Пер­шы ў Бе­ла­русі zouk-кліп

Gomelskaya Pravda - - ГОМЕЛЬСКОЕ ВРЕМЯ - На­тал­ля ПРЫГОДЗІЧ

Пад та­кой на­звай у ноч з 5 на 6 лі­пе­ня з’явіла­ся від­эа на YouTube. Све­жы по­гляд на зна­ка­мітую пес­ню пра­па­на­ваў іні­цы­я­ты­ў­ны гурт шко­лы тан­цаў “Кр­э­да”, які па­чаў рэалізоў­ва­ць пра­ект “Бе­ла­рус­кая Ку­палін­ка ў сты­лі бразіль­ска­га зу­ку”.

Упер­шы­ню ў Бе­ла­русі ство­ра­на зук-аран­жы­роўка бе­ла­рус­кай пес­ні, вы­кон­вае якую гурт “Ха­рош­кі”. Аўтар ід­эі клі­па і вы­ка­наў­ца жа­но­чай пар­тыі тан­ца — Свят­ла­на Аўчын­ні­ка­ва (фо­та на 1-й стар.). Яна так­са­ма і аўтар са­цы­яль­на­га пра­ек­та “Zouk ужо ў Бе­ла­русі”.

Для тых, хто не ве­дае, на­га­да­ем, зук (zouk) — пар­ны та­нец, які лічыц­ца тан­цам XXI ста­годдзя. У пе­рак­лад­зе з кр­эоль­скай мо­вы zouk — “ве­ча­ры­на”, “фе­сты­валь”. Яго ас­но­ву скла­дае кан­такт­ная ім­праві­за­цыя. Бразіль­скі стыль зу­ка вы­кон­ва­ец­ца на тры ра­хун­кі, якія на­га­д­ва­ю­ць ры­тм біц­ця сэр­ца.

Свят­ла­на Аўчын­ні­ка­ва на пы­танне “што агуль­на­га па­між сла­вян­скім Ку­пал­лем і бразільскім зу­кам?” ад­каз­вае:

— На маю дум­ку, аб’яд­нанне гэтых дзвюх фолк­куль­тур вель­мі гар­маніч­нае. Бо і сла­вян­скае Ку­пал­ле, і бразіль­скі зук — гэта тэ­ма ка­хан­ня, ім­пуль­сіў­на­сці, сва­бо­ды, за­гад­ка­вас­ці, па­чуц­цё­вас­ці і шчы­рас­ці. На­са­мр­эч для нас вель­мі су­гуч­ны бразіль­скі та­нец, бо ён дае маг­чы­мас­ць рас­па­вес­ці гісто­рыю бе­ла­рус­ка­га аб­ра­ду.

За­ста­ло­ся да­да­ць, што на сён­няш­ні дзень зук-супольнасць па ўсёй Бе­ла­русі наліч­вае ка­ля 150 уд­зель­нікаў з Мін­ска, Бр­э­с­та, Го­ме­ля, Грод­на. Кож­ны ў сваім го­рад­зе разві­вае гэты на­пра­мак. Што­ме­сяц удзель­нікі зук-су­поль­на­сці пры­ма­ю­ць удзел у між­на­род­ных фэс­тах, дзе бяру­ць май­стар-кла­сы ў вя­до­мых на­стаўнікаў. 15 чэрве­ня бе­ла­рус­кая ка­ман­да за­ня­ла пер­шае мес­ца ў Corpo Carioca Zouk International Congress 2013, які пра­ход­зіў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу, і ста­ла пе­ра­мож­цай шоу How to be a Carioca.

— Хут­ка буд­зе ство­ра­ны ад­зі­ны бе­ла­рус­кі ла­га­тып зу­ку, ад­зі­ны акаўнт ў сац­сет­ках, дзе мож­на буд­зе да­ве­дац­ца пад­ра­бяз­ней пра гэты стыль тан­ца ў Бе­ла­русі і за мя­жой, — рас­па­вя­ла Свят­ла­на Аўчын­ні­ка­ва.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.