Імя тваё дае мне сі­лы

77 га­доў та­му на­зад у вёс­цы Шар­пілаўка Го­мель­ска­га ра­ё­на на­рад­зіў­ся Ана­толь Гра­чанікаў, яко­му лё­сам бы­ло на­ка­на­ва­на ста­ць пес­ня­ром род­най зям­лі.

Gomelskaya Pravda - - КАЛЕИДОСКОП - Та­ма­ра КРУЧЭНКА Фота аўта­ра

Най­больш прык­мет­ныя во­ку і сэр­цу мяс­ці­ны род­най Го­мельш­чы­ны ён за­на­туе ў сваіх рад­ках ме­ла­дыч­на-яр­ка, на­за­ўж­ды. Ві­да­ць, та­му і сён­ня зем­ля­кі-шар­пілаў­цы не ад­цу­ралі­ся ад яго кніг, за­хоў­ва­ю­ць іх бы малітоўнікі, пом­ня­ць і цы­ту­ю­ць свай­го па­эта: Цячэ ў нізоўі з хвой­ніку ту­ман Ця­гучы і па­хучы, як жы­ві­ца. На­бух­ла на ім­хах глухіх па­лян Звіль­ж­э­ла-па­да­пр­э­лая іглі­ца... Грыб­ная па­ра. Чы­та­еш гра­чанікаўскія рад­кі і ад­чу­ва­еш во­дар кра­мя­ных ба­равікоў, ад­чу­ва­еш, як, збочы­ў­шы з дарогі за вё­с­кай, трап­ля­еш у мед­на­ство­лае цар­ства сос­наў Над­сож­жа, і твае но­гі ў гу­мо­вых бо­тах па­та­на­ю­ць у ім­ху... Як лю­біў па­эт гэты час па­чат­ку во­сені, калі яш­чэ не за­даж­д­жы­ла неба і ста­я­ць па­год­лі­выя дні.

Род­ная Шар­пілаўка і яе ва­колі­цы бы­лі леп­шай твор­чай ла­ба­ра­то­ры­яй Гра­чані­ка­ва, ку­ды вяр­таў­ся з вя­лі­кай ра­дас­цю. І са­праў­ды яго “Шар­пілаўка плы­ве ў жыц­цё як Сож...” І сён­ня вёс­ка за­ста­ец­ца ад­ной з са­мых пры­ваб­ных мяс­цін для жыц­ця і твор­час­ці, ха­ця даў­но ўжо ня­ма яе Па­эта. Ды ён па­кі­нуў рад­кі-за­па­вет усім нам: Пе­ра­пёл­ка пла­ча ў жы­це, У тра­ве гу­ду­ць чмя­лі. Не гняві­це, а лю­бі­це Ўсё жы­вое на зям­лі.

У род­ным до­ме ў Шар­пілаў­цы па­эт за­ста­ец­ца по­бач з ба­ць­ка­мі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.