вя­ных ча­ёў па леп­шых ра­га­чоўскіх тра­ды­цы­ях у су­пра­ва­д­ж­эн­ні пры­пе­вак, якія вы­ка­на­ла заха­валь­ні­ца на­род­ных тра­ды­цый і пе­сень Над­зея Швед.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.